RFE/RL |
Серада, 8 Сакавіка 2000
Сёньня ў Беларусі – непрацоўны дзень. Прысьвечанае жанчынам сацыяльнае сьвята, якое засталося ад савецкага календару. Гэткі самы выхадны дзень ва Ўкраіне ды Расеі. У Прыбалтыцы серада – звычайны працоўны дзень. Тым ня менш, у сьвеце пра гэтае сьвята памятаюць. Мы патэлефанавалі жанчынам, якія маюць славутых мужоў. Гаворыць Галіна Вашчанка, жонка Зянона Пазьняка… Працяг… Званок у Нямеччыну. Мы пытаемся ў Ірыны Быкавай як гэта – быць жонкай Васіля Быкава… Працяг… Калі жонка Васіля Быкава сказала, што атрымлівае віншаваньні з нагоды былога савецкага сьвята, дык жонка Міхаіла Чыгіра Юлія Чыгір кажа, што не адзначае 8 Сакавіка ніколі… Працяг… Пасьля пяцідзённага арышту й галадоўкі выйшлі на свабоду ўдзельнікі несанкцыянаванага пікету ля адміністрацыі Лукашэнкі Леанід Малахаў і Піліп Клікушын. Трэці ўдзельнік той акцыі, Цімох Дранчук, з чэрапна-мазгавой траўмаю ў нядзелю быў дастаўлены са спэцпрымальніка ў шпіталь… Працяг… Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ ў Менску распаўсюдзіла сваю ацэнку Выбарчага кодэксу, падрыхтаваную супрацоўнікам групы Мішэлем Рывалье. Міжнародныя экспэрты прыйшлі да высновы, што “нягледзячы на некаторыя фармальныя і мінімальныя зьмены, нормы гэтага Выбарчага кодэксу ня могуць адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам…”… Працяг… Праект Закону аб выбарах дэпутатаў “саюзнага” парлямэнту можа быць ўнесены на разгляд сэсіі “Палаты прадстаўнікоў”, якая пачнецца 2 красавіка. Улады не выключаюць, што выбары дэпутатаў “саюзнага” парлямэнту могуць адбыцца ўжо сёлета ўвосень, адначасна зь беларускімі парлямэнцкімі выбарамі… Працяг… Наш ню-ёрскі карэспандэнт Галіна Прыгара сустрэлася з дэпутатам Дзяржаўнае Думы Расеі Барысам Беразоўскім, якога фінансавыя аналітыкі лічаць самым заможным бізнэсмэнам гэтай краіны. Палітычныя назіральнікі адзначаюць, што і пасьля адстаўкі Ельцына Беразоўскі, у тым ліку і як уладальнік вядучых тэлеканалаў, істотным чынам уплывае на рашэньні расейскае палітычнае ды эканамічнае эліты. Прапануем ўрывак з гэтага інтэрвію, датычны Беларусі… Працяг… 7 сакавіка ўлады абвясьцілі, што частка выдаткаў, якія былі прызначаныя на ўтрыманьне дзяржаўнага апарату, будзе перададзеная ў рэзэрвовы фонд Лукашэнкі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, гэтыя сродкі павінны быць перададзеныя на ахову здароўя… Працяг… Заўтра беларускія ўлады мяркуюць вызначыцца ва ўзаемадачыненьнях з дэмакратычнымі прафэсійнымі саюзамі. Працяг перасьледу прафэсійных саюзаў пагражае краіне вонкаэканамічнымі стратамі… Працяг… У Менску й іншых гарадох Беларусі праходзяць масавыя праверкі студыяў аўдыё- і відэазапісу і рэйды на гандлёвыя кропкі з мэтаю канфіскацыі неліцэнзаванае (гэтак званае “пірацкае”) прадукцыі. Яны пачаліся пасьля таго, як маскоўскія прадстаўніцтвы і замежных, і расейскіх фірмаў у лістах на адрэсу беларускіх дзяржаўных установаў запатрабавалі выкананьня аўтарскіх і сумежных правоў… Працяг… Віцэ-прэзыдэнт ЗША Эл Гор і губэрнатар Тэхасу Джордж Буш – найбольш верагодныя кандыдаты ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыяў на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах ў ЗША. Абодва перамаглі на так званых “праймэрыз”, што адбыліся ў 15 амэрыканскіх штатах… Працяг… Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуцін з нагоды 8 Сакавіка накіраваў сёньня падарункі ў Чачню ў выглядзе касмэтычных набораў для жанчын, якія служаць у расейскіх войсках. Між тым, расейскія ды міжнародныя агенцтвы паведамляюць пра новыя напады чачэнцаў на блёк-пасты й вайсковыя часьці ў Грозным… Працяг… Як ужо паведамлялася, дзясяткі людзей пацярпелі ўчора ў выніку сэрыі моцных выбухаў у Косаўскай Мітравіцы. 17 французкіх міратворцаў былі параненыя аскабалкамі гранатаў, тры жаўнеры шпіталізаваныя. Пацярпелі таксама 20 мяйсцовых сэрбаў і пяць косаўскіх албанцаў. Міжнародны друк піша сёньня ня толькі пра падрабязнасьці новых міжэтнічных сутыкненьняў у Косаве, але й задаецца пытаньнем пра будучыню гэтага краю… Працяг…
(эфір 5 сакавіка)
(эфір 3 сакавіка)
(эфір 2 сакавіка)
(эфір 2 сакавіка)
Галасы Стагодзьдзя: ГАЛІНА ПРЫМА…
Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |