RFE/RL |
Чацьвер, 21 Верасьня 2000
Пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у “Палату прадстаўнікоў”, тых, хто лічыцца дэмакратамі, у гэтай выбарчай кампаніі засталіся адзінкі. І пры гэтым у некалькіх акругах яны сталі супернікамі адзін аднаму. Гэта адразу ўдвая памяншае шанцы іхнага абраньня ў парлямэнт. Аднак пакуль што канкурэнцыя паміж такімі кандыдатамі адбываецца карэктна… Працяг… Тэхнічныя экспэрты ў назіраньні за выбарамі ў “Палату прадстаўнікоў”, якія знаходзяцца ў Беларусі, шукалі адказу на два пытаньні. Іх цікавіла, ці адпавядае законадаўству пастанова Цэнтарвыбаркаму Беларусі, згодна зь якой недзяржаўныя мас-мэдыі ў некаторых выпадках забавязаныя асьвятляць выбарчую кампанію, і ці парушыла заканадаўства Беларуская тэлевізія ў адносінах да лідэра партыі БНФ Вінцука Вячоркі… Працяг… Ці можна караць заклікі да байкоту выбараў паводле Адміністрацыйнага кодэксу, калі Выбарчы кодэкс іх не забараняе, і ці зможа балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Ярмошын, які нарадзіўся ў Расеі? На гэтыя пытаньні адказваў сёньня старшыня “Канстытуцыйнага суду” Рыгор Васілевіч… Працяг… Супярэчлівымі аказаліся першыя вынікі судовых працэсаў над агітатарамі за няўдзел ў выбарах. Калі ў Маскоўскім судзе была адкладзеная на невядомы час справа супраць былога намесьніка старшыні БНФ Валянціна Голубева, дык суд Цэнтральнага раёну пакараў грашовым штрафам цяперашняга намесьніка старшыні БНФ Лявона Баршчэўскага… Працяг… Дзяржаўная дума Расеі прыняла ўчора ў першым чытаньні заканапраект пра выбары дэпутатаў у парлямэнт расейска-беларускае хаўруснае дзяржавы. Намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька лічыць, што калі беларускай апазыцыі ўдасца дабіцца непрызнаньня гэтак званае «Палаты прадстаўнікоў», дык тады будзе прасьцей зрабіць нелегітымнымі й выбары ў саюзны парлямэнт… Працяг… Наш карэспандэнт вярнуўся з вандроўкі па Валожынскім раёне, дзе сустракаўся зь вясковымі людзьмі. Сяляне адкрыта распавядалі пра сёлетні ўраджай на ўласных падворках, пра свае заробкі ў калгасах, пра стаўленьне да ўлады й адносіны да будучых выбараў… Працяг…
(эфір 20 верасьня)
Сёньня ў Менску прайшоў справаздачна-выбарчы сход прафсаюзу працаўнікоў дзяржаўных установаў. Дэлегаты выказаліся за ўмацаваньне прафсаюзнае салідарнасьці… Працяг… Беспрэцэдэнтную выснову на сэсіі Віцебскага абласнога савету зрабіў генэральны дырэктар аб’яднаньня “Віцебскаблаўтатранс” Аляксандар Семянец. Ледзь не ўпершыню кіраўнік дзяржаўнае структуры вымушаны быў прызнаць фактычнае банкруцтва свайго прадпрыемства… Працяг… НОВАЯ ПРАГРАМА
Сёньня лідэрка Жодзінскае філіі Беларускага Гэльсынскага камітэту, намесьніца старшыні філіі Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ Іраіда Міско завяршыла грамадзкае расьсьледваньне фактаў незаконных гэтак званых “калгасных і будаўнічых” пабораў з працоўных калектываў гораду, што ў абстаноўцы падвышанае сакрэтнасьці вось ужо некалькі месяцаў запар ажыцьцяўляе мясцовы гарадзкі выканкам паводле цыркуляраў Менскага абласнога выканкаму… Працяг… Менш як за сем тыдняў да прэзыдэнцкіх выбараў ў ЗША прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі ў Кангрэсе ЗША выступілі з рэзкай крытыкай у адрас прэзыдэнта Клінтана. Яны абвінавацілі адміністрацыю Клінтана ў тым, што цягам апошніх васьмі гадоў яна праводзіла памылковую палітыку ў дачыненьні да Расеі. Біл Клінтан і ягоныя палітычныя саюзьнікі адкідаюць гэтыя абвінавачаньні і заяўляюць, што яны зрабілі вельмі шмат дзеля таго, каб ператварыць былога ворага ў свайго стратэгічнага партнэра… Працяг… Чым бліжэй дзень югаслаўскіх выбараў, 24 верасьня, тым больш расьце палітычнае напружаньне ў гэтай краіне. Міжнародны друк актыўна камэнтуе сытуацыю ў Югаславіі… Працяг…
(эфір 19 верасьня)
(эфір 17 верасьня)
(эфір 16 верасьня)
(эфір 15 верасьня)
(эфір 14 верасьня)
(эфір 14 верасьня)
Галасы Стагодзьдзя: МІХАСЬ КАЗАК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |