RFE/RL |
Чацьвер, 16 Сакавіка 2000
Сёньня ў Сэнаце Чэшскай Рэспублікі прайшлі беларускія слуханьні. Упершыню за апошні час чэскія ўлады надалі нагэтулькі сур’ёзную ўвагу сытуацыі ў Беларусі. Слуханьні мелі адкрыты характар… Працяг… Беларускія апазыцыйныя палітыкі ацэньваюць вынікі “Маршу Свабоды – 2”, што адбыўся ўчора, станоўча… Працяг… Прадстаўнікі афіцыйных уладаў лічаць, што зарганізаваны ўчора апазыцыяй “Марш Свабоды – 2” ў цэлым прайшоў даволі спакойна. Тым ня менш, на думку дзяржаўных чыноўнікаў, арганізатары “Маршу” не да канца выканалі ўзятыя на сябе забавязаньні… Працяг… Супрацоўнікі Савецкага РАУС узбудзілі крымінальную справу супроць юнака, які ўчора ударыў у твар карэспандэнта НТБ Аляксандра Каўпакова пад час “Маршу Свабоды – 2”… Працяг… Марш Свабоды – 2, ягоная спэцыфіка, вынікі - тэма абмеркаваньня, якое адбылося ў нашым эфіры ўвечары 15 сакавіка адразу пасьля заканчэньня Маршу. У ім бяруць удзел Віталь Тарас, Віталь Цыганкоў і Валеры Карбалевіч… Працяг… Учора скончыўся падрыхтоўчы пэрыяд абвешчанага Лукашэнкам гэтак званага «шырокага грамадзка-палітычнага дыялёгу». Пра вынікі гэтае падрыхтоўкі паведаміў у інтэрвію «Радыё Свабода» Ігар Велічанскі – чыноўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі, які адказвае за арганізацыю «дыялёгу»… Працяг… Судзьдзя Савецкага раёну Марыя Фёдарава вынесла сэнсацыйнае рашэньне ў справе зыску гэбрайскіх грамадзкіх арганізацыяў да выдаўцоў кнігі “Вайна па законах нізасьці”, згодна зь якім “Пратаколы сіёнскіх мудрацоў” і іншыя адкрыта антысэміцкія тэксты, апублікаваныя ў ёй, прызнаныя “зьвесткамі навуковага характару”, у сувязі з чым справа была спыненая без дэбатаў бакоў… Працяг… Сёньня на працэсе над Міхалам Чыгіром даў паказаньні старшыня Мытнага камітэту Вікенці Макарэвіч, супраць якога, як высьветлілася, таксама ўзбуджалася крымінальная справа… Працяг… У Менскім гарадзкім выканаўчым камітэце сёньня прайшлі перамовы сталічных уладаў зь лідэрамі прадпрымальнікаў “Камароўскага рынку”. Перамовы сталіся вынікам учорашняга страйку гандляроў, які напужаў сталічных чыноўнікаў… Працяг… Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ ў Менску распаўсюдзіла ацэнку Выбарчага кодэксу, падрыхтаваную Бюро ў справах дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі ў бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе. Міжнародныя экспэрты прыйшлі да высновы, што Выбарчы кодэкс не адпавядае забавязаньням перад АБСЭ… Працяг… Мытны хаўрус паміж Беларусьсю й Расеяй стаў прычынаю канфлікту паміж расейскім Вярхоўным судом і Мытным камітэтам. У выніку грамадзяне атрымалі магчымасьць вывозіць тавары з трэціх краінаў празь Беларусь у Расею без дадатковай аплаты мытаў у расейскі бюджэт. Ня выключана, што ў выніку Расея можа перагледзець дамову аб мытным хаўрусе… Працяг… Галоўны прапагандысцкі рупар улады – дзяржаўная тэлевізія – апынулася ў складаным фінансавым становішчы й вымушаная скарачаць ўласнае вяшчаньне… Працяг… Група экспэртаў ААН правяла расьсьледаваньне інфармацыі аб парушэньні санкцыяў на пастаўку зброі ангольскаму сэпаратысцкаму руху УНІТА. Цяпер яе справаздачу абмяркоўвае на сваім паседжаньні Рада Бясьпекі. Сярод падазроных ў парушэньні эмбарга ААН есьць і ўрад Беларусі… Працяг…
(эфір 12 сакавіка)
(эфір 12 сакавіка)
(эфір 12 сакавіка)
(эфір 11 сакавіка)
(эфір 11 сакавіка)
Галасы Стагодзьдзя: ГАЛІНА РУДНІК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |