RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 13 Верасьня 2000
 


13 верасьня ў Менск прыбылі першыя два сябры дэлегацыі Бюро дэмакратычных ініцыятываў і правоў чалавека, якія пад час падрыхтоўкі выбараў у “Палату прадстаўнікоў” будуць працаваць у якасьці тэхнічных экспэртаў. Пра гэта паведаміў сёньня ў часе чарговага паседжаньня Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў кіраўнік групы АБСЭ ў Беларусі амбасадар Вік…  Працяг…

У Менску міліцыя зарыштавала вялікую частку накладу спэцвыпуску газэты “Рабочы”, у якім былі зьмешчаныя матэрыялы на тэму байкоту восеньскіх выбараў. Міліцыянты затрымалі таксама галоўнага рэдактара выданьня Віктара Івашкевіча, юрыдычнага кансультанта рэдакцыі Зьмітра Касьцюкевіча й генэральнага дырэктара прыватнае друкарні “Мэйджык” Юрыя Будзько…  Працяг…

Малады Фронт пачынае сваю кампанію байкоту выбараў у гэтак званую «Палату прадстаўнікоў». Сэрыя акцыяў пад агульным назовам “Вырабы-2000” мае на мэце паказаць ілжывасьць і абсурднасьць абяцаньняў кандыдатаў у дэпутаты, а таксама фіксаваць парушэньні пад час кампаніі. Перадвыбарчая агітацыя, паводле беларускага заканадаўства, дазваляецца ад 15 верасьня. Тым ня менш, ужо цяпер Малады Фронт мае больш за дзясятак прыкладаў незаконнай агітацыі…  Працяг…

(эфір 12 верасьня)
Мы атрымалі тэкст заявы амэрыканскага дарадцы ў Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва у Эўропе Эндру Стайнфалда наконт перасьледу апазыцыі ў Беларусі. Выступаючы перад Пастаяннай радай АБСЭ, Стайнфалд адрэагаваў на закіды з боку намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Мартынава на адрас амбасадара ЗША ў АБСЭ Дэвіда Джонсана…  Працяг…

Сёньня, 13 верасьня, скончыўся суд па справе лідэра магілеўскай абласной арганізацыі БНФ Анатоля Фёдарава. Абвінавачанага ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця адказьніка пакаралі штрафам у памеры 150 мінімальных заробкаў…  Працяг…

Завяршыўся пераход да адзінага абменнага курсу беларускага рубля. Паводле заяваў фінансавых уладаў краіны, ужо заўтра ў Беларусі зьнікне праблема абмену нацыянальных грошай…  Працяг…

У апошнi дзень iснаваньня на бiржы двух легальных курсаў замежных валютаў Аляксандар Лукашэнка склiкаў нараду, дзе абмяркоўвалiся прагноз сацыяльна-эканамiчнага разьвiцьця краiны ды праект дзяржаўнага бюджэту на наступны год…  Працяг…

Як мы паведамлялі раней, 8 верасня у Советской Белоруссии быў зьмешчаны здымак кіраўнікоў дэлегацыяў краінаў сьвету з Ню-Ёркскага “Саміту Тысячагодзьдзя”, на якім майстры з лукашэнкаўскага выданьня зарэтушавалі чорнаскурага лідэра, што стаяў зь левага боку ад Лукашэнкі, і такім чынам атрымалася, што Лукашэнка стаіць першым зьлева ў першым радзе. Як стала вядома, няпажаданым суседам Лукашэнкі, якога майстры з Советской Белоруссии вырашылі прыбраць, аказаўся прэзыдэнт Нігерыі Алусегун Абасанджо…  Працяг…

Працоўны калектыў былое філіі Менскага трактарнага заводу, Смаргонскі агрэгатны завод, знаходзіцца ў стане ціхага пратэсту. Усё лета на прадпрыемстве не плацілі заробку. Абяцаньні кіраўніцтва выплаціць грошы ў першай дэкадзе верасьня выкананыя толькі часткова: запазычанасьць за апошні месяц яшчэ застаецца…  Працяг…

Учора краіны Эўразьвязу прынялі рашэньне скасаваць дыпляматычныя санкцыі супраць Аўстрыі. Санкцыі былі ўведзеныя 8 месяцаў таму, калі ў склад урадавай кааліцыі ў Аўстрыі ўвайшла ксэнафобская ультраправая Партыя Свабоды. Пра тое, як амэрыканскі друк камэнтуе рашэньне Эўразьвязу, распавядае Юры Дракахруст…  Працяг…


***

(эфір 11 верасьня)
Ад панядзелка да панядзелка:  Маладзёвая прэса…  Працяг…

(эфір 10 верасьня)
Заўзятар:  Алімпійскі спорт — гульня ў карты. Ці паўторыць Лукашэнка сваю японскую паездку…  Працяг…

(эфір 10 верасьня)
Праскі Акцэнт:  Статус і роля будучага парлямэнту…  Працяг…

(эфір 10 верасьня)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце:  Агляд беларускага сеціва, навіны, дыскусія пра беларуска-польскія дачыненьні на сайце "Камунікат"…  Працяг…

(эфір 8 верасьня)
На доўгім шляху:  Сьпіраль маўчаньня: нашыя меркаваньні, якія мы не падзяляем…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ІВАН ЛЕЎЧАНКА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org