RFE/RL |
Пятніца, 8 Верасьня 2000 |
Сёньня |
Гарадзенскія ўлады не дазволілі сёньня правесьці пікеты, але Дзень беларускай вайсковай славы ўсё роўна ў горадзе быў адзначаны. У цэнтры, на Савецкай вуліцы гараджане змаглі ўбачыць карціны Зьміцера Іваноўскага. Мастак адлюстраваў на іх беларускіх ваяроў часоў Давыда Гарадзенскага і бітвы пад Воршай. Над Савецкай вуліцай зьявіўся таксама бел-чырвона-белы сьцяг, які правісеў каля паўгадзіны. Прыехала міліцыя і людзі ў цывільным, якія сьцяг зьнялі і забралі з сабой. Пасьля вулічнай выставы патрыятычна настроеная публіка ўсклала кветкі ў трох месцах – на чыгуначным вакзале да мэмарыяльнай шыльды паўстанцам Каліноўскага, да шыльды паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі на Новым замку і да мэмарыяльнага знака “Пагоня на Грундвальд”. Увечары адбылося набажэнства ў Калоскай царкве за тых, хто загінуў за Беларусь, а пасьля каля Каложы – невялікі канцэрт. Сяргей Астраўцоў, Горадня
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |