RFE/RL |
Пятніца, 31 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
Візыт тройкі АБСЭ ў Менск, які плянаваўся ад 2 да 4 красавіка – адкладаецца. Пра гэта стала вядома сёньня ў 16.00 менскага часу. Тэлефон зь Вены, дзе месьціцца штаб-кватэра АБСЭ, прыйшоў у той час, калі кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі Ган-Георг Вік праводзіў паседжаньне экспэртаў у сродках масавай інфармацыі ад Кансультацыйнае Рады палітычных партыяў. Амбасадар Вік адразу загадаў супрацоўнікам сваёй групы спыніць рассылку запрашэньняў, якія яшчэ ўчора пачалі адвозіць удзельнікам заплянаваных сустрэчаў зь міжнароднымі чыноўнікамі. Вік адмовіўся камэнтаваць рашэньне, якое прынялі ў Вене. На маё пытаньне, чаму так атрымалася, кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ адказаў, што ён яшчэ сам ня ведае прычынаў. Паводле Віка, тройка хутчэй за ўсё наведае Менск з 25 па 27 красавіка. Уладзімер Глод, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |