RFE/RL |
Серада, 21 Чэрвеня 2000
Цэнтральнай падзеяй трэцяга дня візыту эўрапейскае парлямэнцкае “тройкі” ў Беларусь быў зарганізаваны імі круглы стол з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі Лукашэнкі, іншых уладных структураў з аднаго боку ды Каардынацыйнае рады апазыцыйных партыяў і недзяржаўных арганізацыяў з другога. Удзельнікі гэтае сустрэчы засталіся ня надта задаволенымі яе вынікамі… Працяг… Перш, чым вызначыцца ў галоўнай праблеме – ці пасылаць назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў Беларусі, міжнародныя арганізацыі дэталёва прааналізуюць выкананьне беларускімі ўладамі кожнай з чатырох умоваў, вызначаных міжнароднай супольнасьцю. Пра гэта сёньня заявіў Адрыян Севярын, які ў складзе міжнароднае дэлегацыі знаходзіцца ў Менску… Працяг… Прадстаўнікі сэнату ЗША заклікалі Мадлен Олбрайт у часе ейнай паездкі па Ўсходняй Эўропе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Анатоль Лябедзька камэнтуе зварот амэрыканскіх сэнатараў Працяг… Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі распаўсюдзіла адмысловую заяву, у якой выказваецца стаўленьне да днямі вынесенага прысуду ў крымінальнай справе Міколы Статкевіча й Валерыя Шчукіна… Працяг… Сёньня – першы дзень візыту ў Беларусь чарговае місіі Міжнароднага валютнага фонду. Экспэрты МВФ сустрэліся са старшынём Нацыянальнага банку Пятром Пракаповічам. Магчымасьць аднаўленьня фінансаваньня з боку фонду нават не абмяркоўваецца. Пра мэты візыту місіі распавядае прадстаўнік МВФ у Летуве й Беларусі Марк Хортан… Працяг… Менскія міліцыянты ня выканалі свае ранейшыя абяцаньні не затрымліваць шэраговых удзельнікаў несанкцыянаванага пікету, які адбыўся ўчора побач з будынкам гарадзкога выканкаму. У Маскоўскім раённым аддзеле міліцыі з чатырох удзельнікаў акцыі былі ўзятыя тлумачэньні, а іхныя лёзунгі сканфіскаваныя… Працяг… У Эўрапейскім парляманце неўзабаве адбудуцца слуханьні ў справе масавых парушэньняў правоў чалавека ў Чачні. Сёньня з гэтай нагоды ў сталіцы Бэльгіі каля будынку Эўрапейскага парляманту адбыўся супольны беларуска-чачэнскі пікет. На тэлефоннай сувязі – старшыня беларускага Цэнтру ў Брусэлі Ігар Лазарчук… Працяг… Газэце “Беларуская маладзёжная” адмовілі ў правядзеньні традыцыйнага фэстывалю “Купальле зь “Беларускай маладзёжнай”. Пачынаючы з 1994 году, гэты фэстываль праходзіў у Менску штогод на прыканцы чэрвеня… Працяг… Cёньня – Міжнародны алімпійскі дзень. Але ў межах Беларусі ён адзначаны чарговым каляалімпійскім скандалам. Ягоныя галоўныя ўдзельнікі – памочнік Аляксандра Лукашэнкі ў пытаньнях спорту Сяргей Цяцерын і генэральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэту Анатоль Іваноў… Працяг… У Пінску настаўнікаў прымушаюць замест абавязковай нарыхтоўкі кармоў, выплочваць калгасам свае грошы… Працяг… У радыёэлектроннай галіне Беларусі набірае размах фінансавы крызыс. На многіх прадпрыемствах з прычыны несвоечасовых выплатаў заробкаў рабочыя выказваюць прэтэнзіі да адміністрацыі… Працяг… Агляд чарговага чэрвеньскага нумару штотыднёвіка “Рабочы”… Працяг… На наступным тыдні ў Варшаве адбудзецца ўнікальная ў пэўным сэнсе міжнародная канфэрэнцыя… Працяг… У Маскве сёньня адбыўся саміт кіраўнікоў краінаў-удзельніцаў СНД… Працяг…
(эфір 20 чэрвеня)
(эфір 18 чэрвеня)
(эфір 17 чэрвеня)
(эфір 16 чэрвеня)
(эфір 15 чэрвеня)
(эфір 13 чэрвеня)
(эфір 11 чэрвеня)
Галасы Стагодзьдзя: ВЯЧАСЛАЎ МІХАСЁНАК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |