RFE/RL |
Чацьвер, 2 Лістапада 2000
Сёньня ў Вене на пленарным паседжаньні АБСЭ адбылося чарговае абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі… Працяг… Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе скрытыкавала некаторыя краіны, ў якіх апошнія выбары былі несвабоднымі і недэмакратычнымі… Працяг… На чарговым паседжаньні Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў былі станоўча ацэненыя вынікі кампаніі «Байкот-2000». Сябры КРДС таксама прынялі заяву пра стратэгію перамогі ў 2001 годзе. Прысутныя абмеркавалі й рашэньне кіраўніцтва Беларускае Сацыял-Дэмкратычнае партыі «Народная Грамада» пра ўдзел у паўторных выбарах у «Палату прадстаўнікоў»… Працяг… Верхняя палата гэтак званага “Нацыянальнага сходу” зрабіла заяву ў адказ на рэзалюцыю Сэнату ЗША з нагоды апошніх беларускіх выбараў, а таксама ўхваліла дзяржаўны бюджэт Беларусі на 2001 год… Працяг… У другой палове дня ў Ленінскім раённым судзе Горадні распачаўся разгляд адміністрацыйных справаў двух удзельнікаў учорашняга ўшанаваньня памяці продкаў. Пятра Анісімовіча й Міколу Ворана абвінавачваюць ва ўдзеле ў недазволеным шэсьці й непадпарадкаваньні міліцыі. Далейшы судовы разбор адбудзецца 9 лістапада… Працяг… У Ленінскі суд Менску былі выкліканыя Ўладзімер Кішкурна, Мікола Садоўскі, Сяргей Міхноў і Ян Росьлік. Іх затрымалі некалькі тыдняў таму за за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам да байкоту выбараў… Працяг… У Чыгуначным судзе Віцебска сёньня адбылося судовае паседжаньне, на якім разглядалася справа адзінаццаці сябраў БНФ “Адражэньне” і Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Усе яны абвінавачваюцца у арганізацыі і удзеле ў несанкцыянаванага пікету, які прайшоў 21 кастрычніка ля абласной бібліятэкі… Працяг… У Менску адбылося паседжаньне страйкавага камітэту прыватных прадпрымальнікаў Беларусі. Было вырашана правесьці 23 лістапада на рэчавых кірмашох краіны аднадзённы папераджальны страйк… Працяг… Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла са зваротам, у якім заклікае грамадзянаў Беларусі і прадстаўнікоў міжнародных структураў паўзьдзейнічаць на ўлады краіны, каб тыя прыпынілі працэс перарэгістрацыі СМІ, стварылі роўныя эканамічныя ўмовы для мэдыяў усіх формаў уласнасьці, а таксама спынілі перасьлед недзяржаўных газэтаў… Працяг… Афіцыйныя крыніцы даюць вельмі сьціслую інфармацыю пра візыт у Лівію беларускае дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Незалежныя экспэрты лічаць, што асноўнай тэмаю перамоваў было ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва… Працяг… Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Лівію пракамэнтаваў для нашага радыё кіраўнік цэнтру вывучэньня краінаў Паўночнай Афрыкі і Афрыканскага Рогу інстытуту Афрыкі расейскай Акадэміі навук Аляксандар Ткачэнка… Працяг… ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
Чарговы прызыў у беларускае войска, які афіцыйна пачаўся сёньня, будзе праводзіцца паводле старое схэмы, якая супярэчыць нядаўнім заявам Аляксандра Лукашэнкі адносна значнага скарачэньня арміі. Па камэнтар з гэтай нагоды мы зьвярнуліся да былога міністра абароны Беларусі Паўла Казлоўскага… Працяг… На Каралінаўскіх могілках, што на сумежжы Мядзельскага й Пастаўскага раёнаў, на Дзяды адбылося ўшанаваньне памяці ўдзельніка паўстаньня 1863 года Фларыяна Даноўскага. Намаганьнямі сябраў філіі Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ ды мясцовых жыхароў прыведзены ў належны стан помнік славутаму земляку… Працяг… Агляд чарговага, 45-га, нумару штотыднёвіка “Рабочы”… Працяг… Сёньня Генэральная асамблея ААН аднавіла сяброўства Югаславіі ў гэтай міжнароднай арганізацы… Працяг… Прэм’ер-міністар Ярданіі Алі Абу Рагхэб знаходзіцца з візытам у Іраку. Мэта візыту – кантракт на закупку нафты. Упершыню з 1990 году Ярданія парушыла міжнародныя санкцыі супраць Іраку… Працяг…
(эфір 2 лістапада)
(эфір 1 лістапада)
(эфір 31 кастрычніка)
(эфір 30 кастрычніка)
(эфір 27 кастрычніка)
Галасы Стагодзьдзя: ЛЮДМІЛА ДУЧЫЦ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |