RFE/RL |
Аўторак, 31 Кастрычніка 2000
Дэлегацыя Аб’яднанае Грамадзянскае партыі наведала сёньня Маскву. Кіраўнікі АГП абмеркавалі з уплывовымі расейскімі палітыкамі сытуацыю ў Беларусі ды дамовіліся пра супрацоўніцтва… Працяг… У сёньняшнім нумары New York Times зьмешчаны рэдакцыйны артыкул пад загалоўкам “Апошні тыран Эўропы”. Пасьля нядаўняга адхіленьня ад улады прэзыдэнта Югаславіі Мілошавіча, шэраг заходніх палітыкаў і выданьняў гавораць, што зараз чарга беларускага дыктатара… Працяг… Амаль пад такім жа назовам апублікаваны артыкул і ў дацкай Berlingske Tidende. "За апошнія дзесяць гадоў дэмакратыя ў Эўропе сьвяткавала адну перамогу за другой. Аднак трыюмф ня будзе поўны, пакуль пры ўладзе ў Беларусі будзе заставацца прэзыдэнт Лукашэнка," – піша рэдактар Мікаэль Эрэнрайх… Працяг… Як стала вядома, абедзьве палаты Кангрэсу ЗША – Палаты прадстаўнікоў і Сэнату – прынялі сумесную рэзалюцыю ў справе парляманцкіх выбараў у Беларусі… Працяг… Аляксандар Лукашэнка накіраваў у адстаўку свайго памочніка Аляксандра Сазонава… Працяг… Ідэя стварэньня ўраду нацыянальнага даверу, якую два тыдні таму агучыў Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі, сёньня была скэптычна ўспрынятая сябрамі Нацыянальнага выканаўчага камітэту — ценявага ўраду Беларусі… Працяг… ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт дазволіў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правесьці шэсьце й жалобную паніхіду ў Лошыцкім Яры з мэтаю памінаньня ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Акцыя прымеркаваная да Дня памяці «Дзяды»… Працяг… Беларусь засталася адзінай краінаю, якая не ратыфікавала пагадненьне зь Нямеччынаю ў справе догляду за вайсковымі могілкамі. Адна з афіцыйных падставаў гэтага — пратэсты з боку вэтэранскіх арганізацыяў Беларусі. Надоечы нямецкі бок запрасіў у Нямеччыну групу беларускіх вэтэранаў дзеля абмеркаваньня гэтага пытаньня… Працяг… Першая беларуская баявая машына распрацавана спэцыялістамі прыватнага прадпрыемства “Мінатор–сэрвіс”. Прадстаўнікі фірмы сьцьвярджаюць, што гатовыя наладзіць сэрыйную вытворчасьць гэтага невялікага “танка”, які здольны на даўгія выведныя рэйды па тылах праціўніка… Працяг… Газэта Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны “Наша слова” атрымала папярэджаньне Дзяржкамдруку. Гэта адбылося напярэдадні 31 кастрычніка, калі выданьне адзначае трохгодзьдзе з таго дня, калі яно стала недзяржаўным і цалкам пачало фінансавацца на ахвяраваньні сяброў ТБМ… Працяг… Заўтра ў Магілеве распачынаецца шосты фэстываль “Залаты шлягэр”. Своеасаблівы сэанс прымусовае настальгіі па савецкай мінуўшчыне абяцае стаць самым дарагім за апошнія гады… Працяг… Аляксандар Лукашэнка выляцеў сёньня ў Лівію, дзе будзе сустракацца зь ейным лідэрам Муамарам Кадафі, які шмат разоў запрашаў Лукашэнку наведаць зь візытам гэтую краіну. Таксама спадар Лукашэнка хоча знайсьці ў Лівіі інвэстыцыі… Працяг… Ізраільская армія інтэнсыфікавала антыпартызанскія апэрацыі, а верталёты нанесьлі учора ўвечары ракетныя ўдары па офісах самога Арафата, трох сядзібах Аль Фатах на заходнім беразе Ярдану і ў сэктары Газа. Што гэта азначае для мірнага працэсу на Блізкім Ўсходзе?… Працяг…
(эфір 30 кастрычніка)
(эфір 27 кастрычніка)
(эфір 26 кастрычніка)
(эфір 26 кастрычніка)
(эфір 28 кастрычніка)
(эфір 25 кастрычніка)
(эфір 22 кастрычніка)
(эфір 22 кастрычніка)
(эфір 21 кастрычніка)
(эфір 20 кастрычніка)
Галасы Стагодзьдзя: МАРГАРЫТА ПРАКАПЮК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |