RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 16 Кастрычніка 2000
 


Выбары ў “Палату прадстаўнікоў”, якія адбыліся 15 кастрычніка, не адпавядалі міжнародным стандартам. Такую выснову зрабілі сёньня экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека, якія на працягу амаль месяца знаходзяцца ў Беларусі. З гэтай высноваю пагадзілася й парлямэнцкая “тройка”…  Працяг…

Хаця Міністэрства замежных справаў Беларусі (як і сьпікер расейскае Думы Генадзь Cелязьнёў) спадзяецца, што дэпутатам новае “Палаты прадстаўнікоў” будзе нададзена месца ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, старшыня апошняе Адрыян Севярын кажа, што прынамсі да лютага там будзе прадстаўленая толькі дэлегацыя Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня…  Працяг…

Ураніцу на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Цэнтральнае выбарчае камісіі Лідзія Ярмошына паведаміла папярэднія вынікі галасаваньня. ЦВК сьцьвяржае, што ў выбарах узялі ўдзел звыш 60 адсоткаў беларускіх выбаршчыкаў…  Працяг…

Прадстаўнікі апазыцыі, што назіралі за выбарамі ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў, сьцьвярджаюць, што імі складзеныя “цэлыя фаліянты” пратаколаў пра парушэньні, якіх было безьліч. Некаторым назіральнікам нават удавалася схапіць за руку тых сяброў выбарчых камісіяў, якія ўкідвалі бюлетэні ў скрыні…  Працяг…

Лідэры аб’яднанай апазыцыі лічаць, што кампанія байкоту выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў” прайшла ўдала. Паводле зьвестак незалежных назіральнікаў, учорашнія выбары не адбыліся ў пераважнай большасьці акругаў Беларусі. Апазыцыянэры сьцьвярджаюць, што ўлады цалкам сфальшавалі вынікі галасаваньня…  Працяг…

У Баранавічах пасьля падліку галасоў у акруговыя камісіі з участкаў паступілі пратаколы, запоўненыя алоўкам, альбо зусім пустыя, але падпісаныя ўсімі сябрамі камісіі…  Працяг…

На Меншчыне выбары не адбыліся ў Барысаве й Маладэчне. Паўсюдна незалежныя назіральнікі зафіксавалі шматлікія парушэньні выбарчага заканадаўства… …  Працяг…

Назіральнікі ад Магілеўскага грамадзкага аб’яднаньня “Гуманітарная ініцыятыва” склалі больш за тысячу пратаколаў на парушэньні Закону аб выбарах. Акрамя гэтага, каардынатары назіральнікаў сёньня заявілі, што насамрэч у Магілеве і адным з раёнаў Бабруйску выбары ўвогуле не адбыліся…  Працяг…

Паводле папярэдніх афіцыйных зьвестак, выбары на Гомельшчыне адбыліся ва ўсіх 17 акругах. У дзесяці яны нібыта нават выніковыя: дэпутаты ў гэтак званую «Палату прадстаўнікоў» абраны ўжо ў першым туры. Але ці ўсё так добра на самрэч?…  Працяг…

На Гарадзеншчыне — згодна папярэдніх дадзеных — у выбарах удзельнічала больш за 67 адсоткаў выбаршчыкаў. Шэсьць дэпутатаў абраны, у астатніх сямі акругах адбудзецца другі тур галасаваньня…  Працяг…

У пяці акругах Берасьцейскай вобласьці выбары не адбыліся. Незалежныя назіральнікі паведамляюць пра шматлікія парушэньні заканадаўства ў часе галасаваньня…  Працяг…

Перамогай лічаць у Віцебску сябры Каардынацыйнай Рады дэмакартычных сілаў выбары, якія не адбыліся. Кампанія “Байкот-2000” завершылася для амаль 60 адсоткаў месьцічаў ігнараваньнем гэтых выбараў. Ніводзін дэпутат ня быў абраны ад Віцебску ў “Палату прадстаўнікоў”. І гэтыя вынікі невыпадковыя…  Працяг…

Экс-прэм’ер Міхал Чыгір не выключае, што адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах, якія ён лічыць сфальшаванымі. Міхал Чыгір адказвае на пытаньні нашага аўтара Алега Грузьдзіловіча…  Працяг…

Сяргей Калякін, лідэр Партыі камуністаў Беларускай, наступным чынам пракамэнтаваў вынікі выбараў у інтэрвію нашай карэспандэнтцы…  Працяг…

Выбары, што адбыліся ўчора, абмяркоўваюць аглядальнікі нашага Радыё…  Працяг…

Гарадзенскія незалежныя газэты з самага пачатку зьвярталі ўвагу сваіх чытачоў на тое, як улады праводзяць сваю выбарчую кампанію, і як апазыцыя яе байкатуе…  Працяг…

У Менску падатковая інспэктары апісалі маёмасьць прыватнае друкарні “Мэджык”…  Працяг…

У Магілеве адміністрацыю Кастрычніцкага раёну праз суд забавязалі цягам месяцу разгледзець пытаньне пра рэгістрацыю першасных арганізацыяў Свабоднага прафсаюзу…  Працяг…

(эфір 14 кастрычніка)
Эканамічны мінулага агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…


***

(эфір 14 кастрычніка)
Сымбаль веры: Беларуская Народная Праваслаўная Царква…  Працяг…

(эфір 12 кастрычніка)
Паштовая Скрынка 111:  Яшчэ пра тое, ці ісьці ў нядзелю на выбары ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 11 кастрычніка)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст чацьверты. 11 кастрычніка 2000 году…  Працяг…

(эфір 10 кастрычніка)
СС-2000: Парадак па-чэкісцку. Перадача прысьвечаная Юрыю Андропаву…  Працяг…

(эфір 30 верасьня)
Сымбаль веры: Эвангельска-рэфармаваная Царква і яе адметнасьць…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ЛІДЗІЯ АНТАНОВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org