RFE/RL |
Пятніца, 8 Верасьня 2000
Сёньня ў Беларусі патрыятычная грамадзкасьць адзначае Дзень беларускай вайсковай славы. У Менску з гэтай нагоды праходзіць акцыя, на якой прысутны наш карэспандэнт Віталь Цыганкоў. Яго простае ўключэньне ў эфір… Працяг… У Менску сьвяткаваньне Дня беларускае вайсковае славы прайшло ў цэлым спакойна. Блізу паўтысячы чалавек усклалі кветкі да вечнага агню на пляцы Перамогі і да помніку Янку Купалу, пасьля чаго там жа ў Капалавым сквэры адбылася сьвяточная тэатралізаваная імпрэза. Рэпартаж зь мейсца падзеяў падрыхтаваў наш карэспандэнт Ягор Маёрчык… Працяг… Гарадзенскія ўлады не дазволілі сёньня правесьці пікеты, але Дзень беларускай вайсковай славы ўсё роўна ў горадзе быў адзначаны… Працяг… Учора ў Парыжы адбылося паседжаньне Бюро Рады Эўропы, а ў Страсбургу таксама Эўрапарлямэнт разглядаў беларускае пытаньне. Мы ўзялі эксклюзыўныя інтэрвію ў прадстаўнікоў гэтых структураў і папрасілі іх расказаць аб выніках паседжаньняў і пракамэнтаваць заяву старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай аб тым, што прадстаўнікі тэхнічнай ацэначнай місіі на выбарах у “палату прадстаўнікоў” будуць зарэгістраваныя як міжнародныя назіральнікі. Напачатку слова Фольфгангу Бэрэндту, дакладчыку ў справе Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы… Працяг… Выканаўчы адміністратар дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справе Беларусі, Малдовы і Ўкраіны Дэйвід Лоў расказвае пра вынікі ўчорашняга паседжаньня ў Страсбургу і камэнтуе заяву Лідзіі Ярмошынай… Працяг… Прэсавы сакратар Аляксандра Лукашэнкі Мікола Барысевіч заявіў, што прычынаю зьяўленьня непраўдзівай інфармацыі пра датэрміновы адлёт беларускае дэлегацыі з «Саміту Тысячагодзьдзя» была, паводле ягоных словаў, несумленная праца журналістаў некаторых інфармацыйных агенцыяў. Акрамя таго, Мікола Барысевіч паведаміў, што ў Нью-Ёрку ў Лукашэнкі быў неафіцыйны кантакт з прэыдэнтам ЗША Білам Клінтанам… Працяг… Прафсаюз радыёэлектроннае прамысловасьці выключыў са сваіх шэрагаў генэральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднаньня “Інтэграл” Віктара Емяльянава. Такое рашэньне было прынятае ў сувязі з дзеяньнямі Емяльянава, накіраванымі на развал прафсаюзу… Працяг… Удзельнікі cходу Менскае філіі Беларускага Гэльсынскага камітэту на працягу пяці гадзінаў абмяркоўвалі канфлікт паміж кіраўніцтвам арганізацыі й сябрамі рады сталічнага аддзелу БГК. У выніку рашэньне пра недавер старшыні Камітэту Тацяне Процьцы прынятае не было. Гэтае пытаньне будзе вырашаць агульны зьезд арганізацыі, які адбудзецца 16 верасьня… Працяг… Чыноўнiкi Берасьцейскай абласной управы аховы здароўя атрымалi загад у тэрмiновым парадку вызвалiць займаемыя памяшканьнi ў будынку абласнога выканкаму. На гэтых плошчах зьбiраецца ўладкавацца iдэялягiчная служба берасьцейскае “вэртыкалi”, якая зараз займаецца ў тым лiку й кантролем за маючымi адбыцца выбарамi ў гэтак званую “Палату прадстаўнiкоў”… Працяг… Беларускія ўлады рыхтуюцца да ўсталяваньня новых бар'ераў на шляху iншаземных тавараў: ужо зь 1 кастрычнiка на ўсходняй мяжы Беларусі будуць спаганяць падатак на даданую вартасьць з той прадукцыi трэцiх краiнаў, што трапляе ў Беларусь праз Расею… Працяг…
(эфір 7 верасьня)
(эфір 7 верасьня)
Выйшаў чарговы нумар штотыднёвіка “Рабочы”… Працяг…
(эфір 9 верасьня)
(эфір 7 верасьня)
(эфір 5 верасьня)
(эфір 4 верасьня)
(эфір 3 верасьня)
(эфір 3 верасьня)
(эфір 2 верасьня)
(эфір 1 верасьня)
(эфір 30 жніўня)
Галасы Стагодзьдзя: ПЯТРО ТАРАСЕВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |