У Ленінскі суд Менску былі выкліканыя Ўладзімер Кішкурна,
Мікола Садоўскі, Сяргей Міхноў і Ян Росьлік. Іх затрымалі некалькі тыдняў
таму за за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам да байкоту выбараў.
Судзьдзя ў адміністрацыйных справах спадар Жданко другі раз перанёс
разгляд справы на 20 лістапада. Гэта, верагодна, тлумачыцца тым, што з
18 лістапада пачнуць дзейнічаць зьмены, унесеныя ў Адміністрацыйны кодэкс,
паводле якіх заклікі да байкоту выбараў не зьяўляюцца правапарушэньнем.
Любоў Лунёва, Менск
|