RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 12 Верасьня 2000
 


Каля дзесяці чалавек было затрымана апошнімі днямі міліцыяй у Менску за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам да байкоту восеньскіх выбараў. Cярод затрыманых апазыцыянэраў бальшыню складаюць непаўнагадовыя…  Працяг…

У дзяржаўнай прэсе апублікаваны дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі, якім кіраўнік дзяржавы ўключыў у склад Цэнтральнае выбарчае камісіі прадстаўнікоў партыяў, што вырашылі браць удзел у парлямэнцкіх выбарах. У сувязі з гэтым дэкрэтам лідэр ПКБ Сяргей Калякін абвінавачвае ўладу ў фальсыфікацыі…  Працяг…

Сёньня ўвечары адбылося паседжаньне камісіі Полацкай гарадзкой выбарчай акругі №28, на якім былі разгледжаныя дакумэнты пратэндэнтаў на дэпутацкі мандат у так званую “палату прадстаўнікоў”. Разгледзеўшы іх у ракурсе адпаведнасьці выбарчаму кодэксу, камісія зьняла з выбарчай гонкі двух прэтэндэнтаў, у тым ліку, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валерыя Шчукіна, які вылучаўся па гэтай акрузе шляхам збору подпісаў…  Працяг…

Усе 34 дэпутаты сталічнага гарадзкога савету стануць дэлегатамі гэтак званага “Ўсебеларускага зьезду дэпутатаў саветаў дэпутатаў”, што пройдзе ў Менску 25 верасьня. У часе пазачарговае сэсіі гарадзкога савету высьветліліся цікавыя падрабязнасьці падрыхтоўкі гэтае прапагандысцкае імпрэзы ўладаў…  Працяг…

Адміністрацыя вытворчага аб’яднаньня “Інтэграл” працягвае спробы гвалтоўным чынам прымусіць людзей уступіць у “дырэктарскі” прафсаюз. Аднак сутыкаецца з прыкметным супрацівам працоўнага калектыву…  Працяг…

Учора ўвечары на пачатку 19-й гадзіны сябры гомельскага аддзяленьня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” правялі каля хлебазаводу №1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай пікет супраць росту цэнаў на прадукты харчаваньня, у тым ліку на хлеб…  Працяг…

У Беларусі зацьверджаная дзяржаўная антыалькагольная праграма. У адпаведнасьці зь ёй будуць адноўленыя жаночыя лячэбна-працоўныя прафілякторыі, гэтак званыя ЛТП. Такім чынам, цяпер і жанчынаў, і мужчын будуць прымусова лячыць ад алькагалізму…  Працяг…

(эфір 11 верасьня)
Старшыня суда Ленiнскага раёну Берасьця Тамара Астрэйка зьвярнулася да прадстаўнiкоў памежных i мытных ворганаў зь просьбаю забясьпечыць бясьперашкоднае перасячэньне мяжы ксяндзом Зьбiгневам Каролякам, каб ён змог зьявiцца на судовае паседжаньне. Разгляд скаргi каталiцкага сьвятара будзе разглядацца судом Ленiнскага раёну 27 верасьня…  Працяг…

Прынятае ў нядзелю ў Вене Арганізацыяй краінаў-экспартэраў нафты (ОПЕК) рашэньне павялічыць здабычу гэтага паліва на 800 тысячаў барэляў у дзень, не прынесла супакаеньня на ўсясьветных рынках. Шафёры грузавікоў, таксісты, фэрмэры і турысцкія фірмы з Велікай Брытаніі, Бэльгіі, Галяндыі, Францыі і Нямеччыны працягваюць акцыі пратэсту супраць недапушчальна высокіх цэнаў на бэнзын, блякуюць нафтаперапрацоўчыя заводы і аўтамагістралі, павялічваючы паніку сярод грамадзтваў усёй Заходняй Эўропы…  Працяг…


***

(эфір 10 верасьня)
Заўзятар:  Алімпійскі спорт — гульня ў карты. Ці паўторыць Лукашэнка сваю японскую паездку…  Працяг…

(эфір 10 верасьня)
Праскі Акцэнт:  Статус і роля будучага парлямэнту…  Працяг…

(эфір 10 верасьня)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце:  Агляд беларускага сеціва, навіны, дыскусія пра беларуска-польскія дачыненьні на сайце "Камунікат"…  Працяг…

(эфір 8 верасьня)
На доўгім шляху:  Сьпіраль маўчаньня: нашыя меркаваньні, якія мы не падзяляем…  Працяг…

(эфір 7 верасьня)
Паштовая Скрынка 111:  Ці пойдуць людзі на выбары і за каго прагаласуюць, чаму не было чым ганарыцца на шклоўскіх "дажынках" ды іншае…  Працяг…

(эфір 5 верасьня)
CC-2000:  КГБ і “трэці сэктар” у Беларусі, люстрацыя ў Польшчы, высылка расейцаў з Эстоні…  Працяг…

(эфір 4 верасьня)
Ад панядзелка да панядзелка:  Што маюць да чытаньня вучні й настаўнікі?…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ЮРЫ ГРАНЯВЕЦКІ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org