RFE/RL |
Лёсам мне было суджана пабачыць краіну, пра якую чытала ў кніжках, бачыла
ў фільмах. Гэта – цудоўная, дзіўная, дзівосная краіна Індыя.
Чаму я туды трапіла, чаго я туды паехала? Відаць таму, што я ўвесь час, як і іншыя людзі, шукаю, што ёсьць ісьціна, што ёсьць шчасьце. Увесь час мяне турбуе пытаньне, навошта я ёсьць у гэтым сьвеце. Карацей, я паехала ў Індыю. Трапіла я ў Дэлі. Першыя мае ўражаньні: я не магла сабе ўявіць, што так можа ўсё пераплясьціся – людзі, коні, зьверы ў адно відовішча. Вочы нешта просяць, людзі на цябе наскокваюць, рыкшы, машыны, ўсё пераблыталася. Здаецца, стагодзьдзі сышліся ў адно месца.І што мяне адразу ўразіла, гэта экзотыка. Незвычайныя дрэвы, прырода і побач галеча, сьметнікі, хаты-сьметнікі, кучы дзяцей, каровы, у якіх тырчаць рэбры, галодныя сабакі. Карацей, адчуваньні былі вельмі складаныя, балючыя, таму што такое вось – экзотыка і побач – твары людзей прыгожыя, у вачах – дабрыня і пяшчота, і, адначасова, кожны просіць, каб нешта яму падаў, пашкадаваў. Але аднойчы, я ішла па вулічках, набрала сабе бананаў, сумка была ў
мяне вялізная, ішла я сабе, ні аб чым ня думала і, раптам, чую, ў маёй
сумцы нешта шавеліцца. Я паглядзела, гляджу, у сумцы сядзіць маленькая
малпа. Я перапалохалася, адкуль яна ўзялася, і што гэта такое. Гляджу вакол.
І з ўсіх бакоў на мяне наляцела куча малпаў.
Але вось так, як і ў людзей, нічога няма ў іх, і лётаюць гэтыя малпы і вось так зьнянацку навальваюцца на людзей. Галіна Прыма
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |