RFE/RL |
Серада, 24 Траўня 2000
У Менску адбылася сэсія Рады калектыўнае бясьпекі. Кіраўнікі 6 краінаў-удзельніцаў дамовы пра калектыўную бясьпеку падпісалі мэмарандум у падвышэньні эфэктыўнасьці дамовы і ейнай адаптацыі да сучаснае геапалітычнае сытуацыі… Працяг… Усю першую палову дня раён вакол будынку СНД быў ачэплены міліцыяй і супрацоўнікамі службаў бясьпекі, якія ахоўвалі ўдзельнікаў сэсіі Рады калектыўнае бясьпекі шасьці краінаў СНД… Працяг…
(эфір 23 траўня)
Як паведаміла расейская газэта “Ведомости”, Цэнтральны банк Расеі пагадзіўся прадставіць Нацыянальнаму банку Беларусі крэдыт ў памеры 200 мільёнаў даляраў на падтрымку курсу беларускага рубля. Як ацэньваюць гэтая рашэнне беларускія і расейскія экспэрты?… Працяг… Заплянаванае на сёньня плянарнае паседжаньне гэтак званага “шырокага грамадзка-палітычнага дыялёгу” не адбылося. Яно перанесенае на пачатак чэрвеня. Тым часам Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ заявіла пра тое, што прыпыняе дзейнасьць у спробах перамоўнага працэсу з уладамі… Працяг… У Менску завершыла працу травеньская сэсія ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Асноўны ейны вынік палягае ў пераадоленьні спробаў уладаў зьнішчыць гэтую ўплывовую міжнародную арганізацыю, якая аб’ядноўвае каля 700 дасьледнікаў беларускае культуры ды навукі з 24-х краінаў сьвету… Працяг… У Менску ўлады працягваюць змагацца з дробным бізнэсам. Гарадзкі выканаўчы камітэт прыняў рашэньне забараніць розьнічны гандаль з аўтамабіляў… Працяг… У Тураве стала выходзіць свая штомесячная незалежная газэта на беларускай мове “Навіны Тураўшчыны”. Складанасьці з рэгістрацыяй, узгадненьне з уладамі юрыдычнага адрасу, прывялі да таго, што ананімны выдавец не прыводзіць сваіх выходных зьвестак і выпускае газэту накладам 299 асобнікаў напаўлегальна… Працяг… Віктар Шандаровіч, аўтар папулярных сатырычных праграмаў “Куклы” ды “Итого” на расейскім тэлеканале НТВ, другі раз ня можа сустрэцца зь менскаю публікай. У Менск Шандаровіча ня пускаюць з-за палітычных матываў… Працяг… Сёлета ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі павінны паступіць прыкладна 43 тысячы выпускнікоў сярэдніх школаў. Як і ў папярэднія гады, абавязковыя экзамены ў беларускай мове й літаратуры прадугледжаныя толькі на філялягічных факультэтах. Адметнасьць сёлетніх уступных іспытаў – тое, што надзвычай шырокія паўнамоцтвы ўлада надала кантралёрам з БПСМ… Працяг… Рэспубліканскі кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША Джордж Буш (малодшы) прадставіў сваю канцэпцыю амэрыканскай абарончай палітыкі на парозе ХХІ стагодзьдзя. Прамаўляючы ў Нацыянальным Прэсавым Цэнтры ў Вашынгтоне, ён заявіў, што Злучаныя Штаты павінны скарыстаць непаўторны шанец зрабіць сьвет больш бясьпечным… Працяг…
(эфір 21 траўня)
(эфір 20 траўня)
Галасы Стагодзьдзя: УЛАДЗІМЕР БЕРБЕРАЎ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |