RFE/RL |
Панядзелак, 9 Кастрычніка 2000
Кіраўнік КНГ АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік апынуўся ў цэнтры ўвагі як дзяржаўных, гэтак і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Дзяржаўныя падаюць як сэнсацыю ягоны ліст у Цэнтравыбаркам з просьбаю акрэдытаваць прадстаўнікоў эўрапейскае тройкі як міжнародных назіральнікаў за выбарамі ў “Палату прадстаўнікоў”, а незалежныя цытуюць спадара Віка, які нібыта прызнаўся ў сваіх намаганьнях далучыць Беларусь да Расеі. Наш карэспандэнт зьвярнуўся па камэнтар да самога кіраўніка КНГ АБСЭ… Працяг… Ва ўчорашніх рэгіянальных акцыях аб’яднанай апазыцыі ўдзельнічала каля 10 тысячаў чалавек. Пасьля заканчэньня шэсьцяў, мітынгаў і пікетаў было затрымана 11 апазыцыянэраў, многіх арганізатараў акцыяў цяпер шукае міліцыя. На думку лідэраў апазыцыі, нядзельныя акцыі ў рэгіёнах прайшлі даволі пасьпяхова… Працяг… “Наступная гарачая кропка: Беларусь?” – пад такімі словамі сёньняшняя газэта Internacional Herald Tribune зьмясьціла фотаздымак з учорашняга Маршу Свабоды ў Горадні… Працяг… Работнікі электрацэху заводу камбікармоў, што месьціцца ў пасёлку Пліса Смалявіцкага раёну, на знак пратэсту супраць самаўладзтва адміністрацыі спачатку правялі папераджальны страйк, а потым падалі заявы на звальненьне. Рабочая салідарнасьць перамагла — зволіцца ўрэшце рэшт мусіў дырэктар, супраць якога паўстаў працоўны калектыў… Працяг… Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” падало заяўкі на правядзеньне шэсьця й мітынгу з нагоды дня памяці продкаў “Дзяды”… Працяг… У пятніцу Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду будзе разглядаць беларускае пытаньне. Кіраўніцтва фонду абмяркуе стан беларускай эканомікі. Прадстаўнік МВФ у Летуве й Беларусі Марк Гортан у размове з карэспандэнтам Свабоды паведаміў… Працяг… Экс-міністар сельскае гаспадаркі Васіль Лявонаў, які датэрмінова быў вызвалены з турмы напрыканцы мінулага тыдня, лічыць у сёньняшніх умовах безсэнсоўным абскарджваць сваё незаконнае зьняволеньне. Прапануем размову карэспандэнткі нашага радыё з Васілём Лявоным… Працяг… Нарастае напружанасьць сярод кліентаў камэрцыйнага банку “Белбалтыя”. Нядаўняе вяртаньне яму генэральнае ліцэнзіі на валютныя апэрацыі ня зьменшыла пагрозы банкруцтва. Шмат хто з кліентаў занепакоены гэтым… Працяг… Учора ў Польшчы адбыліся прэзыдэнцкія выбары, якія праўдападобна закончацца адным турам. Вялікім пераможцам аказаўся надзвычай папулярны ў грамадзтве цяперашні прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі. Затое поўную паразу пацярпела кіруючая Выбарчая Акцыя Салідарнасьць і ейны кандыдат Мар’ян Кшаклеўскі… Працяг… У нядзелю ў Літве выбіралі парлямэнт. Перамагла сацыял-дэмакратычная кааліцыя Альгірдаса Бразаўскаса, якая, калі скласьці шматмандатныя акругі з аднамандатнымі, атрымала 51 месца ў парлямэнце. Мы зьвязаліся з галоўным рэдактарам радыёстанцыі “Балтыйская хваля” Сяргеем Шупам… Працяг… Сёньня – 60 гадоў з дня нараджэньня Джона Ленана. У мінулы чацьвер у Токіо адчыніўся музэй вялікага песьняра. На пачатку году прафэсар каліфарнійскага ўнівэрсытэту Джон Вінэр дамогся рассакрэчаньня дакумэнтаў ФБР пра назіраньне спэцслужбаў за рок-зоркай. Тым часам дасьледчыкі пацягнулі на сьвятло новыя факты з прыватнага жыцьця Ленана і заняліся праблемамі вернасьці ў ягонай сям’і. Гаворыць Сяржук Сокалаў-Воюш… Працяг…
(эфір 7 кастрычніка)
(эфір 7 кастрычніка)
(эфір 7 кастрычніка)
(эфір 7 кастрычніка)
(эфір 6 кастрычніка)
(эфір 5 кастрычніка)
(эфір 4 кастрычніка)
(эфір 3 кастрычніка)
(эфір 3 кастрычніка)
Галасы Стагодзьдзя: АЛЕСЬ СУША… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |