Мы атрымалі таксама рэакцыю міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty
International, якая заяўляе, што вельмі спрэчны судовы працэс Міхаіла Чыгіра
ізноў выклікае сумнеў у незалежнасьці беларускай юстыцыі.
Цытата: “Тое, што вядучая фігура апазыцыі мусіць быць выключаная з палітычнага
жыцьця – ня можа быць проста выпадковасьцю, як і ня можа быць выпадковасьцю
тое, што ён упершыню быў арыштаваны пасьля таго, як выказаў намер стаць
кандыдатам у неафіцыйных прэзыдэнцкіх выбарах, заплянаваных на травень
1999 году. Amnesty International лічыць, што ў сёньняшніх палітычных умовах,
якія існуюць на Беларусі, пры якіх судовая сыстэма нагэтулькі залежная
ад Лукашэнкі, такі яго апанэнт, як Чыгір, ня мог атрымаць справядлівага
прысуду”.
|