RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 31 Сакавіка - Нядзеля 2 Красавіка 2000
 


Візыт тройкі АБСЭ ў Менск, які плянаваўся ад 2 да 4 красавіка – адкладаецца. Пра гэта стала вядома сёньня ў 16.00 менскага часу…  Працяг…

У нас на сувязі ў Вене супрацоўнік прэсавай службы штаб-кватэры АБСЭ Манс Нібэрг…  Працяг…

Падрабязнасьці сёньняшніх судоў над затрыманымі ўдзельнікамі апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка…  Працяг…

“Нашая краіна хворая, і перш за ўсё хворае яе кіраўніцтва,” – гэтак заявіў былы прэм’ер Беларусі Міхаіл Чыгір на прэсавай канфэрэнцыі з нагоды гадавіны ягонага арышту і пачатку судовага перасьледу. Чыгір перакананы, што абвінавачаньні супраць яго не пацьвяржаюцца ў судзе і спадзяецца на апраўдальны прысуд…  Працяг…

Скандальным быў сёньняшні сход акцыянэраў “Беларусьбанку”. Частка акцыянэраў запатрабавала ад кіраўніцтва радыкальнага перагляду банкаўскае палітыкі…  Працяг…

Мы папрасілі пракамэнтаваць сход акцыянэраў “Беларусьбанку” Тамару Віньнікаву, былую старшыню Нацыянальнага банку Беларусі, якая пасьля таямнічых уцёкаў з-пад хатняга арышту цяпер жыве за мяжой. Паводле Віньнікавай, сёньня Беларусь на 65% належыць алігархам Расеі, на 11% – краінам Балтыі і на 24% – краінам далёкага замежжа, сярод якіх 33 афрыканскіх і 32 азіяцкіх краіны. Тамара Віньнікава адказвае на пытаньні Аляксандра Лукашука…  Працяг…

ШАНОЎНЫЯ ЧЫТАЧЫ!
Зьвярніце ўвагу на новы расклад хваляў нашых радыёперадачаў, які дзейнічае ад 26 сакавіка 2000 году. Ён зьмешчаны ў разьдзеле "Час і Хвалі".

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі зьбіраюцца адзначыць так званы дзень яднаньня народаў Беларусі й Расеі 2 красавіка ўскладаньнем кветак да помніку Янку Купалу ў Менску й адмысловай малітвай у памяць пра загінуўшых за незалежнасьць краіны. Гэтыя ўрачыстасьці пачнуцца ў нядзелю а 12-й гадзіне ў менскім парку Янкі Купалы…  Працяг…

Месца сталага прадстаўніка Беларусі ў статутных ворганах СНД пасьля зыходу Сяргея Посахава заставалася вакантным нядоўгі час. Сёньня Лукашэнка прызначыў на гэтую пасаду Дзьмітрыя Булахава…  Працяг…

Саюз Беларускіх гэбрайскіх арганізацыяў падаў апэляцыю на рашэньне Савецкага раённага суду Менску, які адмовіў у разглядзе іхнага зыску ў абароне гонару й годнасьці да выдаўцоў кнігі “Вайна па законах нізасьці”, у гарадзкі суд. Прадстаўнікі гэбрайскіх арганіазацыяў заяўляюць пра свой намер дамагчыся справядівасьці…  Працяг…

(эфір 1 красавіка)
Напрыканцы тыдня Лукашэнка ўпершыню асабіста выказаў сваё стаўленьне да падзеяў 25 сакавіка ў Менску. Пад час сустрэчы з прэм’ерам Буратыі кіраўнік Беларусі назваў “памылкаю” затрыманьне журналістаў пад час разгону апазыцыйнай акцыі, паабяцаў асабіста разабрацца ва ўсіх абставінах справы й даць палітычную ацэнку інцыдэнту…  Працяг…

Урад Злучаных Штатаў цяпер вырашае, ці скасоўваць рэжым найбольшага спрыяньня для Беларусі. У беларускім МЗС лічаць, што такія санкцыі не адаб’юцца сур’ёзна на беларускай эканоміцы. Іншага меркаваньня прытрымліваецца былы кіраўнік Нацыянальнага Банку краіны Станіслаў Багданкевіч…  Працяг…

28 сакавіка пад час афіцыйнага візыту ў Польшчу сакратар камісіі правоў чалавека, міжнародных адносінаў, бясьпецы і абароны Эўрапейскага Парлямэнту, прадстаўнік Італіі Ясь Гаўроньскі паведаміў, што калі Польшча хоча далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу ў 2003 годзе, яна павінна ўмацаваць сваю ўсходнюю мяжу з Беларусьсю. Якіх новых сродкаў кантролю на мяжы з Беларусьсю чакае ад Польшчы Эўрапейські Зьвяз? Інтэрвію Гаўроньскага…  Працяг…

(эфір 30 сакавіка)
Сёньня Радыё Свабода ў Празе адведала група сябраў Маладога Фронту і Грамадзянскага Форуму, якія знаходзяцца ў Чэхіі на запрашэньне чэскіх Маладых кансэрватараў. Зь Ліндай Бартонічкавай, сакратаром у міжнародных справах Маладых кансэрватараў, гутарыў Аляксандар Лукашук…  Працяг…

Вышэйшы камісар ААН у справе правоў чалавека Мэры Робінсан сёньня прыбывае ў Маскву. Яе візыт можа прынесьці далейшыя абвінавачаньні Расеі з нагоды вайны ў Чачні. Робінсан павінна наведаць Чачню ў той момант, калі расьце колькасьць сьведчаньняў пра парушэньні расейскай арміяй правоў чалавека…  Працяг…


***

(эфір 30 сакавіка)
Неабжытая Спадчына:  Прачытаць Міцкевіча па-беларуску!…  Працяг…

(эфір 29 сакавіка)
Gaudeamus:  Менскае Бюро праграмы Тэмпус. Гутарка з дырэктарам…  Працяг…

(эфір 27 сакавіка)
Ад панядзелка да панядзелка:  Беларуская прэса й прэзыдэнцкія выбары ў Расеі…  Працяг…

(эфір 26 сакавіка)
Праскі Акцэнт:  Палітычныя наступствы жорсткага разгону дэманстрацыі 25 сакавіка…  Працяг…

(эфір 26 сакавіка)
Заўзятар:  Спартовыя схільнасьці Мечаслава Грыба, кватэры Алімпійскага комплексу – з малатка…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛА СІЛЬВАНОВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org