RFE/RL |
Серада, 8 Лістапада 2000
Да гэтай хвіліны канчатковы вынік прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі застаеца невядомы. Паводле неафіцыйных падлікаў, Буш апярэджвае Гора на 1 655 галасоў, але сытуацыя можа зьмяніцца… Працяг… Разам з прэзыдэнцкімі выбарамі адбыліся і парлямэнцкія: пераабіраліся траціна сэнатараў і увесь склад Палаты прадстаўнікоў. Паводле вынікаў выбараў, Рэспубліканская партыя захавала перавагу ў Палаце прадстаўнікоў, сытуацыя ў Сэнаце пакуль застаецца няпэўнаю… Працяг… Сярод беларускіх апазыцыйных палітыкаў і журналістаў, што былі запрошаныя амэрыканскай амбасадаю на сьвяточны сьняданак з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, таксама праводзілася сымбалічнае галасаваньне. Бальшыня выказалася за Альбэрта Гора… Працяг… Беларускія палітыкі лічаць, што дачыненьні ЗША зь Беларусьсю пасьля абраньня новага амэрыканскага прэзыдэнта стратэгічна ня зьменяцца. Разам з тым адзначаецца, што можна чакаць больш жорсткага стаўленьня ЗША да праяваў расейскае імпэрскае палітыкі… Працяг… Розьніцу ў зьнешнепалітычных канцэпцыях Альбэрта Гора і Джорджа Буша тлумачыць выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэці Фіцпатрык. Яна таксама камэнтуе магчымасьць зьменаў у зьнешняй палітыцы ЗША ў дачыненьні да Беларусі. На сувязі Ню-Ёрк… Працяг… Магчымыя зьмены ў палітыцы амэрыканскай адміністрацыі ў дачыненьі да Беларусі камэнтуе міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў… Працяг… ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ ў Беларусі мае неабмежаваны па часе мандат на сваю дзейнасьць і будзе працягваць працу. Пра гэта заявіў сёньня кіраўнік КНГ Ганс-Георг Вік пад час паседжаньня Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў. Ягоная заява было зроблена таму, што некаторыя мас-мэдыі паведамілі, быццам КНГ зьяжджае зь Менску ў траўні 2001 году… Працяг… Сталічныя ўлады не дазволілі маладзёвай апазыцыйнай кааліцыі “Пераменаў!” правесьці 12 лістапада шэсьце ў цэнтры Менску ад Акадэміі навук да пляцу Незалежнасьці. Аднак лідэры кааліцыі “Пераменаў!” маюць цьвёрды намер правесьці сваю акцыю ў цэнтры сталіцы ды спадзяюцца, што ўлады праявяць разважлівасьць, і кампраміс у гэтай справе будзе дасягнуты… Працяг… Мінула чатыры месяцы з часу зьнікненьня пры загадкавых абставінах у менскім аэрапорце апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Павал Шарамет (кіраўнік інфармацыйнага аддзелу адмысловых праектаў ОРТ і сябра Зьмітра Завадзкага) зьняў фільм “Дзікае паляваньне” пра зьніклых Віктара Ганчара, Юрыя Захаранку й Зьмітра Завадзкага. Сёньня а 10-й гадзіне вечара прэм’ера фільма на канале ОРТ… Працяг… Набірае размах кампанія пратэсту беларускіх настаўнікаў супраць зьбядненьня. На сёньняшні дзень прафсаюзную ініцыятыву падтрымалі пэдагогі ўсіх абласьцей Беларусі… Працяг… Лясная гаспадарка — адна зь нямногіх галінаў вытворчасьці ў Беларусі, дзе можна зарабляць валюту. Менавіта гэтым карыстаюцца некаторыя набліжаныя да ўладаў структуры. Паводле сьведчаньняў людзей, што задзейнічаныя ў сфэры лесанарыхтоўкі, зьнішчэньне каштоўных пародаў дрэваў дасягнула свайго апагею… Працяг… Яшчэ да канца лістапада на беларуска–ўкраінскай мяжы ў Добрускім раёне мусіў быў быць адчыненны пункт спрошчанага пропуску грамадзянаў паміж беларускай вёскаю Андрэеўка і ўкраінскай Дзеравіны… Працяг… Добрая навіна для тых жыхароў Беларусі, якія часта езьдзяць праз мяжу з Польшчай і ўжо адчулі незручнасьці, што зьявіліся пасьля часовага закрыцьця пераходу “Брузгі-Кузьніца”… Працяг… На міжнародным кінафэсьце краінаў СНД й Балтыі “Лістапад”, які распачнецца 22 лістапада ў Менску, амаль ня будзе беларускіх стужак. Бо большасьць зь іх — гэта, так бы мовіць, расейска-беларускія гібрыды, зробленыя расейцамі на вытворчых магутнасьцях “Беларусьфільму”. Да таго ж намесьнік міністра культуры Беларусі Юры Цьвяткоў сёньня ў часе прэсавае канфэрэнцыі, прысьвечанай “Лістападу”, назваў некаторыя расейскія стужкі, што будуць дэманстравацца ў часе кінафэсту, “фільмамі пра алігафрэнаў і розных там гомасэксуалістаў”… Працяг…
(эфір 7 лістапада)
(эфір 6 лістапада)
(эфір 5 лістапада)
(эфір 2 лістапада)
(эфір 2 лістапада)
(эфір 2 лістапада)
НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 31 кастрычніка)
Галасы Стагодзьдзя: МАРЫЯ ЗАХАРЭВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |