RFE/RL |
Серада, 13 Верасьня 2000 |
Сёньня |
Сёньня, 13 верасьня, скончыўся суд па справе лідэра магілеўскай абласной арганізацыі БНФ Анатоля Фёдарава. Абвінавачанага ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця адказьніка пакаралі штрафам у памеры 150 мінімальных заробкаў. Сёньня судовы працэс працягваўся крыху больш як гадзіну, значна менш
чым папярэднія. Анатоль Фёдараў і ягоныя абаронцы даказвалі, што 8 верасьня
прыкметаў арганізаванага шэсьця не было, проста людзі прайшлі па вуліцах
гораду з бел-чырвона-белымі сьцяжкамі і адзначылі дзень Беларускай вайсковай
славы. Міліцыянты чарговы раз абвінавачвалі сп. Фёдарава ў арганізацыі
несанкцыянаванага шэсьця і ўзгадвалі пра забароненую сымболіку, распаўсюджваньне
улётак і
Анатоль Фёдараў у заключным слове не прызнаў сябе вінаватым, бо паводле ягонай думкі ён выконваў усе загады супрацоўнікаў ворганаў унутраных спраў і сам забіраў улёткі ва ўдзельнікаў сьвята. Увогуле, улёткі былі галоўным прадметам судовага паседжаньня, бо іхныя аўтары праводзяць паралель паміж бітвай пад Воршай і змаганьнем з Аляксандрам Лукашэнкам. Відаць, таму грамадзкі абаронца адказьніка Валадар Цурпанаў назваў справу Анатоля Фёдарава не адміністрацыйнай, а палітычнай. У заключным слове ён засяродзіў увагу на тым, што 8 верасьня міліцыя найменш цікавілася крымінальнымі справамі, а проста выконвала загад змагацца з апазыцыяй. За 10 хвілін да вынясеньня прысуду сытуацыю пракамэнтаваў намесьнік
старшыні БНФ “Адраджэньне” Анатоль Фёдараў:
Аднак судзьдзя абвінаваціла адказьніка ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця. Судзьдзя Цэнтральнага раёну Магілева Галіна Тулянкова прызнала аргумэнты міліцыянтаў пераканаўчымі. У выніку, адказьнік быў пакараны на 150 мінімальных заробкаў, а дакладней – на 390 тысячаў беларускіх рублёў. Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |