RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 26 Верасьня 2000
 


Ідзе другі дзень пасьля прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў ў Югаславіі, а яшчэ няма афіцыйных вынікаў галасаваньня. Мяркуецца, што прэзыдэнт Мілошавіч стаіць перад найбольш сур’ёзным выклікам за ўсе 13 гадоў ягонага кіраваньня…  Працяг…

Беларускія палітыкі камэнтуюць папярэднія вынікі і магчымыя наступствы выбараў у Югаславіі і для гэтай краіны, і для Беларусі…  Працяг…

Аналітык нашага Радыё Валер Карбалевіч параўноўвае перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі і Югаславіі…  Працяг…

У Беларусі зьявіўся новы міністар унутраных справаў. Ім стаў былы кіраўнік службы бясьпекі прэзыдэнта Ўладзімер Навумаў, які яшчэ раней кіраваў спэцгрупаю ў змаганьні з тэрарызмам “Алмаз”. Назіральнікі бачаць у прызначэньні Навумава прыкмету нязьменнасьці курсу на падтрыманьне парадку ў краіне выключна сілавымі захадамі…  Працяг…

Прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі прынялі да ведама дадзены ўладамі дазвол на правядзеньне 1 кастрычніка ў Менску “Маршу Свабоды”. Аднак далёка ня ўсе арганізатары гэтай акцыі пагадзіліся зь месцам правядзеньня мітынгу — на пляцы Бангалёр. Ня выключана, што фармат “Маршу” можа быць зьменены…  Працяг…

Каардынацыйная рада ў назіраньні за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі, якая аб’ядноўвае ўсіх унутраных назіральнікаў, правяла сёньня ў Менску сваё паседжаньне. На яго былі запрошаныя кіраўнікі абласных філіяў і некаторых раённых…  Працяг…

Паралельна з кампаніяй байкоту выбараў у гэтак званы «парлямэнт» («палату прадстаўнікоў»), якую праводзіць аб’яднаная беларуская апазыцыя, «Малады Фронт» працягвае ладзіць шэраг акцыяў пад агульным назовам “Вырабы–2000”. Праз гумар маладафронтаўцы паказваюць, як яны кажуць, абсурднасьць восеньскага выбарчага фарсу. На пачатку яны калекцыянавалі ўлёткі прэтэндэнтаў на «парлямэнцкія» крэслы, а цяпер распачалі свае хаджэньні на сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі й ператвараюць гэтыя сходы ў апазыцыйныя акцыі…  Працяг…

Рашэньне беларускага кіраўніцтва ўвесьці мытны кантроль для ўвозу тавараў з Расеі можна расцэньваць у першую чаргу як палітычны крок. Але ж для яго ёсьць і вельмі істотныя эканамічныя падставы. Ва ўсялякім разе можна казаць пра тое, што мытны саюз аказаўся нядзеяздольным…  Працяг…

Ад брамы канцэрну “Гроднааблнафтапрадукт” ад’яжджалі бэнзавозы з напоўненымі цыстэрнамі. А напярэдадні ў Горадні здарыўся бэнзынавы крызыс. Яго можна было б зьвязаць зь сёньняшнім падвышэньнем коштаў бэнзыну. Маўляў, на запраўках адмыслова прытрымалі паліва. Аднак намесьнік кіраўніка “Аблнафтапрадукту” Вячаслаў Бялько называе іншыя прычыны таго, што адбылося…  Працяг…

Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавел адкрыў сёньня ў Празе штогадовую канфэрэнцыю Міжнароднага Валютнага Фонду і Усясьветнага Банку. Удзел у гэтай канфэрэнцыі бяруць прадстаўнікі больш за 180 краінаў сьвету. Спакойнай працы канфэрэнцыі спрабавалі, аднак, перашкодзіць тысячы праціўнікаў глябалізацыі, якія таксама зьехаліся з усяго сьвету. Наш карэспандэнт быў сёньня на праскіх вуліцах і на паседжаньні форуму…  Працяг…

У Менску адбыўся справаздачна-выбарны зьезд працаўнікоў нафтавае ды газавае прамысловасьці. Дэлегаты ўхвалілі намаганьні Фэдэрацыі прафсаюзаў у зьмене сацыяльна-эканамічнае палітыкі ўладаў…  Працяг…

(эфір25 верасьня)
Сёньня ў Слуцкім судзе адбылося паседжаньне дзеля разгляду адміністрацыйнай справы старшыні мясцовай арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандра Катлярова. Ён, паводле міліцэйскага пратаколу, раніцай 15 верасьня правёў несанкцыянаваны пікет у цэнтры гораду пад лёзунгамі байкоту выбараў у “палату прадстаўнікоў”…  Працяг…


***

(эфір 24 верасьня)
Заўзятар:  Інтэрвію Кацярыны Карстэн. Посьпехі й правалы беларускае каманды…  Працяг…

(эфір 24 верасьня)
Бывайце Здаровыя:  Сэкс на здароўе - ІІI…  Працяг…

(эфір 22 верасьня)
На доўгім шляху:  Што можа парлямэнт: досьвед Малдовы і Ўкраіны – выключэньне з правілаў ці прыклад для іншых?…  Працяг…

(эфір 21 верасьня)
Вольная Студыя:  Швэдзкі перакладчык Стафан Скот пра Васіля Быкава…  Працяг…

(эфір 21 верасьня)
Паштовая Скрынка 111:  Ці можна быць адначасова цяжарнай і цнатлівай - слухачы абмяркоўваюць тых дэмакратаў, што бяруць удзел у выбарах ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 21 верасьня)
Неабжытая Спадчына:  Роля падробак у гісторыі і культуры Беларусі…  Працяг…

(эфір 20 верасьня)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст першы. 20 верасьня 2000 году…  Працяг…

(эфір 20 верасьня)
Gaudeamus:  Унівэрсытэцкі дыплём - праз Інтэрнэт…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ЧАСЛАВА АКУЛЕВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org