RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 24 Лістапада 2000
 


Сёньня гандляры рэчавых кірмашоў краіны пасьля ўчорашняга папераджальнага страйку вярнуліся на працоўныя месцы. Улады пакуль ніяк не адрэагавалі на іхную акцыю пратэсту…  Працяг…

(эфір 23 лістапада)
Прадпрымальнікі Берасьця далучыліся да страйку насуперак жаданьню лідэраў мясцовага прадпрымальніцкага прафсаюзу…  Працяг…

Лідэры аб’яднанай апазыцыі зацьвердзілі мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў. Прозьвішчы першых патэнцыйных прэтэндэнтаў на гэтую пасаду будуць названыя ўжо 15 сьнежня…  Працяг…

Парлямэнцкая асамблея NATO выказвае глыбокае шкадаваньне з нагоды таго, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі, якія прайшлі 15 і 29 кастрычніка, не адпавядалі міжнародным патрабаваньням да свабодных, справядлівых, падсправаздачных і празрыстых выбараў. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі NATO ў справе Беларусі, аднагалосна прынятай на плянарным паседжаньні чарговае сэсіі асамблеі, што прайшла ў Берліне…  Працяг…

Дэпутат Гарадзенскага гарадзкога савету Павал Касьцюкевіч апынуўся бяз працы. Фармальна зь ім па-просту не працягнуць пасьля 21 лістападу кантракт. Аднак, першапрычынай сам дэпутат называе тое, што на выбарах у палату прадстаўнікоў ён асабіста не галасаваў, паколькі лічыў выбары фарсам…  Працяг…

30 лістапада ў Менску пройдзе паседжаньне вышэйшае дзяржаўнае рады “саюзнае дзяржавы Беларусі й Расеі” з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна, а 1 сьнежня ў беларускай сталіцы на саміт зьбяруцца прэзыдэнты краінаў СНД…  Працяг…

Сёньня ў Гомлі на сустрэчы кіраўнікоў памежных ведамстваў Беларусі ды Ўкраіны Аляксандра Паўлоўскага і Барыса Аляксеенкі падпісаны пратакол сумесных дзеяньняў на пэрыяд закрыцьця Чарнобыльскай атамнай станцыі…  Працяг…

Сёньня ў судзе Ленiнскага раёну Берасьця пачаўся разгляд справы паводле пазову мясцовага жыхара Рыгора Варвашэвіча да Берасьцейскага аблвыканкаму. Ён патрабуе маральнае кампэнсацыі за незаконнае падвышэньне коштаў на гарачую ваду…  Працяг…

Беларускае міністэрства замежных справаў у наступным годзе распачне пашырэньне сваіх плошчаў у цэнтры Менску. Плянуецца, што прыбудова будзе каштаваць 5 мільёнаў даляраў…  Працяг…

Сёньня французкая газэта Liberation надрукавала артыкул пад назвай “Сэрыя зьнікненьняў сярод апанэнтаў сярод апанэнтаў беларускага прэзыдэнта”…  Працяг…

Днямі ў Пінску быў распаўсюджаны зварот прэзыдыюмаў гарадзкога і раённага саветаў дэпутатаў, у якім народныя абраньнікі заклікаюць людзей сабраць грошы на набыцьцё новых машынаў хуткай дапамогі. Іначай, гаворыцца ў звароце, ўзьнікае небясьпека таго, што хуткая дапамога ня зможа прыехаць у патрэбны час да пацярпелых…  Працяг…

З наступнага тыдня ў 199-й менскай школы, дзе 9 лістапада была знойдзеная разьлітая іртуць, будуць адноўленыя заняткі. Між тым некаторыя бацькі адмаўляюцца вярнуць дзяцей у школу, пакуль незалежная камісія не пацьвердзіць, што будынак сапраўды чысты…  Працяг…

Больш за год у МУС Беларусі працуе аддзел аналізу і апрацоўкі грамадзкай інфармацыі, які нефармальна завецца “тэлефонам даверу”. Міліцэйскія чыноўнікі спадзяваліся праз гэтую службу атрымліваць апэратыўную інфармацыю ад людзей, каб гэта паспрыяла іхнай працы ў барацьбе са злачыннасьцю. Але надзеі аказаліся марнымі…  Працяг…

25 лістапада абвешчаны Міжнародным днём барацьбы з гвалтам над жанчынай. Паводле сацыялягічных дасьледваньняў, каля 90 адсоткаў беларускіх жанчынаў сутыкаюцца з гвалтам рознага кшталту. Кожнай трэцяя жанчына ў Беларусі хоць адзін раз у жыцьці была зьбітая…  Працяг…

Учора рэспубліканскі кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША Джордж Буш адзначыў амэрыканскае сьвята Дзень Падзякі ў Остыне, а ягоны дэмакратычны супернік Эл Гор у Вашынгтоне. Аднак, іхныя выбарчыя штабы не бязьдзейнічалі…  Працяг…

(эфір 25 лістапада)
Навіны культуры мінулага тыдня…  Працяг…


***

(эфір 25 лістапада)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце:  Напярэдадні 2-га ўсебеларускага інтэрнэт-форуму ды іншае…  Працяг…

(эфір 24 лістапада)
На доўгім шляху:  Беларуская моладзь: “страчанае” ці “раззлаванае” пакаленьне?…  Працяг…

(эфір 23 лістапада)
Паштовая Скрынка 111:  Міліцыі на ўсіх хопіць, яшчэ адзін сьвятар хоча з РПЦ ды іншае…  Працяг…

(эфір 22 лістапада)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст дзясяты. 22 лістапада 2000 году…  Працяг…

(эфір 20 лістапада)
Шматмоўе ў ХХІ стагодзьдзі:  Моўная сытуацыя ў Малдове…  Працяг…

(эфір 4 лістапада)
Вольная Студыя:  “Быць паэтам – гэта найперш сваёй прысутнасьцю ўпрыгожваць жыцьцё блізкіх табе людзей”…  Працяг…

(эфір 20 лістапада)
Ад панядзелка да панядзелка:  “Усё нармальна, Бацька!” — новы твар БТ…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЕСЬ ШУТАЎ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org