RFE/RL |
Я нарадзілася ў 1938 годзе, у Гаркавічах, недалёка Саколкі. Да школы пайшла
ў 1946 годзе. Удома мы гаварылі гаворкаю сакольскаю, па-беларуску. Так
праваслаўныя, як і каталіке. У нас каталікоў было нямного, кажацца, тры
сям'е.
Прыслалі нам настаўніцу, з Цэнтральнае Польшчы, каторая нават гуку беларускай мовы ня чула. Мучылася напачатку яна, мучыліся і дзеці. Я вельмі ж памятаю такі момант, калі я хацела штось вельмі ж па-польску сказаць. І калі навучылася лічыць да дваццаці, не сказала па-польску “двадзесьця”, але “двашьця”. І гэта быў такі момант сьмеху ў школі, што я так вельмі ўмею добра па-польску. У 1954 годзе я здала экзамен да ліцэя ў Саколцы. З учобай я ня мела клопату, я учылася наогул добра. У першам класе ліцэя ўсё было добра. У другом класе, то значыць у дзевятым класе сярэдняй школы, прыйшла новая настаўніца, паляністка. Паўсталі клопаты. А то такія, што, яна папрасіла, каб прыйшоў мой бацька. І майму бацькаві сказала, што я гавару на перарывах па-беларуску, і тым самым мае каляжанкі адказваюць мне на беларускай мові. А гэта, – школа польска. І я магу мець з гэтага поваду клопаты. Ну, мела тады сколькі, 14-15 гадоў, напэўна, не паслухала гэтаго і далей гаварыла. Пагроза споўнілася, таму што яна мне паставіла двойку з языка польскаго, і я мусіла на вакацыях папраўляць гэты язык польскі. Ліда Петэльская, Варшава
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |