RFE/RL |
Аўторак, 28 Лістапада 2000
Скончылася інтрыга вакол найбольш сэнсацыйнай учорашняй адстаўкі — Віктара Шэймана. Цяпер ён заняў мейсца звольненага Алега Бажэлкі ды будзе генэральным пракурорам Беларусі. А сам Аляксандар Лукашэнка мае намер рэфармаваць Раду Бясьпекі на чале з Уралам Латыпавам, зрабіўшы яе аналітычным цэнтрам… Працяг… Павел Шарамет мяркуе, што прызначэньне Віктара Шэймана на пасаду генэральнага пракурора Беларусі прывядзе да канчатковага развалу справы Зьмітра Завадзкага. Апошнія кадравыя перастаноўкі ў Беларусі пракамэнтавалі таксама жонкі зьніклых — Зінаіда Ганчар і Сьвятлана Завадзкая… Працяг… Нечаканая ўчорашняя адстаўка міністра культуры Аляксандра Сасноўскага, мае, на думку некаторых нацыянальных дзеячоў, цалкам заканамерныя прычыны… Працяг…
(эфір 27 лістапада)
Сродкі масавай інфармацыі найбліжэйшых суседзяў Беларусі адгукнуліся на ўчорашнія перастаноўкі ў беларускіх сілавых структурах. Падаем агляд публікацыяў на гэтую тэму ў сёньняшніх польскіх, літоўскіх і швэдзкіх газэтах… Працяг… Аляксандар Лукашэнка публічна выказаў сумненьне ў мэтазгоднасьці далейшага знаходжаньня ў Беларусі місіі АБСЭ. Разам з тым кіраўнік Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ Ганс-Георг Вік адзначае, што эўрапейскія структуры маюць намер «аднавіць свае спробы стварыць дэмакратычна прыймальныя ўмовы для выбараў»… Працяг… Першыя ж галасаваньні ў камісіях новаабранае “Палаты прадстаўнікоў” выявілі шэраг меркантыльных інтарэсаў, зь якімі дэпутаты прыйшлі ва ўладу. Пры поўнай пасыўнасьці пад час вылучэньняў у камісіі, якія займаюцца эканамічнымі ды сацыяльнымі пытаньнямі, колькасьць тых, хто пажадаў трапіць у міжнародную камісію, перавысіла ўсе чаканьні… Працяг… Заводзкі суд Менску завяршыў разгляд спрэчкі актывіста Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Зьмітра Пліса з адміністрацыяй МАЗу. Замест таго, каб абараніць грамадзянскія правы прадстаўніка дэмакратычных прафсаюзаў, суд пакараў яго… Працяг… Магілеўская абласная падатковая інспэкцыя запатрабавала ад недзяржаўнае газэты “Дэ-факта” выплаціць штраф у памеры больш як 2 міліёны рублёў і замарозіла рахункі выданьня. Газэта апынулася на мяжы закрыцьця… Працяг… Сёньня раніцай некалькі соцень укладчыкаў пінскай філіі банку “Белбалтыя” сабраліся каля офісу гэтага банку ды патрабавалі вярнуць свае грошы. Прадстаўнікі банку спрабавалі тлумачыць разьюшаным кліентам, што менавіта ад іх нічога не залежыць, ды раілі чакаць… Працяг… Былы кіраўнік справаў Аляксандра Лукашэнкі Іван Ціцянкоў, які ў свой час узначальваў таксама Беларускі фонд запаведнікаў, калісьці пачаў будаваць у Белавескай пушчы вялікую царкву. Ужо год, як Ціцянкоў зьняты з высокай пасады, а царква так і засталася надабудаванаю. Дарэчы, ў Белавескай пушчы багата адмысловых новабудоўляў, распачатых пры Іване Ціцянкове… Працяг… Напярэдадні 80-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў віленскім цэнтры Таварыства беларускай культуры адбылася імпрэза, прысьвечаная гэтай даце, а таксама 70-годзьдзю з дня нараджэньня Ўладзімера Караткевіча… Працяг… Мы зноў узгадваем імя славутага Ўладзімера Караткевіча. У дні адзначэньня ягонага 70-годзьдзя сваімі ўспамінамі з нашым карэспандэнтам Паўлам Мажэйкам падзялілася гарадзенская паэтка Данута Бічэль… Працяг… Днямі ў газэце Tagesspiegel зьявіўся артыкул “Украіна, Беларусь і Малдова: паміж Эўрапейскім Зьвязам і Расеяй”. Падаем ягоную частку, датычную Беларусі… Працяг…
(эфір 25 лістапада)
(эфір 26 лістапада)
(эфір 25 лістапада)
(эфір 24 лістапада)
(эфір 23 лістапада)
(эфір 23 лістапада)
(эфір 20 лістапада)
Галасы Стагодзьдзя: ІВАН ЧАРОТА… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |