RFE/RL |
Чацьвер, 26 Кастрычніка 2000
АБВЕСТКА
Старшыня Цэнтральнае выбарчае камісіі Лідзія Ярмошына зазначыла сёньня, што скаргі й заявы Каардынацыйнае рады ў справе назіраньня за выбарамі, якую ўзначальвае Мечыслаў Грыб, і якая дакумэнтальна аспрэчыла вынікі яўкі выбаршчыкаў у 24 акругах, “ня маюць ніякае юрыдычнае сілы”… Працяг… Берасьцейскi абласны выканкам выдаў распараджэньне, згодна зь якiм мясцовыя ўлады й кiраўнiкi прадпрыемстваў забавязаныя забясьпечыць яўку выбаршчыкаў пад час другога туру галасаваньня, якое адбудзецца 29 кастрычнiка… Працяг… Дырэктар Магілеўскага праваабарончага цэнтру Сяргей Абадоўскі сёньня прызнаны судом вінаватым у тым, што перашкаджаў працы ўчастковай выбарчай камісіі і самому працэсу выбараў… Працяг… Міністэрства замежных справаў Беларусі рыхтуецца да другога туру выбараў… Працяг… Генэральны пракурор Алег Бажэлка сёньня заявіў, што сьледзтва ў справе зьнікненьня апэратара тэлекампаніі ОРТ Зьмітра Завадзкага прасунулася далёка наперад. Аднак, ніякіх канкрэтных акалічнасьцяў гэтае ды іншых гучных справаў не паведаміў… Працяг… У прыёмную адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі прыйшлі некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў незарэгістраванае Лігі правоў чалавека дзеля таго, каб сустрэцца зь дзяржаўным сакратаром Рады Бясьпекі Віктарам Шэйманам. Нашую карэспандэнтку, якая там прысутнічала, нейкія вайскоўцы хацелі здаць у міліцыю… Працяг… На чарговай сэсіі Менскага гарадзкога Савету сталічныя дэпутаты абвясьцілі конкурс на новыя герб, гімн і сьцяг Менску. Такім чынам, знакамітая выява Панны Марыі, што 400 год лунала па-над горадам, рызыкуе стаць здабыткам гісторыі… Працяг… У апошнія дні ў Віцебску разгарнулася адкрытая барацьба гарадзкіх уладаў супраць незалежнай газэты “Выбар”… Працяг… Эўрапейская камісія, атрымаўшы скаргу асацыяцыі вытворцаў угнаеньняў Эўропы, распачала супраць Беларусі ды яшчэ 9 краінаў антыдэмпінгавае расьсьледаваньне ў справе імпарту мачавіны (карбаміду). Беларускі бок, паводле Міністэрства замежных справаў, гатовы ў часе гэтага расьсьледваньня супрацоўнічаць з Эўрапейскай камісіяй… Працяг… Беларускае войска папоўніцца некалькімі тысячамі былых міліцыянтаў, якія раней вызваляліся ад тэрміновае службы. Нават былыя афіцэры й сяржанты міліцыі прызыўнога веку цяпер мусяць служыць ў войску на агульных падставах — шaрагоўцамі… Працяг… Ужо тры месяцы ў калгасе “Ленінскі шлях” Смалявіцкага раёну дзейнічае сумеснае прадпрыемства “ШтоцАграСэрвіс” на фінансавай і тэхнічнай базе аднаназоўнае нямецкае кампаніі. Мэта супрацоўніцтва — рэальнае рэфармаваньне калгасу, пераўтварэньне яго ў рынкавую высокарэнтабельную аграрную фірму… Працяг… ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
Падаем агляд чарговага нумару штотыднёвіка “Рабочы”… Працяг… Югаславія стала правамоцным сябрам Пакту аб стабільнасьці ў Паўднёва-Усходняй Эўропе – праграмы, якая фінансуецца Злучанымі Штатамі і Эўрапейскім Зьвязам. Рашэньне аб прыёме Югаславіі было прынятае ў сувязі з абраньнем новага прэзыдэнта краіны… Працяг… Парлямэнт Малдовы нядаўна прагаласаваў за прыватызацыю вельмі важных для краіны вінаробчай і тытунёвай прамысловасьці. Гэты крок – адзін з найбольш істотных у дасягненьні мэты Малдовы: пераканаць міжнародныя фінансавыя арганізацыі працягваць крэдытаваньне ейнай эканомікі… Працяг…
(эфір 25 кастрычніка)
(эфір 22 кастрычніка)
(эфір 22 кастрычніка)
(эфір 21 кастрычніка)
(эфір 20 кастрычніка)
Галасы Стагодзьдзя: АЎГУСТ МІЛАВАНАЎ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |