RFE/RL |
Серада, 22 Лістапада 2000
Заўтра гандляры рэчавых кірмашоў мяркуюць правесьці аднадзённы агульнанацыянальны страйк пратэсту супраць эканамічнага ўціску ўлады… Працяг… У Жэневе Камітэт ААН супраць катаваньняў ды іншых жорсткіх, нечалавечых або прыніжальных кшталтаў абыходжаньня й пакараньня пасьля слуханьня дакладу ад Рэспублікі Беларусь зрабіў свае высновы й прапанаваў рэкамэндацыі… Працяг… Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выпусьціла прэс-рэліз з нагоды патрабаваньня Камітэту ААН супраць катаваньняў неадкладна спыніць катаваньні ў Беларусі… Працяг… Міністэрства замежных справаў пракамэнтавала сёньня два міжнародныя скандалы з удзелам Беларусі — нібыта зробленую ў NATO заяву пра мажлівае фінансаваньне беларускае апазыцыі ды прадэманстраваны ў тэлеперадачы “Рэзананс” сюжэт пра сьвяткаваньні ў Турэцкай рэспубліцы паўночнага Кіпру, якую не вызнаюць у сьвеце самастойнай дзяржавай… Працяг…
(эфір 21 лістапада)
Выглядае, што бальшыня дэпутатаў “Палаты прадстаўнікоў” прыйшлі ў парлямэнт зусім не для таго, каб займацца падрыхтоўкаю законаў і разьвязаньнем эканамічных праблемаў. Прынамсі, менавіта ў камісіях эканамічнага й заканадаўчага кірунку жадае працаваць найменшая колькасьць дэпутатаў… Працяг… Старшыня “Палаты прадстаўнікоў” другога скліканьня Вадзім Папоў зьяўляецца яшчэ адным ураджэнцам Расеі, які заняў адну з найвышэйшых дзяржаўных пасадаў у Беларусі. Ён, як і прэм’ер Уладзімер Ярмошын, ня зможа прэтэндаваць у 2001 годзе на пасаду прэзыдэнта Беларусі, бо ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, прэзыдэнтам можа стаць толькі грамадзянін Беларусі паводле нараджэньня… Працяг… Кіраўніцтва Беларускага Гэльсынскага Камітэту накіравала сёньня пазоў у Вярхоўны суд Беларусі з просьбай ануляваць рашэньні акруговае ды Цэнтральнае выбарчых камісіяў у справе прызнаньня вынікаў выбараў па маладэчанскай гарадзкой акрузе №86. Неўзабаве БГК накіруе падобныя пазовы і адносна іншых акругаў, дзе былі зафіксаваныя масавыя парушэньні выбарчага заканадаўства… Працяг… У Менску спэцслужбы затрымалі адказнага чыноўніка сталічнага гарадзкога выканкаму. КГБ паведамляе, што ён атрымаў хабар памерам 3 тысячы даляраў, аднак прозьвішча арыштаванага хавае ў сакрэце… Працяг… Мы працягваем сачыць за ініцыятывай 14 арганізацыяў беларускай і праваслаўнай меншасьці Польшчы, што скіравалі прэзідэнту, прэм’ер-міністру гэтае краіны і ў шэраг міжнародных арганізацыяў зварот, дзе паведамляюць пра прыклады неталерантнага стаўленьня польскіх уладаў да беларусаў Бласточчыны… Працяг… Два тыдні таму мы паведамлялі пра сытуацыю, у якой апынулася на Поўначы Расеі вялікая колькасьць нашых землякоў. У прыватнасьці, гэта тыя, хто трапіў на будоўлю Вілюйскае ГЭС, якую фінансуе кампанія “Алмазы России”. Сёньня ў офісе газэты “Рабочы” наш карэспандэнт сустрэўся з двума нашымі працаўнікамі, што ўчора вярнуліся з Саха-Якуціі… Працяг… “Беларуская эканоміка гібее” – гэтак называецца артыкул у сёньняшнім нумары газэты Neue Zurcher Zeitung. Артыкул мае падзагаловак: “Лукашэнка трымаецца за камандную сыстэму”… Працяг… Вынік прэзыдэнцкіх выбараў ў ЗША далей невядомы, але ёсьць падставы меркаваць, што юрыдычная валакіта з удзелам сотняў экспэртаў набліжаецца да канца. Учора Вярхоўны суд штату Флярыда прыняў рашэньне, што вынікі ручнога пераліку мусяць быць улічаныя пры канчатковым падліку галасоў… Працяг… Сэрбскі журналіст з Босьніі, пакалечаны падчас выбуху бомбы, іранскі рэдактар, які зараз знаходзіцца ў турэмным зьняволеньні – адныя з тых, хто сёлета атрымаў галоўную ўзнагароду Свабоды слова ад Міжнароднага камітэту абароны журналістаў… Працяг…
(эфір 22 лістапада)
(эфір 20 лістапада)
(эфір 20 лістапада)
(эфір 19 лістапада)
(эфір 19 лістапада)
(эфір 18 лістапада)
(эфір 16 лістапада)
Галасы Стагодзьдзя: МІКОЛА МАРКЕВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |