RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 14 Сакавіка 2000
 


Заява Белага дому адносна дэмакратычных маніфэстацыяў у Беларусі, якія апазыцыя распачынае 15 сакавіка…  Працяг…

Адміністрацыя ЗША засьцерагла ўрад Беларусі ад разгону мірных дэманстрацыяў, правядзеньне якіх заплянаванае ў гэтым і наступным месяцы, падкрэсьліўшы, што падобныя дзеяньні здольныя пагоршыць узаемаадносіны Менску з Амэрыкай ды Эўропай. Заява Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША…  Працяг…

“Калі ў бліжэйшыя тыдні ў Беларусі не адбудуцца пэўныя зьмены, краіна будзе пазбаўленая статусу найбольшага спрыяньня ў гандлі са Злучанымі Штатамі”, – гэтак заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік амбасадара ў асабістых даручэньнях у краінах СНД Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рос Ўілсан. Спадар Ўілсан таксама адзначыў, што рэакцыя ўладаў на “Марш Свабоды – 2” стане індыкатарам іхнае гатоўнасьці да перамоваў…  Працяг…

“Марш Свабоды-2” пачнецца заўтра а 18-й гадзіне з пляцу Якуба Коласа. Па праезнай частцы праспэкту Скарыны, вуліцаў Сурганава й Багдановіча калёна пройдзе на пляцоўку ля аўтастанцыі на вуліцы Кульман. Там адбудуцца сьвяточны мітынг і рок-канцэрт. Арганізатары мяркуюць, што ўдзельнічаць у акцыі будзе блізу 100 тысячаў чалавек.
Сёньня наш карэспандэнт Ягор Маёрчык прайшоў маршрутам заўтрашняй акцыі…  Працяг…

Заўтра, 15 сакавіка, у Магілеве не адбудуцца мітынг і шэсьце, якія былі заплянаваныя арганізацыйным камітэтам…  Працяг…

Сёньня ўжо з упэўненасьцю можна сказаць, што “Марш Свабоды – 2” у Віцебску – адбудзецца. Свой удзел у ім на паседжаньні Каардынацыйнай рады дэмакратычных партыяў і іншых арганізацыяў пацьвердзілі ўсе прадстаўнікі…  Працяг…

Падрыхтоўка дэмакратычных сілаў да “Маршу Свабоды –2” выклікала і хвалю актыўнасьці ў Аршанскіх сілавых структурах. Цяпер, аб”ектам іхнае ўвагі стала мясцовая суполка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў. На пачатку сакавіка 20-ці гадовы навучэнец пэдагагічнага каледжу Янка Карантыш быў выкліканы ў кабінэт намесьніцы дырэктара Натальлі Грыгаровіч…  Працяг…

Гандляры “Камароўскага рынку” заўтра ў Менску правядуць папераджальны страйк. Гэты намер яны пацьвердзілі сёньня на прадпрымальніцкіх сходах. Тое, што акцыя пратэсту праводзіцца ў адзін дзень з “Маршам Свабоды – 2” – невыпадкова…  Працяг…

АБВЕСТКА
15 сакавіка, у дзень правядзеньня Маршу Свабоды-2, інтэрнэтаўскі выпуск Беларускай службы Рады Свабода будзе працаваць у рэжыме рэальнага часу, гэта значыць, што матэрыялы будуць зьмяшчацца на web-старонцы па меры іх паступленьня ў Прагу.

Адкрыты зварот Міжнароднай Лігі правоў чалавека
да старшыні АБСЭ,
Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ,
Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ,
дзяржаваў- удзельніцаў АБСЭ…  Працяг…

Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека (Ню-Ёрк) Кэці Фіцпатрык адказвае на пытаньні Аляксандра Лукашука…  Працяг…

Лукашэнкава “Палата прадстаўнікоў” зацьвердзіла кандыдатуру прэм’ера Ярмошына. Прадстаўляючы кандыдатуру, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што зьмены эканамічнага курсу не адбудзецца, і выказаў пагрозы на адрэсу арганізатараў “Маршу Свабоды”. Паводле ягоных словаў, аніякіх новых інтэграцыйных “прарываў” сёлета не чакаецца…  Працяг…

Амаль чатыры гадзіны спатрэбілася сёньня Кансультацыйнай Радзе апазыцыйных палітычных партыяў дзеля таго, каб знайсьці кансэнсус у важнейшым пытаньні – удзельнічаць ці не ў дыялёгу, што прапаноўвае адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі. Рашэньне, якое нарэшце было прынятае, удзельнік паседжаньня Анатоль Лябедзька назваў так: “ані міру, ані вайны”…  Працяг…

Адвакаткі Міколы Статкевіча й Валерыя Шчукіна падалі хадайніцтва ў гарадзкую пракуратуру аб спыненьні крымінальнае справы, узбуджанай супраць іх падабаронных за ўдзел у “Маршы Свабоды-1”…  Працяг…

На працэсе над Міхалам Чыгіром даў паказаньні былы кіраўнік “Белаграпрамбанку” Аляксандар Застаўнюк. Ягоныя сьведчаньні могуць дапамагчы суду высьветліць абставіны знікненьня ў Канадзе мільёна даляраў з рахунку банка…  Працяг…

Старшыня суда Савецкага раёну Менску Пётар Кіркоўскі вынес рашэньне ў справе пазову шэфа Дзяржаўнага камітэту авіяцыі і Фэдэрацыі футболу Беларусі Рыгора Фёдарава да рэдакцыі газэты “Прессбол”. Суд прызнаў рэдакцыю вінаватай у абразе гонару й годнасьці спадара Фёдарава і забавязаў выплаціць яму кампэнсацыю – 1 мільён 200 тысячаў рублёў…  Працяг…

Дэмакратычныя прафсаюзы дзейнічаюць сёньня на некалькіх буйнейшых прадпрыемствах Полаччыны. У тым ліку й на аб”днаньні “Шкловалакно”. Да апошняга часу заводзкая адміністрацыя ня надта прыхільна ставілася да Свабоднага прафсаюзу. Аднак нядаўна стаўленьне адміністрацыі да яго карэнным чынам зьмянілася. Чаму?…  Працяг…

Затрыманыя на беларускай мяжы харчовыя тавары, якія транзытам ідуць праз краіну, нярэдка зьнішчаюцца толькі з-за таго, што беларускія і расейскія чыноўнікі ня могуць дамовіцца між сабою…  Працяг…

У Ічкерыі ідуць баі. Сусьветныя сродкі масавай інфармацыі, апрача франтавых паведамленьняў, падаюць камэнтары да арышту чачэнскага палявога камандзёра Салмана Радуева і разглядаюць пытаньні парушэньня правоў чалавека ў зоне расейска-чачэнскага канфлікту…  Працяг…

Разам з набліжэньнем 26-га сакавіка, даты прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі, становіцца ўсё больш відавочным, што выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Расеі Уладзімір Пуцін ня мае сур'ёзных канкурэнтаў і пераможа, магчыма, ўжо ў першым туры галасаваньня…  Працяг…

(эфір 12 сакавіка)
Праскі Акцэнт:  Пагроза вяртаньня ядзернае зброі ў Беларусь…  Працяг…

(эфір 11 сакавіка)
Вольная Студыя :  Вера Рыч у студыі Радыё Свабода…  Працяг…

(эфір 11 сакавіка)
Сымбаль Веры :  Стаўленьне царквы і вернікаў да вайны на тле чачэнскай кампаніі…  Працяг…

(эфір 9 сакавіка)
Неабжытая Спадчына :  Заходне-беларуская літаратура: інтэлектуальны й палітычны кантэкст разьвіцьця…  Працяг…

(эфір 9 сакавіка)
Паштовая Скрынка 111 :  Пра былых паплечнікаў Лукашэнкі, Васіля Быкава, патрэбу нацыянальнай царквы ды іншае…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  МІХАСЬ ЗАЛЕСКІ…   Працяг…
 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org