RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 17 Cтудзеня 2001

Сёньня



Сытуацыю з рэгістрацыяй арганізацыяў “трэцяга сэктару” ў Беларусі камэнтуе кіраўнік рабочай групы Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў Беларусі Алесь Бяляцкі

(Бяляцкі: ) “На сёньняшні дзень у Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў на ўнутраным уліку стаяць каля 500 арганізацыяў. Вось палова зь іх не зарэгістраваныя. Гэта гаворыць пра тое, што сотні і сотні арганізацыяў проста ня маюць магчымасьці альбо бачаць складанасьці і ня хочуць рэгістравацца.

Трэба сказаць, што ўлады вядуць сапраўдную вайну празь Міністэрства юстыцыі і юрыдычныя аддзелы гарадзкіх уладаў зь недзяржаўнымі арганізацыямі. Гэта тычыцца перадусім нерэгістрацыі, бо на сёньняшні дзень зарэгістравацца недзяржаўнай арганізацыі вельмі складана.

Вельмі складаныя ўмовы зацьвярджэньня статуту, абавязковая ўмова наяўнасьці юрыдычнага адрасу.Апроч таго, тыя арганізацыі, якія зарэгістраваныя і праводзяць актыўную грамадзкую дзейнасьць, яны таксама ўвесь час адчуваюць ціск з боку Мінюста, што выражаецца ў папярэджаньнях, якія выносяцца такім арганізацыям.

Безумоўна, гэта зьвязана было і з выбарамі ў “палатку” летась і зараз, безумоўна, вось такі кантроль з боку ўладаў за недзяржаўнымі арганізацыямі будзе спрабавацца праводзіцца”

Гаварыў Алесь Бяляцкі


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org