RFE/RL |
Чацьвер, 30 лістапада 2000
У часе паседжаньня Вышэйшае дзяржаўнае рады «саюзнае дзяржавы» Беларусі й Расеі былі падпісаныя два міждзяржаўныя і міжурадавыя пагаденьні аб увядзеньні з 2005 году ў якасьці адзінае валюты расейскага рубля й стварэньні адзінага эмісійнага цэнтру. Крэдытныя пагадненьні пра выдаткаваньне Беларусі 100 мільёнаў даляраў стабілізацыйнага крэдыту адкладзеныя да 15 сьнежня. І няма гарантыяў, што яны ўвогуле будуць падпісаныя… Працяг… У менскай штаб-кватэры СНД прайшлі паседжаньні адразу дзьвюх Радаў — міністраў замежных справаў краінаў Садружнасьці ды кіраўнікоў урадаў. Галоўным пытаньнем нарады было стварэньне Антытэрарыстычнага цэнтру СНД, але Ўкраіна нечакана прапанавала абмеркаваць пытаньне пра закрыцьцё Чарнобыльскае АЭС… Працяг… Расейская рэакцыя на сёньняшні саміт у Менску. Маскоўскія назіральнікі адзначаюць, што Лукашэнка ідзе на сур’ёзныя саступкі, бо спрабуе займець падтрымку Расеі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах… Працяг… У чым прычыны чарговых нападак Аляксандра Лукашэнкі на кансультацыйна-назіральную групу АБСЭ ў Менску, ажно да намёкаў на магчымасьць выдаленьня групы зь Беларусі… Працяг… Жонка й маці Зьміцера Завадзкага напісалі лісты да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, а таксама да Аляксандра Лукашэнкі, Паўла Барадзіна і Ўрала Латыпава з просьбаю актывізаваць пошукі зьніклага апэратара ОРТ. Гэтыя пасланьні плянуецца перадаць адрасатам у часе саміту ў Менску… Працяг… Хаця Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра тое, што “Палата прадстаўнікоў” 2-га скліканьня будзе першым у гісторыі сучаснае Беларусі цалкам прафэсійным парлямэнтам, у сапраўднасьці ўсё больш дэпутатаў шукаюць магчымасьць спалучэньня “парлямэнцкіх” абавязкаў з ранейшай працаю… Працяг… У Вышэйшым гаспадарчым судзе распачаўся разгляд справы менскае прыватнае друкарні “Мэджык”. Канфлікт зьвязаны з намерам беларускіх уладаў канфіскаваць паліграфічнае абсталяваньне недзяржаўнае фірмы… Працяг… Сьледам за ста мэдыкамі Аляксандар Лукашэнка адзначыў сто лепшых, на ягоную думку, выкладчыкаў дзяржаўных ВНУ Беларусі. Ён усталяваў для іх штомесячную пэрсанальную дадатковую аплату памерам каля 200 даляраў. Гэтае рашэньне было неадназначна ўспрынятае ў выкладчыцкім асяродку… Працяг…
(эфір 29 лістапада)
У Раду Бясьпекі ААН паступіла рэзалюцыя з заклікам даслаць 2 тысячы вайсковых назіральнікаў ААН дзеля аховы цывільнага насельніцтва на палестынскіх тэрыторыях… Працяг…
(эфір 29 лістапада)
(эфір 29 лістапада)
(эфір 28 лістапада)
(эфір 28 лістапада)
(эфір 25 лістапада)
(эфір 26 лістапада)
(эфір 25 лістапада)
(эфір 24 лістапада)
(эфір 23 лістапада)
(эфір 23 лістапада)
(эфір 20 лістапада)
Галасы Стагодзьдзя: ЛІДА ПЕТЭЛЬСКАЯ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |