RFE/RL |
Пятніца, 1 Верасьня 2000
Шаноўныя чытачы!
Сябры Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў прынялі сёньня на сваёй інфармацыйнай нарадзе рашэньне інфармаваць удзельнікаў Венскае тэхнічнае канфэрэнцыі пра распачатую ўладамі кампанію дэзінфармацыі грамадзянаў Беларусі ў пытаньні накіраваньня міжнародных назіральнікаў на выбары 15 кастрычніка… Працяг…
(эфір 31 жніўня)
Сям’я экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі абмяркоўвае магчымасьць папрасіць палітычнага прытулку ў Нямеччыне. “Мы баімся вяртацца ў Беларусь”, — заявіла радыё Свабода дачка Захаранкі Алена і паведаміла, што на працягу некалькіх дзён рашэньне будзе прынятае… Працяг… Цэлы тыдзень Аляксандар Лукашэнка правядзе за акіянам. 2 верасьня ён адбудзе з другім замежным афіцыйным візытам сёлета. Гэтым разам на Кубу. А пасьля сустрэчаў зь Фідэлем Кастра Лукашэнка пераляціць у Нью-Ёрк на “саміт тысячагодзьдзя”, што арганізоўваецца ААН. Двухбаковых кантактаў зь лідэрамі разьвітых краінаў у Лукашэнкі не прадбачыцца й тут… Працяг… Чарговым скарачэньнем беларускамоўнага школьніцтва распачаўся сёньня ў школах краіны новы навучальны год. Як выглядае сытуацыя з наборам у падрыхтоўчыя ды першыя клясы з навучаньнем на роднай мове ў Менску?… Працяг… У Заводзкім судзе Менску распачаўся паўторны разгляд справы ў працаўладкаваньні актывіста Свабоднага прафсаюзу Міхала Марыніча. Вось ужо пяць месяцаў як адміністрацыя аўтазаводу адмаўляецца прадаставіць былому лідэру заводзкае суполкі дэмакратычнага прафсаюзу працоўнае месца на прадпрыемстве… Працяг…
(эфір 31 жніўня)
Улада працягвае выкарыстоўваць адміністрацыйныя мэтоды ў тым, каб напярэдадні выбараў вырашыць сытуацыю з заробкамі. Сёньня было абвешчана пра тое, что створаная камісія, якая будзе спраўджваць своечасовасьць выплаты заробкаў… Працяг… Беларускія дакумэнталісты скончылі працу над публіцыстычным відэафільмам “Выбар”. Стужка зьнятая ў Польшчы. Асноўная ідэя фільму — выбар да эўрапейскага ладу жыцьця, які зрабіла польская супольнасьць. Як лічыць рэжысэр і аўтар сцэнару фільму Леанід Міндлін, “Выбар” хутчэй за ўсё, не дазволяць паказаць па беларускай тэлевізіі з-за празаходняй скіраванасьці… Працяг…
(эфір 31 жніўня)
Ільвіная доля грузавых і пасажырскіх перавозак па Беларусі прыходзіцца на долю чыгункі. Прынята лічыць, што менавіта чыгунка зьяўляецца найбольш зручным і бясьпечным сродкам руху. Але часам гэтая аксыёма патрабуе карэктываў: на чыгунцы сканцэнтравана й значная колькасьць патэнцыйна небясьпечных перашкодаў… Працяг… Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі… Працяг… Выйшаў чарговы нумар штотыднёвіка “Рабочы”… Працяг…
(эфір 31 жніўня)
(эфір 29 жніўня)
(эфір 29 жніўня)
(эфір 28 жніўня)
(эфір 27 жніўня)
(эфір 27 жніўня)
Галасы Стагодзьдзя: РАГНЕДА АЛЯХНОВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |