RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 11 Верасьня 2000
 


Лідэр Лібэральна-Дэмакратычнае партыі Сяргей Гайдукевіч заявіў радыё Свабода, што ў ягоным распараджэньні зьявіўся сакрэтны дакумэнт — той самы сьпіс 110 фаварытаў ад улады, абраньне якіх павінны забясьпечыць мясцовыя адміністрацыі. Гэты дакумэнт Гайдукевіч апублікуе напярэдадні выбараў, каб была магчымасьць параўнаць яго з вынікамі выбараў…  Працяг…

У Пінску парушаецца заканадаўства пад час перадвыбарчай кампаніі. Апошні факт – чыноўнікі тэлефанавалі пінчукам, якія падпісаліся за незалежнага кандыдата Віктара Ярашука і прапанавалі ім адкілкаць свае подпісы…  Працяг…

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ лічыць, што прыняцьцё тэхнічнай канфэрэнцыяй у Вене выніковага дакумэнту пагоршыла палітычную сытуацыю ў Беларусі. На думку кіраўніцтва партыі, улады ўспрынялі яго як саступку з боку міжнароднае супольнасьці, а аб’яднаная апазыцыя ўводзіць у зман грамадзкасьць, сьцьвярджаючы, што прыезд тэхнічнае групы ў Беларусь не азначае прызнаньня цывілізаваным сьветам вынікаў выбараў. Прэсавую канфэрэнцыю партыі наведаў Альгерд Невяроўскі…  Працяг…

Адміністрацыя Менскага аўтазаводу адмовіла ў працаўладакаваньні актывісту Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Міхалу Марынічу. Больш за пяць месяцаў прадстаўнік дэмакратычнага прафсаюзу зьяўляецца беспрацоўным…  Працяг…

Газэта “Народная Воля” ў апошнім нумары надрукавала адкрыты ліст міністру сацыяльнага забесьпячэньня Беларусі Вользе Даргель ад першага кіраўніка незалежнае Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча, пэнсія якога скадае цяпер усяго 3.196 рублёў або тры даляры. Міністар заяўляе, што павялічыць гэтую пэнсію можа толькі Лукашэнка, пра што й напісаў у лісьце Шушкевіч, які называе Лукашэнку “носьбітам хваравітае й помсьлівае псыхікі”…  Працяг…

Некаторым рэзыдэнтам свабоднай эканамічнай зоны “Менск” — у тым ліку чэскаму й летувіска-беларускаму прадпрыемствам — улады загадалі тэрмінова выйсьці са складу зоны. А каб прысьпешыць гэты працэс, бізнэсоўцам адключылі электрычнасьць…  Працяг…

Як мінімум 10 год у Беларусі ня будуць будаваць аб’екты атамнай энэргетыкі. Але гэта не азначае, што на тэрыторыі краіны зусім не застанецца рэшткаў ядравых экспэрымэнтаў. Пра намер зрабіць у Беларусі могільнік радыеактыўных адкідаў распавядае наш карэспандэнт…  Працяг…

Улетку Міністэрства адукацыі і Камітэт друку паведамлялі ў СМІ, што да 20-га жніўня – за 11 дзён да пачатку навучальнага году - усе школы краіны будуць забясьпечаныя неабходнымі падручнікамі. Прайшло 11 дзён ад пачатку навучальнага году, а падручнікаў не стае…  Працяг…

Сытуацыю з падручнікамі ў школах краіны на просьбу нашае менскае карэспандэнткі Валянціны Аксак камэнтуе намесьнік міністра адукацыі Генадзь Дылян…  Працяг…

Новыя кадравыя прызначэньні, зробленыя Аляксандрам Лукашэнкі…  Працяг…

Зноў у цэнтры ўвагі замежнай прэсы аказалася праблема замірэньня паміж палестынцамі і ізраільцянамі. Пасля таго як палестынцы заявілі, што, магчыма, адкладуць абвешчаньне незалежнай Палестыны, аглядальнікі пачалі казаць пра новы шанец для Клінтана замірыць варагуючыя бакі яшчэ да свайго сыходу з пасады прэзыдэнта ЗША…  Працяг…


***

(эфір 10 верасьня)
Праскі Акцэнт:  Статус і роля будучага парлямэнту…  Працяг…

(эфір 10 верасьня)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце:  Агляд беларускага сеціва, навіны, дыскусія пра беларуска-польскія дачыненьні на сайце "Камунікат"…  Працяг…

(эфір 7 верасьня)
Паштовая Скрынка 111:  Ці пойдуць людзі на выбары і за каго прагаласуюць, чаму не было чым ганарыцца на шклоўскіх "дажынках" ды іншае…  Працяг…

(эфір 5 верасьня)
CC-2000:  КГБ і “трэці сэктар” у Беларусі, люстрацыя ў Польшчы, высылка расейцаў з Эстоні…  Працяг…

(эфір 4 верасьня)
Ад панядзелка да панядзелка:  Што маюць да чытаньня вучні й настаўнікі?…  Працяг…

(эфір 3 верасьня)
Праскі Акцэнт:  Вынікі тэхнічнай канфэрэнцыі ў Вене і магчымы ўплыў прыезду тэхнічных экспэртаў на вынікі выбараў у Беларусі…  Працяг…

(эфір 3 верасьня)
Заўзятар:  У весьляроў-алімпійцаў — замена. Шанцы нашых плыўцоў. Ці паўторыць Лукашэнка сваю японскую паездку…  Працяг…

(эфір 2 верасьня)
Бывайце здаровыя:  Сэкс на здароўе - ІІ…  Працяг…

(эфір 1 верасьня)
На доўгім шляху:  Як і чаму беларусы ходзяць на выбары?…  Працяг…

(эфір 30 жніўня)
GAUDEAMUS:  Навучаньне на падрыхтоўчым факультэце Карлава унівэрсытэту ў Празе…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ЛАРЫСА ГРЭБНЕВА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org