RFE/RL |
Пятніца, 3 Лістапада 2000
З адмысловай заявай адносна Беларусі выступіў амабасадар ЗША ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Дэйвід Джонсан… Працяг… Кіраўнікі бальшыні апазыцыйных палітычных партыяў, што ўваходзяць у Каардынацыйную раду дэмакратычных сілаў, падпісалі й накіравалі сёньня зварот да Беларускай Сацыял-Дэмакратычнае партыі «Народная Грамада». Яны просяць партыю перагледзець сваё афіцыйнае прадстаўніцтва ў Каардынацыйнай радзе, бо, на іхную думку, цяперашні прадстаўнік — кіраўнік партыі Мікола Статкевіч — будзе паралізаваць працу Рады… Працяг… Менскі гарадзкі выканкам не дазволіў абедзьвюм Камуністычным партыям правесьці 7 лістапада дэманстрацыю па праспэкце Францішка Скарыны й мітынг на пляцы Незалежнасьці. Камуністы пакрыўдзіліся ды ўвогуле адмовіліся ад усялякіх вулічных акцыяў да гадавіны кастрычніцкага перавароту ў Расеі… Працяг… Беларускі Гэльсынскі камітэт атрымлівае ад розных пракуратураў адмовы ўзбудзіць супраць 70 асобаў крымінальныя справы пра парушэньне заканадаўства ў часе выбараў. У той час як прызначаны Вярхоўным Саветам 13-га скліканьня генэральны пракурор Рыгор Пракаповіч бачыць у дзеяньнях старшыні Цэнтральнае выбарчае камісіі Лідзіі Ярмошынай прыкметы гармадзка небясьпечнае дзейнасьці… Працяг… 97-мі абраных дэпутатаў новае “Палаты прадстаўнікоў” ёсьць толькі два палітыкі, якія выказвалі апазыцыйныя погляды, — старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Яблоко” Вольга Абрамава й лідэр “Маладзёвага Форуму” Ўладзімер Навясяд, які прыпыніў сваё сяброўства ў АГП. У інтэрвію нашаму радыё Вольга Абрамава і Ўладзімер Навасяд заявілі, што спадзяюцца знайсьці сярод новых дэпутатаў аднадумцаў… Працяг… Менскі гарадзкі суд адмяніў пакараньне студэнту БДУ Аляксандру Кадукову, які раней быў аштрафаваны за заклікі да байкоту выбараў. Праваабаронцы лічаць, што ў менскіх раённых судах хутка будуць адмененыя пакараньні дзясяткам іншых удзельнікаў акцыі байкоту… Працяг… Сёньня суд Кастрычніцкага раёну Магілева апраўдаў інваліда зь дзяцінства Сяржука Гіркіна, якога абвінавачвалі ў правядзеньні недазволенага мітынгу на Дзяды… Працяг… Прадстаўнікі незарэгістраванае Беларускае партыі Свабоды намагаліся правесьці несанкцыяны пікет ля амбасады Нямеччыны… Працяг… Узрасла напружанасьць сярод прадпрымальнікаў рэчавых рынкаў Пінску. Штодня на працу не выходзяць дзясяткі гандляроў, якія апасаюцца кантралёраў… Працяг… Выязное агітацыйнае паседжаньне інфармацыйнае групы Зэльвенскага раённага выканкаму ў школах раёну скончылася поўным фіяска чыноўнікаў ніжняе вэртыкалі. Настаўнікі адмовіліся папоўніць няшчыльныя шэрагі барацьбітоў з апазыцыяй… Працяг… На нядаўнім брыфінгу для журналістаў у Гомельскім абласным выканкаме загадчык аддзелу каардынацыі дзейнасьці адміністрацыйных ворганаў Рыгор Івончык заявіў, што злачыннасьць у рэгіёне перамяшчаецца зараз у сельскую мясцовасьць… Працяг… Камітэт чарнобыльскіх праблемаў Міністэрства надзвычайных сытуацыяў і Гомельскі абласны выканкам ладзілі ў Чачэрску сэмінар наконт арганізацыі радыяцыйнага кантролю малака ў прыватным сэктары… Працяг… НОВАЯ ПРАГРАМА
Апошнім часам у рэклямных блёках беларускае тэлевізіі актыўна прапануе свае паслугі нейкая служба знаёмстваў. Стыль ейных прэзэнтацыяў нагадвае традыцыі сэкс-паслугаў заходніх эратычных тэлеканалаў. А тым часам новыя тэлевізійныя кіраўнікі дэкляруюць, што на беларускай тэлевізіі ня будзе прапаганды сэксу й гвалту… Працяг…
(эфір 4 лістапада)
(эфір 4 лістапада)
ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
7 лістапада ў ЗША адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. А як амэрыканцы абіраюць кіраўнікоў дзяржавы?… Працяг… У сераду вечарам былому ізраільскаму прэм’еру Шымону Пэрасу ўдалося дасягнуць таго, чаго ня здолелі зрабіць іншыя ізраільскія палітыкі. Ён сустрэўся зь лідэрам Палестынскай Аўтаноміі Ясірам Арафатам і дамовіўся зь ім аб спыненьні гвалту і вяртаньні да стала перамоваў… Працяг…
(эфір 2 лістапада)
(эфір 1 лістапада)
(эфір 31 кастрычніка)
(эфір 31 кастрычніка)
(эфір 30 кастрычніка)
(эфір 29 кастрычніка)
(эфір 27 кастрычніка)
Галасы Стагодзьдзя: СЯРГЕЙ РЫБЧОНАК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |