RFE/RL |
Пятніца, 22 Верасьня 2000
Учора позна ўвечары на штаб-кватэру БСДП НГ адбыўся ўзброены напад невядомых бандытаў. Разрабаваныя партыйныя архівы, кампутары, скрадзеныя грошы — больш за 6 тысячаў даляраў. Лідэр партыі Мікола Статкевіч лічыць, што гэта факт палітычнага тэрору, што гэтая акцыя плянавалася загадзя, і падазрае, што дзейнічала адна зь беларускіх спэцслужбаў… Працяг… У Першамайскім раённым адзеле міліцыі дагэтуль утрымліваецца актывіст “Народнае Грамады” Раман Ляўкоўскі, які прысутнічаў у штаб-кватэры партыі пад час ўчорашняга нападу на яе невядомых рабаўнікоў. З гэтае нагоды Мікола Статкевіч заяўляе, што Ляўкоўскага ўтрымліваюць фактычна ў якасьці закладніка, каб здабыць ад яго зьвесткі, якія б скампрамэтавалі “Народную Грамаду”. Міліцыя са свайго боку заяўляе пра таямніцу сьледзтва і адмаўляецца паведаміць, дзе дакладна знаходзіцца затрыманы… Працяг… Як нам стала вядома, сёньня старшыня Гомельскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”, старшыня абласной арганізацыі АГП Віктар Карняенка падаў скаргу пракурору Гомельскай вобласці з нагоды спробы ўварвання ў ягоную прыватную сядзібу супрацоўнікаў міліцыі, якія патрабавалі ад яго выдаць газэту “Рабочий”. Мы зьвязаліся з Віктарам Карняенкам па тэлефоне… Працяг…
(эфір 21 верасьня)
Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў вінаватымі ў парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу за заклік да байкоту выбараў намесьніка старшыні БНФ Алеся Бяляцкага і актывіста Фронту Сяргея Шынкевіча. Абодва пакараныя штрафам на 5 тысячаў 200 рублёў. Разгляд справы іншага намесьніка старшыні БНФ Юрыя Хадыкі перанесены на панядзелак… Працяг…
(эфір 21 верасьня)
Злучаныя Штаты Амэрыкі крытыкуюць Беларусь за перасьлед людзей, якія заклікаюць да байкоту выбараў. Прадстаўнік Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Дэвід Джонсан выказаў сумнеў адносна заяваў беларускага афіцыйнага боку пра неперасьлед асобаў, якія агітуюць за байкот выбараў… Працяг… Замежныя тэхнічныя экспэрты, што знаходзяцца ў Беларусі дзеля назіраньня за выбарамі ў “Палату прадстаўнікоў”, вывучалі прычыны, паводле якіх акруговыя камісіі і Цэнтравыбаркам адмовілі ў рэгістрацыі шэрагу кандыдатаў у дэпутаты… Працяг… На пятніцу былі зарэгістраваныя 574 кандыдаты ў дэпутаты “Палаты прадстаўнікоў”. 23 асобы з гэтае колькасьці далучыліся да выбарчае кампаніі толькі пасьля разгляду іхных скаргаў Цэнтравыбаркамам. Але старшыня камісіі Лідзія Ярмошына чакае новага зьмяненьня лічбаў — колькасьць кандыдатаў можа як павялічыцца (пасьля працэсаў у Вярхоўным судзе), гэтак і паменшыца (праз адмову кандыдатаў ад удзелу ў выбарах)… Працяг… У чацьвер увечары ў Маскве быў забіты супрацоўнік таджыцкай службы Радыё Свабода, паэт і перакладчык з фарсі Іскандэр Халтані. Гаворыць Сяржук Сокалаў-Воюш… Працяг… НОВАЯ ПРАГРАМА
Пасьля 5 гадоў шчыльных узаемадачыненьняў Беларусь і Расея пачынаюць усё болей расчароўвацца ў Мытным саюзе. Зараз бакі ўсё больш настойліва робяць захады ў абароне сваіх дзяржаўных інтарэсаў… Працяг… Беларускія снайпэры – адны з лепшых у сьвеце. Гэткую выснову робіць наш аўстралійскі карэспандэнт пасьля сёньняшняга дня на алімпійскім стрэльбішчы ў Сыднэі, дзе беларуска Лаліта Еўглеўская узяла бронзавы мэдаль у стральбе на 25 мэтраў з пісталету, а ейная сяброўка па камандзе Юлія Сіняк заняла ганаровае чацьвертае месца… Працяг…
(эфір 23 верасьня)
(эфір 23 верасьня)
(эфір 23 верасьня)
(эфір 23 верасьня)
З 2 кастрычніка ў Злучаных Штатах Амэрыкі пачынаецца прыём заяваў на ўдзел у лятарэі Грын-карт. Сёньня мы працягваем сэрыю передачаў Галіны Прыгары з Амэрыкі, прысьвечаную гэтай тэме, і падаем узор анкеты для запаўненьня… Працяг…
(эфір 21 верасьня)
(эфір 21 верасьня)
(эфір 20 верасьня)
(эфір 19 верасьня)
(эфір 18 верасьня)
(эфір 17 верасьня)
(эфір 16 верасьня)
(эфір 15 верасьня)
Галасы Стагодзьдзя: АЛЕСЬ АНЦІПЕНКА… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |