RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 30 Кастрычніка 2000
 


Незалежныя назіральнікі з Каардынацыйнай рады ў справе назіраньня за выбарамі й Беларускага Гэльсынскага Камітэту лічаць, што вынікі другога туру выбараў, таксама як і першага, былі сфальшаваныя. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сьцьвярджае, што выбары ў гэтак званую “палату” прайшлі дэмакратычна…  Працяг…

Васьмёра назіральнікаў ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту ды іншых дэмакратычных арганізацыяў не былі ўчора дапушчаныя на выбарчыя ўчасткі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі №6, што аб’ядноўвае Баранавіцкі ды Ляхавіцкі раёны…  Працяг…

Новая “Палата прадстаўнікоў” ня будзе істотна адрозьнівацца ад папярэдняй ці адыгрываць самастойную ролю ў жыцьці дзяржавы. Усё вырашаць прэзыдэнцкія выбары наступнага году — так ацэньвае дэмакратычная апазыцыя вынікі фармаваньня “Палаты прадстаўнікоў”, у якую ўвайшлі амаль выключна прыхільнікі Лукашэнкі…  Працяг…

Аляксандар Лукашэнка заўважыў, што дзяржаўная тэлевізія паведамляе пра яго толькі на расейскай мове, і назваў гэта “перакосам”. У найбліжэйшай будучыні ён абяцае паказаць на экране новых дыктараў ды журналістаў, якія добра валодаюць беларускай мовай…  Працяг…

Група прыхільнікаў прарасейскай нацысцкай арганізацыі “РНЕ” зьбіла ў менскім трамваі двух падлеткаў, якія размаўлялі па-беларуску. Назіральнікі адзначаюць рост колькасьці выпадкаў процізаконных дзеяньняў з боку актывістаў прафашыстоўскай арганізацыі, якая вольна пачувае сябе ў Беларусі…  Працяг…

Улады мястэчка Пружаны, што на Берасьцейшчыне, распачалі наступ на суполку Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны, абвінавачваючы ейных сяброў у дзейнасьці, якая, нібыта, не адпавядае статутным патрабаваньням…  Працяг…

Міністар замежных справаў Беларусі Ўрал Латыпаў зрабіў чарговую справаздачу Аляксандру Лукашэнку…  Працяг…

Амаль чатыры месяцы ў Нямеччыне знаходзіцца сям’я Юрыя Захаранкі — ягоная жонка, дзьве дачкі ды ўнук. Нядаўна яны папрасілі там палітычнага прытулку. Днямі зь Нямеччыны вярнулася нашая карэспандэнтка Ганна Соусь. Яна наведала сям’ю Юрыя Захаранкі…  Працяг…

Як паведаміла Міністэрства замежных справаў, беларускія ахвяры нацызму часу Другое Ўсясьветнае вайны атрымаюць грашовую кампэнсацыю ад ураду Аўстрыі. Выплаты будзе ажыцьцяўляць фонд “Узаемапаразуменьне й прымірэньне”…  Працяг…

(эфір 27 кастрычніка)
Кіраўнік “Газпрому” Рэм Вяхіраў, які 27 кастрычніка пабываў у Менску ды меў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Ярмошыным, заявіў сёньня, што ягоны канцэрн плянуе пракласьці яшчэ два газаводы празь Беларусь, апрача газаводу “Ямал—Заходняя Эўропа”, які напалову ўжо змантажаваны…  Працяг…

(эфір 28 кастрычніка)
Эканамічны агляд мінулага тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…

(эфір 28 кастрычніка)
Навіны культуры мінулага тыдня…  Працяг…

ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
З 29 кастрычніка з пераходам на зімовы час зьмяніліся некаторыя частоты і хвалі вяшчаньня Беларускай службы Радыё Свабода. Інфармацыю аб зьменах можна знайсьці ў разьдзеле "Час і хвалі" на галоўнай старонцы сайту.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін распачаў сёньня двухдзённы афіцыйны візыт у Францыю, дзе ён праводзіць некалькі раўндаў перамоваў з кіраўнікамі Эўрапейскага Зьвязу і Францыі. З падрабязнасьцямі гэтай падзеі ля мікрафону Мікола Іваноў…  Працяг…

Увага заходніх аналітыкаў прыцягнутая сёньня да муніцыпальных выбараў у Косаве, што адбыліся напярэдадні. Касавары аддалі перавагу партыям, якія выступаюць за незалежнасьць Косава – новы ўрад Югаславіі адмовіўся прызнаць вынікі гэтых выбараў. Паводле міжнародных назіральнікаў, галасаваньне было вольным і сумленным…  Працяг…


***

(эфір 26 кастрычніка)
Паштовая Скрынка 111: Каму пагражае жабрачае беларускае войска, пра адных і тых жа герояў нашых перадач, ці дапамагае Свабода эміграваць ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 26 кастрычніка)
Неабжытая Спадчына: Беларусы на франтох Другое Ўсясьветнае вайны - II…  Працяг…

(эфір 28 кастрычніка)
Бывайце здаровыя: Як да старасьці захаваць зубы здаровымі?…  Працяг…

(эфір 25 кастрычніка)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст шосты. 25 кастрычніка 2000 году…  Працяг…

(эфір 22 кастрычніка)
Заўзятар: “Off-side” супраць фашызму. Лёс алімпійскіх няўдачнікаў…  Працяг…

(эфір 22 кастрычніка)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце: Беларускія Настрадамусы й Касандры…  Працяг…

(эфір 21 кастрычніка)
Вольная студыя:  Беларускія вытокі Адама Міцкевіча, ягонай паэмы "Пан Тадэвуш" і аднайменнага кінафільму Анджэя Вайды…  Працяг…

(эфір 20 кастрычніка)
На доўгім шляху:  Самагубствы як люстра маральнага стану грамадзтва…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ВІКТАР КАРНІЕНКА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org