RFE/RL |
Серада, 3 Траўня 2000 |
Сёньня |
Выйшаў чарговы нумар газеты “Рабочы”. На першай старонцы нумара зьмешчаны матэрыял “…са смуткам напалову”, які прысьвечаны 55-годзьдзю заканчэньня самай страшнай вайны, “Чарнобыльскі Шлях-2000 быў мірны”. Але і зараз мы не разыходзімся па хатах – акцыі будуць праходзіць яшчэ 9 і 14 мая. Тым больш, што ўжо цяпер трэба рыхтавацца да восеньскага пэрыяду палітычнай і вулічнай актыўнасьці, выйграўшы палітычную і вулічную Вясну-2000. Агляды правядзеньня Чарнобыльскага Шляху-2000 і Першамая на Беларусі на другой старонцы нумара. Чарговы выпуск тэматычнай паласы “Здароўе” – на пятай паласе газеты. “Хачу ў гастрабайтары!” Гастрабайтар – рабочы-імігрант. Праз 55 год унукі пераможцаў усё часьцей наймаюцца на працу да ўнукаў пераможаных. “А як жа патрыятызм?” – пытаюць у іх. “Гэта высокія словы. Аб якім патрыятызме можа ісьці размова, калі ты бачыш, што ў сваёй краіне абсалютна нікому не патрэбны!” Матэрыял чытайце на шостай старонцы. “Бляск і жабрацтва “германскага рыўка”. І вось такі чалавек зьяўляецца. Ён абяцае “запусьціць заводы”, усіх накарміць, пакараць крыўдзіцеляў, аднавіць прыніжаную нацыянальную годнасць. Калісьці Аляксандар Лукашэнка разважаў аб тым, што ня толькі дрэннае зьвязана ў гісторыі Германіі з Адольфам Гітлерам. “Германскі рывок” трыдцатых гадоў стаў тэмай размовы карэспандэнта “Рабочага” з эканамістам, вядучым экспэртам аналітычнага цэнтра “Стратэгія”, намесьнікма старшыні Аб’яднанае Грамадзянскае партыі Яраславам Раманчуком. Нагадваем, што падпісны індэкс газеты “Рабочы” – 63437. Падпісацца магчыма ў аддзяленьнях сувязі – і, увага! – у пяцідзесяці кіёсках Белсаюздруку горада Менска з дастаўкай у любы кіёск сталіцы. Шукайце падпісную аб’яву на кіёсках. А таксама вы маеце магчымасьць падпісацца праз структурныя падразьдзяленьні свабодных прафсаюзаў. Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |