RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 17 Лістапада 2000
 


Сёньня ў Радзе міністраў Эўрапейскага Зьвязу беларускія апазыцыйныя палітыкі – прадстаўнікі партыяў Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў, якія зьдзяйсьняюць эўрапейскую паездку, мелі паўгадзінную размову з Гаўерам Салянам, які зьяўляецца найвышэйшым прадстаўніком Эўразьвязу ў справе зьнешняй палітыкі. На тэлефоннай сувязі ў Брусэлі старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка…  Працяг…

У Аляксандра Лукашэнкі былі матывы, каб фінансавць левую апазыцыю у Расеі. Такую думку выказваюць расейскія палітолягі, камэнтуючы скандал вакол заяваў Тамары Рохлінай…  Працяг…

Беларусь фігуруе адразу ў двух міжнародных скандалах ў ваеннай сфэры. У далёкай Угандзе распачалося расьсьледаваньне пакупкі беларускіх вайсковых верталётаў у 1996 годзе, а суседняя Летува абвяргае заявы Міністэрства абароны Беларусі пра йснаваньне на мяжы ля Горадні чатырох пунктаў электроннае выведкі NATO. Аднак беларускае МЗС пра гэтыя скандалы нічога ня ведае…  Працяг…

Зьмена выбарчага законадаўства перад абраньнем прэзыдэнта Беларусі стала галоўнай тэмай сёньняшняга паседжаньня Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў…  Працяг…

Зьніклых беларускіх палітыкаў цяпер будзе шукаць адзіная апэратыўна-сьледчая група пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава. Між тым многія ў Беларусі мяркуюць, што гэтая група створаная Аляксандрам Лукашэнкам толькі ў прапагандысцкіх мэтах…  Працяг…

У Менску пачаўся Першы фэстываль недзяржаўнае прэсы, зарганізаваны Беларускай Асацыяцыяй журналістаў. У ім бяруць удзел прадстаўнікі 46 незалежных беларускіх выданьняў. Галоўная мэта фэстывалю — дэманстрацыя прафэсійнае салідарнасьці журналістаў…  Працяг…

Перавесьці на расейскую мову Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача спрабуюць некаторыя ягоныя акторы…  Працяг…

(эфір 16 лістапада)
У Менску знаходзіцца місія Ўсясьветнага банку. Мэта візыту — абмеркаваньне пэрспэктываў супрацоўніцтва зь Беларусьсю…  Працяг…

Магілеўскі абласны камітэт прафсаюзу працаўнікоў адукацыі распачаў збор подпісаў пад заявай, у якой патрабуюць ад уладаў, каб яны выканалі свае абяцаньні павялічыць заробкі пэдагогам і навукоўцам, стыпендыі студэнтам і спынілі заганную практыку фінансаваньня садкоў, ясьляў, школаў, ВНУ паводле рэштавага прынцыпу…  Працяг…

Сёньня ў мястэчку Журавічы Рагачоўскага раёну, на радзіме выбітнага беларускага драматурга Андрэя Макаёнка, адкрыты помнік пісьменьніку…  Працяг…

Сёлета 26 лістапада споўніцца 70 гадоў зь дня нараджэньня пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. Сёньня з гэтай нагоды ў віцебскім кінатэатры Спартак распачаўся паказ фільмаў паводле ягоных твораў…  Працяг…

(эфір 16 лістапада)
У Жэневе экспэрты Камітэту ААН супраць катаваньняў ды іншых жорсткіх, нечалавечых або прыніжаючых годнасьць чынаў абыходжаньня й пакараньня задаюць пытаньні дакладчыку ад Рэспублікі Беларусь…  Працяг…

(эфір 18 лістапада)
Кожны з абраных дэпутатаў гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў” другога скліканьня атрымаў з адміністрацыі прэзыдэнта адмысловую анкету. Пра што хоча даведацца Аляксандар Лукашэнка ад новых дэпутатаў?…  Працяг…

(эфір 18 лістапада)
Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…

Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША і цяжкасьці з вырашэньнем, хто з двух кандыдатаў канчаткова перамог, адсунулі на другі плян пытаньне будучага Кангрэсу ЗША. Тым часам, гэтак як амаль дакладна напалову падзяліліся галасы паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты, гэтак амаль напалову падзяліся мейсцамі ў Кангрэсе ЗША дэмакратычная і рэспубліканская партыі…  Працяг…


***

(эфір 16 лістапада)
Неабжытая Спадчына:  Белая Русь… Science Fiction?…  Працяг…

(эфір 16 лістапада)
Паштовая Скрынка 111:  Сярод іншага - пра дзейнасьць беларускіх апазыцыйных палітыкаў…  Працяг…

(эфір 14 лістапада)
CC-2000:  Пра што можа інфармаваць кіраўніка Беларусі расейская служба замежнай выведкі ды іншае…  Працяг…

(эфір 14 лістапада)
Карлаў Мост:  Як Тамаш Баця абуў чэхаў і сьвет…  Працяг…

(эфір 15 лістапада)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст дзевяты. 15 лістапада 2000 году…  Працяг…

(эфір 15 лістапада)
Выкраданьне Беларусі:  Праблема духоўнасьці ў век глябалізацыі…  Працяг…

(эфір 13 лістапада)
Ад панядзелка да панядзелка:  Маладыя беларускія журналісты ў Маскве…  Працяг…

(эфір 12 лістапада)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце:  Старонка для годнага занятку стомленага па працы беларуса, інтэрнэт-дыяпазон беларускага радыё ў Аўстраліі…  Працяг…

(эфір 11 лістапада)
Сымбаль веры:  Як разьвіваецца грэка-каталіцкая Царква ў Беларусі, візыт Папы Яна Паўла ІІ-га на Украіну…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  НІНА ЗДАНОВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org