RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 5 Верасьня 2000
 


Шаноўныя чытачы!
Яшчэ раз прыносім прабачэньні за сваю вымушаную адсутнасьць у Сеціве ў працягу двух з паловай дзён на мінулым тыдні. Сёньня мы зноў з Вамі. Тыя з Вас, хто мае праблемы з загрузкай нашага сайту пад адрасам www.svaboda.org, могуць скарыстаць наш іншы адрас - 194.213.57.9 Нагадваем, што падчас вымушанай адсутнасьці ў Сеціве сайт абнаўляўся як звычайна. У рубрыцы "Архіў" пад адпаведнымі датамі Вы можаце прачытаць ўнікальныя рэпартажы нашае карэспандэнткі зь Вены і эксклюзыўныя камэнтары замежных і беларускіх палітыкаў што да пастановаў Пастаяннага камітэту АБСЭ.
Заставайцеся са Свабодай!

Супраць Міхала Чыгіра ўзбуджана новая крымінальная справа. Гэтым разам сьледчыя спрабуюць даказаць, што Чыгір ня выплаціў усе падаткі пад час сваёй працы ў Маскве ў нямецкім канцэрне. Тым часам сын былога прэм’ер-міністра Аляксей знайшоў у багажніку свайго аўтамабіля баявыя патроны. Аляксей Чыгір зьбіраецца прасіць палітычнага прытулку ў Нямеччыне…  Працяг…

Учора за раскідваньне ўлётак з заклікам да байкоту выбараў менская міліцыя затрымала студэнта БДУ Аляксандра Кадукова. На працягу дня яго ўтрымлівалі ў Партызанскім РАУСе Менску. Пасьля таго, як быў складзены пратакол, зроблена відэаздымка затрыманага і ўзятыя адбіткі пальцаў, начальнік міліцыі выклікаў здымачную групу Беларускае тэлевізіі. Журналісты БТ прасілі, каб студэнт даў інтэрвію, у якім бы заявіў, што “апазыцыя” заплаціла яму грошы за раскідваньне ўлётак…  Працяг…

Галоўны рэдактар незалежнае гарадзенскае газэты “Пагоня” Мікола Маркевіч забавязаны быў падпісаць акт праверкі, праведзенай у рэдакцыі падаткавай інспэкцыяй Ленінскага раёну гораду. Сума штрафу, вызначанага, інспэкцыяй, — 4 мільёны 700 тысячаў рублёў. Па-сутнасьці, пад пагрозаю апынуўся выхад гэтае беларускамоўнае газэты…  Працяг…

Адмова віцебскіх гарадзкіх уладаў правесьці першы Ўсебеларускі фэст недзяржаўнае прэсы “Свабоднае Слова” стала нагодаю да ўхваленьня на сёньняшнім паседжаньні Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў вострае заявы пра чарговы факт дыскрымінацыі незалежных СМІ. «Мы лічым, што падобныя дзеяньні дзяржаўных чыноўнікаў накіраваныя на абвастрэньне сацыяльнае напружанасьці ў грамадзтве», — гаворыцца ў заяве…  Працяг…

Невялікай нататкай сёньня адгукнулася на беларуска-кубінскую сустэчу газэта The Financial Times. Выглядае, што непрыняцьце абодвума лідэрамі заходняга крытыцызму, – піша газэта, – сталася асноўным фактарам сустрэчы. Тым ня менш, абодва лідэры вырашылі прысутнічаць на саміце тысячагодзьдзя ў Ню-Ёрку. Агляд публікацыяў пра сустрэчу…  Працяг…

У Менску знаходзіцца дэлегацыя Ірану на чале зь міністрам гандлю Махамадам Шарыятмадары. 5 верасня ў Беларусь прыбывае і дэлегацыя Кітая на чале са старшынём сталага камітэту Ўсекітайскага Сходу народных прадстаўнікоў Лі Пэнам. Лукашэнка тым часам завяршае свой афіцыйны візыт на Кубу. Гэтае сымбалічнае супадзеньне сьведчыць пра цяперашнія прыярытэты замежнае палітыкі Беларусі…  Працяг…

Заплянаваны на заўтра 4-дзённы візыт у Беларусь дэлегацыі Міжнароднай арганізацыі працы не адбудзецца. Ён адкладзены на просьбу беларускага ўраду…  Працяг…

Арганізатары сьвяткаваньня Дня беларускае вайсковае славы Віктар Івашкевіч і Юры Хадыка былі запрошаныя на размову ў сталічную ўправу ўнутраных справаў. Міліцыянтаў цікавіла, ці не адмовіліся яны праводзіць сьвята ў цэнтры Менску. На думку апазыцыянэраў, ёсьць верагоднасьць, што сёлетнія ўгодкі перамогі пад Воршаю пройдуць спакойна…  Працяг…

(эфір 3 верасьня)
Нядзеля, 3 верасьня, была другім днём працы 24-га зьезду беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Кліўлэндзе, штат Агаё. З прывітальным лістом да зьезду зьвярнуўся кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джордж Буш-малодшы…  Працяг…

Канфлікт у 146-й менскай гімназіі: у адну клясу злучаныя вучні, якія да гэтага шэсьць гадоў навучаліся на розных мовах…  Працяг…

У суседнiх зь Беларусьсю краiнах так сур’ёзна паставiлiся да праблемы тэрарызму, што пачалi рыхтавацца да магчымых тэрактаў. Мiнулай ноччу памежная варта Латвii "змагалася" з тэрарыстам, якi захапiў цягнiк Рыга–Гомель ды запатрабаваў грошай i мажлiвасьцi бесьперашкодна выехаць у краiну Аляксандра Лукашэнкi. Сьведкаю падзеяў на латвiйска-беларускай мяжы стаў наш карэспандэнт…  Працяг…

(эфір 4 верасьня)
Названыя ляўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча, якая ўсталяваная беларускім ПЭН-цэнтрам і ўручаецца беларускім публіцыстам за асаблівыя заслугі ў пашырэньні ідэяў вольнага грамадзтва, незалежнае дзяржавы й самакаштоўнасьці асобы. Нам вельмі прыемна, што адным зь ляўрэатаў прэміі стаў вядучы суботняе рубрыкі нашага Радыё “Вольная Студыя” Міхась Скобла, а другім — былы штатны супрацоўнік радыё Сяргей Шупа…  Працяг…


***

(эфір 5 верасьня)
CC-2000:  КГБ і “трэці сэктар” у Беларусі, люстрацыя ў Польшчы, высылка расейцаў з Эстоні…  Працяг…

(эфір 2 верасьня)
Бывайце здаровыя:  Сэкс на здароўе - ІІ…  Працяг…

(эфір 1 верасьня)
На доўгім шляху:  Як і чаму беларусы ходзяць на выбары?…  Працяг…

(эфір 31 жніўня)
Паштовая Скрынка 111:  Сёньняшняя праца ўчорашніх агентаў КГБ, нас вінавацяць у сьляпой нацдэмаўшчыне ды прадказваюць рускамоўную Беларусь ды іншае…  Працяг…

(эфір 29 жніўня)
СС-2000:  Сакрэтныя службы на мяжы стагодзьдзяў. У якіх выпадках праваабарончыя арганізацыя могуць кантактаваць з КГБ? ФСБ, Інтэрнэт ды шпіянаж, а таксама іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 29 жніўня)
У Сьвет на заробкі: Працаўладкаваньне ў Канадзе…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  МІХАСЬ АНТОНЕНКА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org