RFE/RL |
Серада, 3 Cтудзеня 2001
Трэці дзень агульнабеларускай акцыі пратэсту дробных гандляроў… Працяг… Да 14 студзеня вырашылі трымаць страйк дробныя прадпрымальнікі Рэчыцы. У дробных гандляроў поўна падставаў, каб разам выступіць у абарону сваіх правоў… Працяг… Разам са скасаваньнем грошай старога ўзору ды ліцэнзіяў на валютны гандаль Нацыянальны банк Беларусі з 1 студзеня ўвёў у абарот новую банкноту, а таксама забараніў расейскім фірмам адкрываць рахункі ў беларускіх банках без дазволу Цэнтрабанку Расеі… Працяг… У Менску немагчыма абмяняць грошы старога ўзору на новыя: не працуюць ашчадныя касы. Супрацоўнікі банкаўскіх аддзяленьняў тлумачаць працяглы перапынак у абслугоўваньні наведнікаў рашэньнем сталічных уладаў… Працяг… Больш за 60 супрацоўнікаў “8 каналу” кабэльнага тэлебачаньня Менску з 1 студзеня зрабіліся беспрацоўнымі. Гэтак скончылася іхнае супрацьстаяньне ТАА “Сталічныя навіны”… Працяг…
(эфір 2 студзеня)
Нягледзячы на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Палата прадстаўнікоў другога скліканьня будзе першым у гісторыі Беларусі цалкам прафэсійным парлямэнтам, усё больш дэпутатаў шукаюць магчымасьцяў сумяшчаць парлямэнцкія абавязкі зь іншаю працай… Працяг… У Менску хавалі вядомага беларускага мастака Генрыха Ціхановіча — сябра суполкі “Пагоня”, аднаго з прадстаўнікоў славутай творчай дынастыі Ціхановічаў–Галубкоў. Мастак раптоўна пайшоў з жыцьця напярэдадні Новага году… Працяг… З 1 студзеня ва ўсіх мэдычных установах Беларусі забаронена паліць — як хворым, гэтак і лекарам. Цяпер рыхтуецца праект указу, згодна зь якім тытунёвыя кампаніі ня будуць мець права спансараваць культурніцкія, спартовыя ды іншыя масавыя мерапрыемствы… Працяг… НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 2 студзеня)
З аксамітнай рэвалюцыяй параўноўваюць відавочцы сёньняшнюю масавую акцыю ў цэнтры Прагі ў падтрымку незалежнасьці чэскага тэлебачаньня. Хаця незалежнасьць фармальна гарантаваная законам, на працягу апошняга часу журналісты выказваюць усё большае незадавальненьне спробамі ўсталяваньня тут палітычнага партыйнага ўплыву. Сёньня ўрад Чэскай Рэспублікі на тэрміновым паседжаньні выступіў з прапановай унесьці зьмены ў парадак выбару кіраўніка тэлебачаньня… Працяг… Канфэрэнцыя Кампартыі Грузіі прагаласвала за рэабілітацыю Іосіфа Сталіна. Аднаго з дыктатараў мінулага стагодзьзя камуністы называюць “найбольш таленавітым палітычным дзеячом” і відавочным прыкладам для расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Вашынгтонскі аналітык нашага радыё Пола Гобла ацэньвае гэтую падзею… Працяг… Сёньня ў Вашынгтоне пачынаецца першая сэсія Сэнату ЗША новага скліканьня. Яго першачарговая задача – зацьвярджэньне новага ўраду… Працяг… Мірны плян, прапанаваны Вашынтонам у справе разьвязаньня канфлікту на Блізкім Усходзе, адхілены палестынцамі на чале з Ясірам Арафатам. Тым часам сытуацыя ў Ізраілі, які рыхтуецца да найгоршага разьвіцьця падзеяў, ускладнілася для прэмьер-міністра Эгуда Барака і на ўнутрыпалітычным фронце… Працяг…
(эфір 2 студзеня)
(эфір 31 сьнежня)
(эфір 30 сьнежня)
(эфір 26 сьнежня)
(эфір 28 сьнежня)
(эфір 28 сьнежня)
(эфір 27 сьнежня)
(эфір 27 сьнежня)
(эфір 23 сьнежня)
ВЕРШ НА СВАБОДУ: ЯН МАЦУР… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |