RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 19 Траўня 2000
 


Да трох гадоў зьняволеньня з адтэрміноўкаю на два гады прыгаварыў сёньня Менскі гарадзкі суд экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра. Абвінавачваньне яму вынесенае толькі ў адным з шасьці эпізодаў, у астатніх ён апраўданы. Чыгір не задаволены гэтым рашэньнем і зьбіраецца абскардзіць яго ў Вярхоўным судзе, паколькі лічыць сябе цалкам невінаватым…  Працяг…

Сёньня на судовым паседжаньні ў справе Міхаіла Чыгіра прысутнічаў і пасол ЗША ў Беларусі Дэніэл Спэкгард. Вось як ён пракамэнтаваў вынесены прысуд…  Працяг…

Мы атрымалі таксама рэакцыю міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, якая заяўляе, што вельмі спрэчны судовы працэс Міхаіла Чыгіра ізноў выклікае сумнеў у незалежнасьці беларускай юстыцыі…  Працяг…

Нечаканая эвакуацыя зь Беларусі ўсяго складу амбасады Ізраіля ў зьвязку з быццам бы падвышаным радыяцыйным фонам вялікага перапалоху сярод дыпляматычнага корпусу не нарабіла. Тым ня менш, прадстаўнікі некаторых амбасадаў даволі сур’ёзна паставіліся да праблемы магчымага зьяўленьня ў атмасфэры падвышанай радыяцыі…  Працяг…

Агенцтва DPA сёньня паведамляе, што міністар замежных справаў Ізраілю прапанаваў сваім суайчыньнікам не падарожнічаць зараз у краіны былога СССР з нагоды паведамленьняў пра высокі, небясьпечны для здароўя ўзровень радыяцыі ў Беларусі, у прыватнасьці вакол сталіцы краіны Менску. Аднак прэсавы сакратар ізраільскага міністэрства адкінула паведамленьне па тое, што Ізраіль зачыніў сваю амбасаду у Менску…  Працяг…

Афіцыйныя крыніцы працягваюць абвяргаць чуткі пра падвышэньне радыяцыйнага фону ў Менску. Тым часам, у розных рэгіёнах краіны палае некалькі соцень пажараў. Гараць многія лясы й тарфянікі на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях…  Працяг…

Наш карэспандэнт у Гомелі пацьвярджае, што пажары на абшары вобласьці працягваюцца. Казімір Яноўскі спрабаваў высьветліць, ці кантралюецца радыяцыйны ўзровень у зонах пажару…  Працяг…

У Магілеўскай вобласьці апошнімі днямі рэзка ўскладнілася сытуацыя з пажарамі. Асноўныя прычыны – сухое надвор’е і неасьцярожнасьць людзей. Паводле дадзеных абласное ўправы міністэрства надзвычайных сытуацыяў, толькі ўчора ў вобласьці было зарэгістравана 15 пажараў на тарфяніках і 6 лясных…  Працяг…

Cпэцыялісты Інстытуту радыяцыйнае мэдыцыны Міністэрства аховы здароўя лічаць, што воблакі ад пажарышчаў не ўяўляюць радыяцыйнае небясьпекі для жыхароў краіны…  Працяг…

Улады спрабуюць узняць узровень гэтак званага “грамадзка-палітычнага дыялёгу”. Вялікія спадзяваньні яны ўскладаюць на тое, што з удзельнікамі гэтага мерапрыемства сустрэнецца Аляксандар Лукашэнка…  Працяг…

Скандал на міжнародным артыстычным фэсьце “Менская Вясна”: гарадзкія ўлады забаранілі правядзеньне тэатральнага пэрфомансу й выніковае прэсавае канфэрэнцыі…  Працяг…

(эфір 20 траўня)
Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…


***

(эфір 18 траўня)
Неабжытая Спадчына:  Магічныя ўяўленьні й дзеяньні беларусаў…  Працяг…

(эфір 18 траўня)
Паштовая Скрынка 111:  Ці далёка Беларусь ад Чачні, яшчэ пра нацыянальныя сымбалі і Ціцянкова, далей пра эўрапейскі шлях Беларусі ды іншае…  Працяг…

(эфір 17 траўня)
Gaudeamus:  Умовы для навучаньня беларусаў ва Ўсходняй Эўропе…  Працяг…

(эфір 15 траўня)
Ад панядзелка да панядзелка:  Беларуская мова ў СМІ Беларусі…  Працяг…

(эфір 14 траўня)
Заўзятар:  Пэрспэктывы беларускага хакею. Спорт і палітыка Генадзя Цярэні…  Працяг…

(эфір 14 траўня)
Беларускі Дыялёг на Інтэрнэце:  Агляд беларускага Сеціва за тыдзень…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  УЛАДЗІМЕР МІКУЛА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org