RFE/RL |
Чацьвер, 4 Траўня 2000
(эфір 3 траўня)
Серада, 3 Траўня 2000
Сеньня ў Белгарацкай вобласьці Расеі адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Аляксандар Лукашэнка, Владзімір Пуцін і Леанід Кучма ўзялі ўдзел ва ўрачыстасьцях, прасьвечаных перамозе ў Другой сусьветнай вайне. Урачыстасьці праходзілі на Прохараўскім полі, дзе ў 43 годзе адбывалася адна з велізарнейшых танкавых бітваў Другой сусьветнай вайны… Працяг… Сеньняшнюю сустрэчу лідэраў Беларусі, Украіны і Расеі мы папрасілі пракамэнтаваць украінскіх і расейскіх палітолягаў. Першае нашае пытаньне – ў Кіеў, дырэктару інстытута палітычных дасьледаваньняў і канфлікталёгіі Міхаілу Пагрэбінскаму… Працяг… Сёньня ў Брусэлі каля будынку Эўрапарлямэнту адбываўся беларускі пікет. Адзін з удзельнікаў пікету Ігар Лазарчук даў нам тэлефоннае інтэрвію зь месца падзеі… Працяг… Камітэт абароны журналістаў абвесьціў сьпіс дзесяці найгоршых ворагаў прэсы. Лідэрамі ў сьпісе – прэзыдэнт Сь’ера-Ліонэ Фодэй Сэнкоў, вышэйшы лідэр Ірану Аятола Хамэнэі, югаслаўскі лідэр Слабадан Мілошавіч… Працяг… Летась ворагам прэсы быў названы ўкраінскі прэзыдэнт Леанід Кучма, а ў пазамінулым – прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Ці зьмянілася сытуацыя са свабодай слова ў Беларусі ў лепшы бок, калі Камітэт абароны журналістаў гэтым разам не палічыў беларускага лідэра жорсткім праціўнікам свабоднага слова? Мы зьвязаліся з Камітэтам абароны журналістаў… Працяг… Амаль усе недзяржаўныя беларускія грамадзка-палітычныя выданьні адмовіліся браць удзел у выставе “Прэса-2000”, якая адкрылася сёньня ў Менску пад эгідаю Дзяржаўнага камітэту ў справах друку. Тым ня менш, старшыня камітэту Міхал Падгайны лічыць, што выстава атрымалася ўдалай… Працяг… У гарадзкім судзе Менску працягваўся разгляд крымінальнае справы лідэра “Народнае Грамады” Міколы Статкевіча й дэпутата Валерыя Шчукіна… Працяг… Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ ў Беларусі завершыла падрыхтоўку да візыту “тройкі” АБСЭ, які пачынаецца 4 трaўня… Працяг… 3 мая на трэцім паседжаньні “грамадзка-палітычным дыялёгу”, скліканага на ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі, нарэшце быў прыняты рэглямэнт гэтага працэсу ды прапановы да ўдасканаленьня Выбарчага кодэксу… Працяг… Сёньня ў калегіі Гарадзенскага абласнога суда была разгледжаная касацыйная скарга Івана Спасюка, праваслаўнага сьвятара з пасёлка Пагранічны Бераставіцкага раёна. Ён адстойваў свае гонар і годнасьць у судзе Ленінскага раёнe горада. Але нічога не дамогся. Сёньня ягоная скарга была часткова задаволеная і справа накіроўваецца дзеля перагляду назад, у Ленінскі суд… Працяг… Напярэдадні травеньскіх сьвятаў Берасьцейскі абласны камітэт прафэссійнага саюзу работнікаў адукацыі і навукі прыняў зварот да дэпутатаў так званай “Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу”, у якім заклікаў іх адхіліць прапановы Аляксандра Лукашэнкі аб ўнясеньні зьменаў у Закон аб адукацыі… Працяг… У Віцебску актыўна вяртаюць на свае месцы скрадзеныя помнікі. Больш чым праз паўтары гады вярнуўся на свой п’едэстал 315-кіляграмовы бетонны бюст палкаводца Суворава, які быў зьнесены легендарным Міронам і кінуты ў адным з зацішных куткоў… Працяг…
(эфір 2 траўня)
Надзвычайнае здарэньне ў гішпанскай Барсэлёне перарвала знакамітую творчую дынастыю Галубкоў-Ціхановічаў. Там пры нявысьветленых абставінах загінуў праўнук рэпрэсаванага актора, драматурга й мастака Ўладзіслава Галубка – 24-гадовы мастак Янка Ціхановіч… Працяг… Выйшаў чарговы нумар газеты “Рабочы”… Працяг…
(эфір 2 траўня)
(эфір 30 красавіка)
(эфір 27 красавіка)
Галасы Стагодзьдзя: ЛЮБОЎ КАНАПЛЯНІК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |