RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 14 Сакавіка 2000

Сёньня



Заява Белага дому адносна дэмакратычных маніфэстацыяў у Беларусі, якія апазыцыя распачынае 15 сакавіка…

“Гэтыя мірныя дэманстрацыі, заплянаваныя арганізатарамі дзеля таго, каб выказаць грамадзкую падтрымку на карысьць правоў чалавека і дэмакратыі і нязгоду з антыдэмакратычным рэжымам Беларусі, які апынуўся ў самаізаляцыі.

Мы настойліва заклікаем ўлады Беларусі трымацца сваіх міжнародных абавязацельстваў ў пытаньнях свабоды слова й свабоды сходаў і не перашкаджаць гэтым маніфэстацыям.

Зважаючы на жорсткі разгон “Маршу Свабоды” 17 кастрычніка, пад час якога 92 дэманстранты былі параненыя ў сутыкненьнях зь сіламі правапарадку, міжнародная супольнасць будзе пільна назіраць за дзеяньнямі рэжыму ў Беларусі.

Злучаныя Штаты выступаюць у падтрымку свабоды сходаў і свабоды грамадзянаў зьмяняць свой урад мірным і законным шляхам. Крокі, зробленыя супраць гэтых асноватворных правоў чалавека толькі паглыбяць ізаляцыю Беларусі ад міжнароднай супольнасьці.”

Белы дом, Вашынгтон


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org