RFE/RL |
Панядзелак, 8 Траўня 2000
Ускладаньнем кветак да помнікаў воінам на Вайсковых могілках у Менску адзначылі сёньня дзень заканчэньня Другое ўсясьветнае вайны ў Эўропе прадстаўнікі беларускай апазыцыі. Незадоўга перад пачаткам гэтае цырымоніі невядомыя асобы ў цывільным спрабавалі затрымаць лідэра сацыял-дэмакратычнае “Народнае Грамады” Міколу Статкевіча… Працяг… І па сёньняшні дзень на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў мясьцінах былых баёў не пахаваныя сотні тысячаў парэшткаў салдатаў, якія загінулі ў Другую Ўсясьветную вайну. Вызначэньне прозьвішчаў, пахаваньне і ўшанаваньне іхнае памяці дагэтуль не зрабілася клопатам дзяржавы… Працяг… Супольную талаку ды супольную малітву заклікае правесьці заўтра, 9 траўня, у Курапатах моладзевая структура “Эўрапейскі Шлях”… Працяг… Такое ўражаньне, што сёньня ў Менску ўсе гавораць толькі пра хакэй. Першая ў гісторыі сусьветных чэмпіянатаў перамога нацыянальнае каманды Беларусі над супернікамі з Расеі стала прадметам гонару, захапленьня, дыскусіяў… Працяг… Учора ў маскоўскім Крамлі адбылася інаўгурацыя новага прэзыдэнта Расеі Владзіміра Пуціна. “Стыль Пуціна застаецца загадкаю” – гэтак называецца артыкул у сёньняшнім нумары “Washington Post”… Працяг…
(эфір 7 траўня)
У сьвяточныя дні ледзь не ўдвая ўзрастае колькасьць пажараў, прычынаю якіх зьяўляецца неабачлівасьць нецьвярозых грамадзянаў. Сёньня ўраніцу ў Менску ў выніку пажару ў кватэры на праспэкце Пушкіна загінулі тры чалавекі і яшчэ адная жанчына ў вельмі цяжкім стане адвезеная ў шпіталь. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што яна была нецьвярозая… Працяг… 8 траўня – Усясьветны дзень Чырвонага Крыжа й Чырвонага Паўмесяца. У Менску ён быў адзначаны грамадзкай акцыяй… Працяг… 8 траўня ў мястэчку Коханава Віцебскае вобласьці адбылося нефармальнае закрыцьцё афіцыйна забароненай выставы Алеся Пушкіна… Працяг… Два дні запар – учора й сёньня – у Маладэчне праходзіў дабрачынны канцэрт-акцыя 12 нацыянальных рокавых гуртоў пад агульнай назваю “Рок-немаўля-2000 – дзецям”. Дазволу на правядзеньне акцыі ягоныя арганізатары – Маладэчанская гарадзкая рада ТБМ і мясцовы маладзёвы клюб “Грунвальд” – дамагаліся ад тутэйшых уладаў каля двух гадоў… Працяг… У апошні час у Беларусі зьявіліся так званыя дабрачынныя білеты выпуску Беларускага Эгзархату Рускай Праваслаўнай Царквы. Але іх распаўсюджвалі зусім не дабраахвотна. Паведамляе Аляксандар Сердзюкоў… Працяг… Пасьля афіцыйных папярэджаньняў дзьвюм расейскім газэтам – “Коммерсантъ” і “Новая газета” за публікацыю інтэрвію з чачэнскім прэзыдэнтам Асланам Масхадавым, расейскія пракуроры цяпер гавораць пра тое, што хочуць задаць пытаньне журналістам, якія гэтыя інтээрвію зрабілі… Працяг…
(эфір 4 траўня)
(эфір 4 траўня)
Галасы Стагодзьдзя: ГАННА БАРВЕНАВА… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |