RFE/RL |
Пятніца, 17 Лістапада 2000 |
Сёньня |
Сёлета 26 лістапада споўніцца 70 гадоў зь дня нараджэньня пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. Сёньня з гэтай нагоды ў віцебскім кінатэатры Спартак распачаўся паказ фільмаў паводле ягоных твораў. Сьціплымі будуць і астатнія імпрэзы з нагоды юбілею, якія паводле традыцыі
праводзяцца ў Віцебску й Воршы.
Перадусім, гэта вабласная філія Саюзу пісьменьнікаў ды калектыў Акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа. Далучыць сюды яшчэ безадмоўных бібліятэчных супрацоўнікаў – ды можна быць спакойным, што Караткевіцкія сьвяты неяк адбудуцца. Калі ў Віцебску сьвяткаваньні толькі распачынаюцца, дык у Воршы сёлета мае адбыцца выключная паводле сваёй адметнасьці падзея: адкрыцьцё музэю Караткевіча. Музэй плянавалася адчыніць яшчэ чатыры гады таму. Тры гады таму была ўрачыста адкрытая шыльда на ім. І той выпадак дагэтуль узгадваюць колішнія госьці Сьвята беларускага пісьменства ў Воршы. Сёлета варшанскія ўлады добра ўсьведамляюць, што далей цягнуць з адкрыьцём ужо не выпадае, бо сорамна. Але грошай у гарадзкім бюджэце мала. Таму дырэктарка музэю Іна Байкова, якая сама атрымлівае з таго самага бюджэту заробак у 18 тысячаў рублёў, упарта шукае спонсараў. Але за ўсе апошнія гады на ейныя просьбы адгукнуцца толькі акцыянэрнае таварыства Меркам, якое трымае ў Воршы сетку крамаў, ахвяравала ажно…10 тысячаў рублёў. Яшчэ 30 тысячаў перадала ў музэй Віцебская каардынацыйная рада дэмиакратычных сілаў. І гэта ўсё. Дарэчы, музэй Караткевіча ствараецца ў будынку былога радзільнга дому,
дзе 70 год таму пісьменьнік зьявіўся на сьвет.
Браніслава Станкевіч, Віцебск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |