RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 6 Кастрычніка 2000
 


АБВЕСТКА
У нядзелю, 8 кастрычніка, з нагоды правядзеньня ў шэрагу месцаў Беларусі акцыяў пратэсту выйдзе спэцыяльны (у рэжыме рэальнага часу) выпуск нашае вэб-старонкі.

Лідэры ўсіх дэмакратычных краінаў вітаюць сёньня перамогу апазыцыі ў Югаславіі. Чакаецца, што ўжо ў панядзелак з Югаславіі могуць быць зьнятыя міжнародныя санкцыі. Гаворачы пра былога прэзыдэнта Югаславіі Мілошавіча дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт, у прыватнасьці, сёньня сказала…  Працяг…

Афіцыйныя асобы Беларусі абвяргаюць чуткі пра прыбыцьцё ў Менск Слабадана Мілошавіча. Беларуская апазыцыя разважае пра ўрокі югаслаўскіх падзеяў…  Працяг…

Як менчукі ставяцца да апошніх падзеяў у Югаславіі? Адказ на гэтае пытаньне шукаў на вуліцах гораду наш карэспандэнт…  Працяг…

У распаўсюджаным сёньня прэс-рэлізе Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША гаворыцца, што Злучаныя Штаты ня будуць накіроўваць сваіх назіральнікаў на выбары ў Беларусі і “не прызнаюць вынікі гэтых выбараў, якія не зьяўляюцца дэмакратычнымі”…  Працяг…

Восьмага кастрычніка ў 22-х гарадох Беларусі пройдуць акцыі апазыцыі ў падтрымку вольных і дэмакратычных выбараў, супраць выбарчага фарсу. У палове гэтых гарадоў акцыі адбудуцца несанкцыянавана, бо мясцовыя ўлады не далі дазволу на іх правядзеньне…  Працяг…

Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі АГП Ўладзімер Раманоўскі асуджаны сёньня на 10 сутак арышту за агітацыю супраць удзелу ў выбарах…  Працяг…

Сёньня ў Жабiнцы — раённым цэнтры ў Берасьцейскай вобласьцi — прайшоў суд над Генадзем Самойленкам, якога абвiнавацiлi ў агiтацыi жыхароў гэтага гораду за няўдзел у выбарах у гэтак званую «Палату прадстаўнiкоў». А ў Берасьцi адбылiся чарговыя затрыманьнi тых, хто заклiкае байкатаваць гэтыя выбары…  Працяг…

Сёньня ў Віцебску пікетавалі сацыял-дэмакраты. Спачатку, як заўжды па будзёных днях, а 12-й гадзіне правёў сваю акцыю сябра БСДГ спадар Алесь Мудрычэнка. Потым а палове на шостую распачалі свой пікет чальцы Віцебскай суполкі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Народная Грамада)…  Працяг…

Маёр міліцыі Анатоль Амельчанка, якога Юлія Чыгір укусіла за вуха, зьвярнуўся да суда з просьбаю вынесьці падсуднай мінімальнае пакараньне. Пацярпелы заяўляе, што міліцыя нясе частку адказнасьці за інцыдэнт, які адбыўся ў апошні дзень працэсу над экс-прэм’ерам Міхалам Чыгіром…  Працяг…

Тэатар беларускае драматургіі “Вольная сцэна” выходзіць з падпарадкаваньня Міністэрству культуры. Пра такое рашэньне заявіў учора на адкрыцьці чарговага сэзону стваральнік і нязьменны мастацкі кіраўнік “Вольнае сцэны” Валеры Мазынскі…  Працяг…

У Беларусі спажываньне алькаголю складае 11 літраў на чалавека ў год. Паводле Ўсясьветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, 8 літраў на чалавека ў год — той парог, вышэй за які пачынаецца выраджэньне нацыі. Пра гэта паведаміў сёньня ў часе прэсавае канфэрэнцыі галоўны лекар Менскага наркалягічнага дыспансэра Сяргей Малочка. Ён таксама зрабіў шэраг крытычных заўваг да надоечы прынятай дзяржаўнай антыалькагольнай праграмы…  Працяг…

У нядзелю ў суседніх зь Беларусяй краінах – Польшчы і Літве – адбудуцца выбары. У Польшчы прэзыдэнцкія, у Літве – парлямэнцкія. Аглядальнікі сьцьвярджаюць, што палітычная сытуацыя пасьля выбараў у гэтых краінах ня зьменіцца. У абедзьвюх дзяржавах лідэрамі – посткамуністычныя сілы. Аналіз сытуацыі і спроба прагнозу…  Працяг…

(эфір 7 кастрычніка)
Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…


***

(эфір 5 кастрычніка)
Паштовая Скрынка 111:  Дык ісьці ці не ісьці на выбары, лёс Мілошавіча - прыклад для Лукашэнкі, ці адбіваюць рэальнасьць вынікі сацыялягічных апытаньняў ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 4 кастрычніка)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст трэці. 4 кастрычніка 2000 году…  Працяг…

(эфір 3 кастрычніка)
У сьвет на заробкі:  Працаўладкаваньне ў Ірляндыі-ІІ. Як паехаць? Да каго зьвярнуцца?…  Працяг…

(эфір 3 кастрычніка)
СС-2000:  Узмацненньне пазыцыяў афіцэраў КГБ у Расеі ды іншае…  Працяг…

(эфір 2 кастрычніка)
Ад панядзелка да панядзелка:  Спартовая прэса…  Працяг…

(эфір 1 кастрычніка)
Праскі Акцэнт:  Вулічныя дэманстрацыі ў Беларусі і ў дэмакратычных краінах: падабенства і адрозьненьні…  Працяг…

(эфір 1 кастрычніка)
Заўзятар:  Героі ды няўдачнікі Алімпіяды…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  СЯРГЕЙ ПОЛЯК…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org