RFE/RL |
Чацьвер, 14 Верасьня 2000
Сакончылася рэгістрацыя кандытатаў у дэпутаты гэтак званае «Палаты прадстаўнікоў». Большасьць паседжаньняў акруговых камісіяў рэгістрацыі кандыдатаў у «Палату прадстаўнікоў» была прызначаная чамусьці на апошні дзень — 14 верасьня. Самі кандыдаты ў бальшыні будуць ведаць пра вынікі толькі позна ўвечары сёньня або заўтра. Тым часам ужо цяпер стала вядома, што немалой частцы кандыдатаў ужо адмоўлена ў рэгістрацыі. Затое зусім нечакана кандыдатам быў зарэгістраваны лідэр СДП НГ Мікола Статкевіч… Працяг… У трэцюю частку артыкулу 167 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якая прадугледжвае пакараньні за парушэньне законадаўства пра выбары, у тым ліку й за публічныя заклікі да байкоту выбараў, могуць быць у любы час унесеныя карэктывы. Такое паведамленьне зрабіў сёньня кіраўнік Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі амбасадар Вік у часе ягонае сустрэчы з экспэртамі ў мас-мэдыях ад палітычнай апазыцыі… Працяг… Кампанія бойкоту выбараў сутыкнулася з супярэчнасьцямі ў беларускім заканадаўстве. Новы Выбарчы кодэкс дазваляе байкот. У той жа час працягвае дзейнічаць артыкул 167.3 Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якога накладаюцца пакараньні за заклікі да зрыву выбараў. На просьбу нашага радыё заканадаўчую калізію прааналізаваў экспэрт Беларускага цэнтру канстытуцыяналізму й параўнаўча-праўных дасьледаваньняў Сяргей Альфер… Працяг… Толькі ўчора акруговая камісія гомельскай Цэнтральнай выбарчай акругі №35 не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты першага зь сяброў сацыял-дэмакратычнае партыі «Народная грамада» — выкладчыка ўнівэрсытэту Віктара Адзіночанку, а сёньня ў шэрагі «адмаўленцаў» патрапілі яшчэ двое гомельскіх прадстаўнікоў гэтае ж партыі з акругаў №№ 36 і 37… Працяг…
(эфір 13 верасьня)
(эфір 13 верасьня)
Прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі маюць намер стварыць адзіны дэмакратычны рух дзеля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах будучага году. Плянуецца, што ў гэты рух ўвойдзе шэраг апазыцыйных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў і прафсаюзаў… Працяг… У швэдзкім горадзе Гётэборгу сёньня пачаўся буйны кірмаш кнігі і друкаванай прадукцыі. Спэцыяльным пунктам праграмы стала канфэрэнцыя, прысьвечаная Беларусі. У Швэцыю прыехалі Васіль Быкаў, Віктар Дашук, Вінцук Вячорка, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў і альтэрнатыўнага мастацтва. З Гётэборгу перадае нашая карэспандэнтка Вольга Караткевіч… Працяг… Пад пагрозаю закрыцьця апынулася на пачатку новага навучальнага году беларуская 8-Б кляса менскае сярэдняе школы №115. Вучням раздалі падручнікі на расейскай мове, заявіўшы, што па-беларуску выкладаць прадметы няма настаўнікаўца… Працяг… Адзiны курс абмену замежных валютаў, які абяцаў з 14 верасьня Нацыянальны банк Беларусi, як выявілася, не абсалютна адзiны — пэўная розьнiца памiж асобными сэгмэнтамi валютнага рынку застаецца, i спэцыялiсты мяркуюць, што зь цягам часу яна можа павялiчыцца… Працяг… На наступным тыдні пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч пакіне радзіму й два гады будзе жыць спачатку ў Італіі, а потым — у Францыі. Учора адбылася апошняя сустрэча пісьменьніцы з грамадзкасьцю Беларусі. Пад час яе адбылася прэзэнтацыя беларускага выданьня “Чарнобыльскае малітвы”. Такім чынам, Беларусь стала сямнаццатай краінаю сьвету, дзе надрукаваная “Чарнобыльская малітва”… Працяг… Пазаўчора была апублікаваная новая дактрына інфармацыйнай бясьпекі Расеі. Гэта дакумэнт у інтэрвію нашай праграме камэнтуюць дырэктар расейскага цэнтру журналістыкі ў экстрэмальных сытуацыях Алег Панфілаў і кіраўнік маскоўскага бюро нашага Радыё Савік Шустэр… Працяг…
(эфір 12 верасьня)
(эфір 11 верасьня)
(эфір 10 верасьня)
(эфір 10 верасьня)
(эфір 10 верасьня)
(эфір 8 верасьня)
Галасы Стагодзьдзя: ВОЛЬГА КАРАТКЕВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |