RFE/RL |
Чацьвер, 5 Кастрычніка 2000
У Сьветлагорску і Рагачове ўлады адмовілі прадстаўнікам апазыцыі ў правядзеньні мітынгаў 8 кастрычніка… Працяг… У Горадні плянаваны на 8 кастрычніка мітынг “За справядлівыя дэмакратычныя выбары” хутчэй за ўсё не адбудзецца. Улады спачатку не дазволілі яго праводзіць, але потым зьмянілі сваё рашэньне… Працяг… Чарговы скандал у агiтацыйнай кампанii ў выбарах у гэтак званую «Палату прадстаўнiкоў»: у Берасьцi мясцовая газэта адмовiлася друкаваць перадвыбарчую праграму аднаго зь кандыдатаў у дэпутаты, кiраўнiка гарадзкой арганiзацыi Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае партыi «Народная Грамада» Георгiя Руцкага… Працяг… У Менску адбылося першае судовае паседжаньне, на якім разглядаліся справы тых, хто заклікаў да байкоту выбараў 15 кастрычніка ў часе нядзельнага “Маршу Свабоды”. Працэс супраць дэпутата Вярхоўнага Савету Людмілы Гразновай быў адкладзены… Працяг… Байкатаваць выбары 15 кастрычніка заклікаў сваіх сяброў Свабодны прафсаюз. Пра гэта ягонае кіраўніцтва абвесьціла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі… Працяг… Дэпутат Вярхоўнага Савету Ўладзімер Нісьцюк падае пазоў супраць сьпікера Дзяржаўнае Думы Расеі Генадзя Селязьнёва. Дэпутат лічыць, што думскі старшыня зьняважыў ягоныя гонар і годнасьць, назваўшы “самазванцам”. Уладзімер Нісьцюк патрабуе ад спадара Селязьнёва маральнае кампэнсацыі памерам 100 тысячаў даляраў… Працяг… Жонка Віктара Ганчара зьвярнулася з заяваю ў пракуратуру да сьледчага, які вядзе крымінальную справу пра зьнікненьне яе мужа. Зінаіда Ганчар патрабуе, каб супрацоўнікі пракуратуры дапыталі намесьніка старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, які ў адной зь перадачаў заявіў пра дачыненьне крымінальных структураў да выкраданьня апазыцыйных палітыкаў… Працяг… Пад час Зьезду Саветаў Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць ростам цэнаў і загадаў прэм’еру тэрмінова спыніць яго. Пасьля гэтага Савет міністраў паўшчуваў міністэрствы й нагадаў ім пра недапушчальнасьць эканамічна неабгрунтаванага росту цэнаў. Але, як заявіў сёньня міністар гандлю Пётра Казлоў у часе прэсавае канфэрэнцыі, “цэны неабходна павялічваць, бо патрэбна забясьпечваць рэнтабельнасьць прадпрыемстваў”… Працяг… У Менскім гарадзкім судзе пачаўся суд над супрацоўнікам спэцгрупы міліцыі “Алмаз” Ліфанавым, які пад час сьвяткаваньня Дня міліцыі забіў аднаго АМАПаўца і яшчэ пяць чалавек параніў… Працяг…
(эфір 4 кастрычніка)
Палітычны крызыс ў Югаславіі абвастраецца. На заклік апазыцыі ў краіне праходзяць страйкі і масавыя акцыі пратэсту. Апазыцыя лічыць, што яе кандыдат Ваіслаў Каштуніца атрымаў перамогу ў першым туры выбараў 24 верасьня. Але ўчора Канстытуцыйны суд Югаславіі прыняў пастанову пра адмену вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў… Працяг… Сёньня на судовым працэсе карэспандэнта Радыё Свабода Андрэя Бабіцкага у Махачкале пракурор папрасіў прызнаць журналіста вінаватым і пакараць яго штрафам у 150 мінімальных заробкаў… Працяг… Учора ўвечары ў Парыжы прэм’ер Ізраіля Эхуд Барак, палестынскі лідэр Ясір Арафат і дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт дасягнулі папярэдняга пагадненьня, якое павінна закончыць семідзённыя хваляваньні ў Ізраілі і на палестынскіх тэрыторыях… Працяг…
(эфір 4 кастрычніка)
(эфір 3 кастрычніка)
(эфір 3 кастрычніка)
(эфір 2 кастрычніка)
(эфір 1 кастрычніка)
(эфір 1 кастрычніка)
(эфір 29 верасьня)
Галасы Стагодзьдзя: АЛЕСЬ ПЕТРАШКЕВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |