RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 30 Траўня 2000
 


30 траўня ў Менску адбылася сустрэча удзельнікаў гэтак званага “грамадзкага дыялёгу” з Аляксандрам Лукашэнкам. У выніку Лукашэнка паабяцаў унесьці ў Палату прадстаўнікоў пэўныя прапановы адносна зьменаў Выбарчага кодэксу, выпрацаваныя ўдзельнікамі “дыялёгу”. Большага выніку гэтая дзея не прынесла…  Працяг…

Сёньня адбылася вельмі вострая дыскусія паміж Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ Гансам Георгам Вікам. Лукашэнка абвінаваціў АБСЭ у двайных стандартах і загразіў апублікаваць нюансы перамоваў з АБСЭ ў справе Чыгіра ды іншых. У нас на сувязі пасол Вік…  Працяг…

Апошнія тыдні сталі адметнымі ўзмацненьнем міжнароднага ціску на афіцыйны Менск. Пра магчымыя прычыны і наступствы гэтага – матэрыял Юрыя Дракахруста…  Працяг…

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся сёньня, у дзень першае гадавіны трагедыі на Нямізе, у менскім Сьвята-Духавым Катэдральным саборы, на жалобнае набажэнства памяці ахвяраў. Пасьля паніхіды адбыўся Хросны ход і малітва ля камяня на Менскім замчышчы й на самім месцы трагедыі. Бацькі, што страцілі сваіх дзяцей у няміскім пераходзе, абвінавачваюць улады ў наўмысным зацягваньні расьсьледваньня акалічнасьцяў трагедыі…  Працяг…

Сёньня раніцай на галоўнай плошчы Берасьця зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай, які павінен быў нагадаць мясцовым жыхарам пра трагедыю, якая здарылася год таму на станцыі мэтро “Няміга” ў Менску. Праз некалькі хвілінаў два маладыя хлопцы, што вывесілі гэты сьцяг, Аляксей Балашоў і Сяржук Гарасьцюк, былі затрыманыя міліцыянтамі і каля чатырох гадзінаў правялі ў Ленінскім РАУС Берасьця…  Працяг…

Ужо два месяцы ў вайсковым судзе разглядаюцца зыскавыя заявы былога палкоўніка, а цяпер шэрагоўца Ўладзімера Мялюшкі да міністра абароны Аляксандра Чумакова. Разжалаваны міністрам Уладзімер Мялюшка дамагаецца аднаўленьня на службе і ў вайсковым званьні…  Працяг…

У Маскоўскім судзе Менску пачаўся разгляд грамадзянскага зыску Аляксандра Шчурко да супрацоўнікаў АМАП’у Менскае гарадзкое ўправы ўнутраных справаў. Аляксандар Шчурко намагаецца спагнаць з АМАП’аўцаў, якія зьбілі яго ўначы зь 17 на 18 кастрычніка па дарозе ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік, грашовую кампэнсацыю памерам 100 000 рублёў…  Працяг…

Сёньня судзьдзя хойніцкага раённага суду Людміла Дэмбоўская вынесла пастанову ў даволі рэдкай для правінцыі справе – пазову звычайнае грамадзянкі, апэратара брагінскай аўтазаправачнай станцыі Рано Лышчанкі да раённага аддзелу міліцыі…  Працяг…

У Горадні працягваецца змаганьне за рэгістрацыю сваёй газэты “Рэпарцёр” ейны рэдактар – Анджэй Пісальнік. Сёньня ён падаў скаргу ў суд Ленінскага раёну места на дзеяньні гарадзкіх уладаў, якія не даюць дазволу на юрыдычны адраз для рэдакцыі…  Працяг…

Агенцыя Associated Press паведамляе пра шырокамаштабны наступ, які расейскія фэдэральныя сілы распачалі ўчора супраць паўстанцаў у горных раёнах Чачні…  Працяг…

Імя Ўладзіміра Пуціна фігуруе ў справе адмываньня грошай. Артыкул пад такім назовам днямі апублікавала француская газэта Le Mond…  Працяг…

Якімі шляхамі пойдзе разьвіцьцё навукі ў 21 стагодзьдзі? Якім чынам яна надалей будзе зьмяняць сьвет? Адказы на гэтыя і іншыя пытаньні даюцца ў дакладзе Фрымана Дайсана, прафэсара фізыкі амэрыканскага Інстытуту навуковых даследваньняў будучыні, з якім ён выступіў у Катэдральным саборы ў Вашынгтоне, з нагоды прысуджэньня яму прэстыжнай прэміі за прагрэс у рэлігіі. Сёньня мы знаёмім вас з перакладам скарочанага варыянту гэтага дакладу…  Працяг…


***

НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 27 траўня)
Бывайце здаровыя:  навіны мэдыцыны. Ці можна купіць здароўе…  Працяг…

(эфір 28 траўня)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце:  Гумарыстычны сайт “Карчма ў старога Язэпа”. Сайты пошуку жаніхоў…  Працяг…

(эфір 28 траўня)
Праскі Акцэнт:  Пэрспэктывы мытнага саюзу…  Працяг…

(эфір 27 траўня)
Сымбаль Веры:  Пра дараваньні альбо індульгэнцыі…  Працяг…

НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 26 траўня)
На доўгім шляху:  структура беларускае будзёнасьці. Новыя правілы старое гульні: беларуска-расейскія адносіны пры Пуціне…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ЗЯНОН ПАЗЬНЯК…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org