RFE/RL |
Серада, 14 Чэрвеня 2000
Сёньня Беларуская асацыяцыя журналістаў прыняла заяву з нагоды перасьледу незалежнай кампаніі Мэдыя-Мост у Маскве, у якой рэзка асуджаецца ціск на журналістаў… Працяг… Усьлед за арыштам уладальніка кампаніі Мэдыя-МОСТ Уладзіміра Гусінскага, расейкая пракуратура паведаміла, што віцэ-прэзыдэнт кампаніі Ігар Малашэнка будзе арыштаваны, як толькі вернецца ў Расею. Са свайго боку Малашэнка абвінаваціў групу асобаў, блізкіх да Крамля, у спробе ўсталяваць у Расеі таталітарны рэжым. Між тым, у замежным друку сёньня абмяркоўваюцца магчымыя прычыны затрыманьня Гусінскага і рэакцыя на гэта прэзыдэнта Пуціна… Працяг… Прымірэнчым пагадненьнем скончылася сёньня судовая спрэчка паміж журналістам Яраславам Беклямішавым і кіраўніцтвам Белтэлерадыёкампаніі ў Першамайскім судзе Менску… Працяг… 14 чэрвеня чарговы расейскі губэрнатар прыбыў зь візытам у Менск – гэтым разам кіраўнік выканаўчае ўлады Маскоўскае вобласьці Барыс Громаў. Ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і першым віцэ-прэм’ерам Кабяковым, падпісаў пагадненьне пра супрацоўніцтва, а таксама мае намер пабываць на Гарадзеншчыне. Што прыцягвае Менск і расейскія губэрні, і як будзе разьвівацца гэтае ўзаемадзеяньне ў пэрспэктыве?… Працяг… Дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Анатоль Лябедзька і Ўладзімер Нісьцюк накіраваліся ў Бухарэст. Туды іх запрасіў кіраўнік рабочае групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Адрыян Севярын… Працяг… Памочнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Іван Пашкевіч пад час візыту на мінулым тыдні на родную Століншчыну падараваў на будаўніцтва праваслаўных храмаў два чэкі па 100.000 рублёў і два па 980.000. Адкуль чыноўнік, што адначасова ёсьць дэпутатам так званай “Палаты прадстаўнікоў”, мае такія грошы на дабрачыннасьць, і ці ёсьць законным правядзеньне перадвыбарчай кампаніі за невядома чые грошы яшчэ да яе абвяшчэньня?… Працяг… Славутаму беларускаму сьпеваку Міхалу Забэйду-Суміцкаму спаўняецца сто гадоў. Аднак нават гэтая юбілейная дата ня стала падставаю, каб нарэшце вартасна ўшанаваць на радзіме ягоны шырока прызнаны за межамі непаўторны талент… Працяг… Адзін з тых, хто яшчэ яскрава памятае канцэрт Забэйды-Суміцкага ў Менску ў 1963 годзе, гэта старэйшы беларускі паэт Сяргей Грахоўскі. Сёньня адмыслова для нашай праграмы ён згадвае пра гэты канцэрт, а таксама пра сваё далейшае асабістае знаёмства са славутым земляком… Працяг… У Гомеле арыштаваны і пасаджаны за краты начальнік вытворчай управы Гомельміжрайгазу Мікалай Сушчэвіч…… Працяг… Чатырох студэнтаў Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту паспрабавалі не дапусьціць да экзамэну па вайсковай падрыхтоўцы за тое, што яны адмовіліся ўступаць ва ўнівэрсытэцкую суполку “Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі”… Працяг… На Віцебшчыне мясцовыя кіраўнікі раённых адміністрацыяў зьвярнуліся да кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстановаў з пераканаўчымі просьбамі, каб тыя ўзялі пад асабісты кантроль правядзеньне і, асабліва, якасьць ведамаснай ды індывідуальнай падпіскі на газэты й часопісы на другое паўгодзьдзе… Працяг… Гарадзенскаму абласному бюджэту не хапае 5,5 млрд. рублёў. Адным са спосабаў знайсьці грошы стала ўвядзеньне ў памежных пераходах з Бораву за паркоўку транспарту, 70% зь якіх павінна паступаць менавіта ў абласны бюджэт… Працяг… Выйшаў чарговы нумар газэты “Рабочы”… Працяг… Водгукі футбольнага чэмпіянату Эўра2000. Як паказвае рэакцыя чэхаў, спартыўныя падзеі маюць беспасярэдні ўплыў ня толькі на патрыятычныя пачуцьці, але і на больш шырокія палітычныя настроі… Працяг…
(эфір 13 чэрвеня)
(эфір 11 чэрвеня)
(эфір 9 чэрвеня)
(эфір 9 чэрвеня)
Галасы Стагодзьдзя: Міраслава Русак… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |