RFE/RL |
Панядзелак, 27 Лістапада 2000
Сёньня раніцай Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых перастановак у кіраўніцтве краіны. Былі апраўленыя ў адстаўку дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі, дарадцы прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Віктар Шэйман, старшыня КДБ Уладзімер Мацкевіч і генэральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка… Працяг… На месца дзяржаўнага сакратара Віктара Шэймана прызначаны былы віцэ-прэм’ер Урал Латыпаў, пасаду старшыні КГБ замест Уладзімера Мацкевіча заняў ягоны былы намесьнік Леанід Ерын, месца генэральнага пракурора Алега Бажэлкі пакуль застаецца вакантным. Вядучыя беларускія палітыкі актыўна камэнтуюць кадравыя перамены ў беларускім кіраўніцтве… Працяг… Як афіцыйныя структуры камэнтавалі сёньняшнія гучныя адстаўкі й прызначэньні… Працяг… Старшыня Вярхоўнага Савету РБ Сямён Шарэцкі выступіў сёньня з заявай адносна адставак сілавікоў ва ўрадзе Лукашэнкі… Працяг… Перастаноўкі ў вышэйшых эшэлёнах дзяржаўнага апарату Беларусі камэнтуе Сяргей Навумчык… Працяг… Адстаўкі ў беларускіх сілавых установах і Міністэрстве культуры камэнтуе палітоляг Валер Карбалевіч… Працяг… Адстаўкі ў сілавых структурах камэнтуе старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, які бачыць у іх далейшае ўмацаваньне пазыцыяў Расеі ў Беларусі… Працяг… 26 лістапада ў Горадні адбылася ІІІ-я абласная Асамблея няўрадавых арганізацыяў. Ейныя ўдзельнікі назвалі Сямёна Домаша як магчымага адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах… Працяг… Учора Асамблея няўрадавых грамадзкіх аб’яднаньняў Гомельскага рэгіёну заявіла пра дамаганьне сваёй рэгістрацыі як юрыдычнай асобы і ўдзел у вылучэньні й падтрымцы адзінага дэмакратычнага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах… Працяг… Ужо 100 тысячаў беларускіх настаўнікаў выказаліся супраць сацыяльна-эканамічнае палітыкі ўладаў у сфэры адукацыі. Сёньня прафсаюзы пачалі канчатковы падлік галасоў пратэсту, сабраных у настаўніцкім асяродку… Працяг… Прадстаўнікі партыяў, што ўваходзяць у Каардынацыйную раду дэмакратычных сілаў, адзначаюць 80-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Сёньня, у дзень пачатку Слуцкага паўстаньня, у штаб-кватэры партыі БНФ наладзілі ўрачыстае паседжданьне і юбілейны канцэрт… Працяг… 1 сьнежня ў беларускай сталіцы на саміт зьбяруцца прэзыдэнты краінаў СНД. Нейкага прарыву ў стасунках паміж краінамі Садружнасьці не чакаецца… Працяг…
(эфір 26 лістапада)
(эфір 25 лістапада)
Анонс культурных падзеяў на тыдзень: найбольш цікавыя імпрэзы, якія маюць быць з 27 лістапада да 3 сьнежня… Працяг…
(эфір 25 лістапада)
Улады Флярыды аддалі ў нядзелю перамогу на выбарах у сваім штаце кандыдату ў прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Джорджу Бушу. Буш заявіў, што пачынае рыхтавацца да таго, каб выконваць абавязкі прэзыдэнта ЗША і прыступае да фармаваньня адміністрацыі. Паводле Гора, спрэчка з падлікам галасоў яшчэ ня скончылася. Дэмакраты зьбіраюцца апратэстоўваць вынікі падліку гадасоў у судзе… Працяг… У нядзелю ў Румыніі прайшлі прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары. Паводле папярэдніх вынікаў, найбольшыя шанцы на перамогу маюць кандыдаты ад левых сілаў, але ўжо цяпер вядома, што прэзыдэнт краіны будзе абраны толькі ў другім туры галасаваньня, прызначаным на 10 сьнежня… Працяг…
(эфір 25 лістапада)
(эфір 24 лістапада)
(эфір 23 лістапада)
(эфір 23 лістапада)
(эфір 22 лістапада)
(эфір 20 лістапада)
(эфір 4 лістапада)
Галасы Стагодзьдзя: ТАЦЯНА МАРКАВЕЦ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |