RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 27 Кастрычніка 2000
 


Кіраўнік КНГ АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік на пытаньне нашага Радыё аб тым, ці паўплывае другі тур выбараў на іх міжнароднае прызнаньне, адназначна адказаў – не. Вік таксама расказаў пра зьмест свайго выступу 2 лістапада ў Вене…  Працяг…

Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў сваю “альма матэр”. Беларуская Сельскагаспадарчая акадэмія сьвяткавала 160-годзьдзе свайго заснаваньня…  Працяг…

Сапраўдная чыноўніцкая карусель закруцілася вакол выпуску ўлётак да другога туру галасаваньня кандыдата ў дэпутаты ў гомельскай Сяльмашаўскай выбарчай акрузе №34, прафэсара катэдры фізыкі ўнівэрсытэту транспарту Валянціны Савасьценка…  Працяг…

Сёньня суд Першамайскага раёну Бабруйску пакараў беспрацоўнага Ўладзімера Шчадзько і ягонага сына Ўладзімера штрафамі ў памеры 10 тысячаў рублёў кожнага. Іх абвінавацілі ў закліках да байкоту выбараў…  Працяг…

Прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту “Выбар-2001” і Беларускай асацыяцыі журналістаў лічаць, што папярэджаньне Міністэрства юстыцыі пра недапушчальнасьць зьмяшчэньня ў мэдыях інфармацыі пра незарэгістраваныя арганізацыі ёсьць палітычна матываваным і скіраваным на запалохваньне недзяржаўных СМІ перад прэзыдэнцкімі выбарамі…  Працяг…

Жонка зьніклага год таму пры загадкавых абставінах намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара Зінаіда зьвярнулася да патрыяршага экзарха Беларусі Філарэта. Яна просіць ягонага садзеяньня ў справе пошукаў мужа…  Працяг…

Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў сёньня адказваў на пытаньні на “наўпроставай тэлефоннай лініі”, зарганізаванай газэтаю “Советская Белоруссия”. Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч таксама скарыстаў магчымасьць задаць новаму начальніку беларускае міліцыі свае пытаньні…  Працяг…

Завяршыўся візыт у Менск місіі Ўсясьветнага банку. Удзельнікі місіі падсумавалі вынікі выкананьня сумеснага зь Беларусьсю экалягічнага праекту…  Працяг…

Беларускія ўлады канчаткова адмовіліся ад ідэі стварэньня ўласнага марскога флёту, але плянуюць у сярэдзіне лістапада разгледзець праект будоўлі стагодзьдзя — транзытнага калідору з Польшчы ў Расею паводле прапановы “саюзнага” дзяржаўнага сакратара Паўла Барадзіна. Пра гэта паведаміў сёньня міністар транспарту Аляксандар Лукашоў…  Працяг…

Гарадзенскія ўлады за апошні час удасканалілі мэтады камандна-адміністрацыйнай эканомікі. Ня маючы сродкаў, яны пасьпяхова выконваюць некаторыя свае пляны. Грошы вымагаюцца прымусам з прадпрыемстваў і фірмаў. Аднак апошнім разам гэтак зрабіць не атрымалася. Таму зацягнулася рэканструкцыя вуліцы генэрала Антонава…  Працяг…

(эфір 26 кастрычніка)
У Менску адбылася нешматлюдная акцыя ўшанаваньня памяці 12 змагароў руху Супраціву, якіх роўна 59 год таму пакаралі фашысты. На жалобнай акцыі пабываў наш карэспандэнт Ягор Маёрчык…  Працяг…

ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
З 29 кастрычніка з пераходам на зімовы час мяняюцца некаторыя частоты і хвалі вяшчаньня Беларускай службы Радыё Свабода. Інфармацыю аб зьменах можна знайсьці ў разьдзеле "Час і хвалі" на галоўнай старонцы сайту.

Сёньня адбыўся першы візыт у Расею новага прэзыдэнта Югаславіі Ваіслава Каштуніцы. На працягу 6-гадзіннага візыту ён правеў перамовы з прэзыдэнтам Расеі Пуціным і міністрам замежных справаў Івановым, сустрэўся з патрыярхам Маскоўскім і Ўсея Русі Аляксіем ІІ…  Працяг…

Першая лэдзі ЗША - жонка прэзыдэнта Біла Клінтана Гіляры Клінтан - праводзіць актыўную перадвыбарчую кампанію ў штаце Ню Ёрк, дзе яна прэтэндуе па пасаду сэнатара. Амэрыканская грамадскасьць па-рознаму рэагуе на памкненьні Гіляры Клінтан заняць больш актыўную ролю ў палітыцы…  Працяг…


***

(эфір 28 кастрычніка)
Бывайце здаровыя: Як да старасьці захаваць зубы здаровымі?…  Працяг…

(эфір 25 кастрычніка)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст шосты. 25 кастрычніка 2000 году…  Працяг…

(эфір 22 кастрычніка)
Заўзятар: “Off-side” супраць фашызму. Лёс алімпійскіх няўдачнікаў…  Працяг…

(эфір 22 кастрычніка)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце: Беларускія Настрадамусы й Касандры…  Працяг…

(эфір 21 кастрычніка)
Вольная студыя:  Беларускія вытокі Адама Міцкевіча, ягонай паэмы "Пан Тадэвуш" і аднайменнага кінафільму Анджэя Вайды…  Працяг…

(эфір 20 кастрычніка)
На доўгім шляху:  Самагубствы як люстра маральнага стану грамадзтва…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ГАЛІНА ВОЙЦІК…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org